Конкурс песьні Эўрабачаньне-1964
| Конкурс песьні Эўрабачаньне-1964 | |
| Дата | 21 сакавіка |
|---|---|
| Вядоўцы | Лота Вэвэр |
| Тэлеканал гаспадароў | DR |
| Месца | Капэнгаген, Данія |
| Пераможная песьня | «Non ho l'étà» (Італія) |
| Сыстэма галасаваньня | глядзіце частку «Зьмены ў правілах» |
| Колькасьць краін | 16 |
| Дэбют | Партугалія |
| Сыход | Швэцыя |
| Нуль ачкоў | ФРН Партугалія Швайцарыя Югаславія |
| ◄1963 |
|
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1964» стаў 9-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 21 сакавіка 1964 году ў Капэнгагене, сталіцы Даніі, у канцэртнай залі «Тыволі». Швэцыя не змагла прыняць удзел у конкурсе з-за страйку артыстаў, але лік яго ўдзельнікаў застаўся роўным 16, бо да іх ліку далучылася Партугалія. Італія абагнала сваіх супернікаў зь песьняй «Non ho l'étà», выкананай 16-гадовай Джыльёлай Чынквэці, якая атрымала 60% ад магчымага максымуму ачкоў, што застаецца рэкорднай сумай аж да цяперашняга часу. Упершыню адну з краін прадстаўляў выканаўца неэўрапейскага паходжаньня (галяндка Анэка Гронлах мела інданэзійскія карані).
Зьмест |
[рэдагаваць] Зьмены ў правілах
Ізноў была зьменена сыстэма галасаваньня, лік сяброў журы ў кожнай краіне быў зноў скарочаны да 10 чалавек, якія разьмяркоўвалі 9 ачкоў. Песьня з найбольшай колькасьцю галасоў атрымлівала ад дадзенай краіны 5 ачкоў, з другім вынікам — 3 ачкі, і трэцяя — 1 ачко. У выпадку калі б адна песьня атрымала ўсе галасы, гэта песьня атрымлівала б 9 ачкоў, а калі толькі 2 песьні атрымлівалі галасы, першай уручалася 6 ачкоў, а другой — 3. Калі 3 і больш песьні атрымлівалі галасы, то першай давалася 5 ачкоў, другой — 3 і трэцяй — 1 ачко.
[рэдагаваць] Скандал
Падчас конкурсу на сцэну выскачыў чалавек з плякатам «Байкот Франку і Салазару», які пратэставаў супраць удзелу ў канцэртнай праграме прадстаўнікоў Гішпаніі і Партугаліі, дзе кіравалі дадзеныя дыктатары.
[рэдагаваць] Вынікі
| # | Краіна | Выканаўца | Песьня | Ачкоў | Месца |
|---|---|---|---|---|---|
| 12 | Джыльёла Чынквэці | Non ho l'étà | 49 | 1 | |
| 8 | Matt Monro | I love the little things | 17 | 2 | |
| 10 | Romuald | Où sont-elles passées? | 15 | 3 | |
| 7 | Rachel | Le chant de Mallory | 14 | 4 | |
| 1 | Hugues Aufray | Dès que le printemps revient | 14 | 4 | |
| 6 | Уда Юргенс | Warum nur, warum? | 11 | 6 | |
| 5 | Lasse Mårtenson | Laiskotellen | 9 | 7 | |
| 3 | Arne Bendiksen | Spiral | 6 | 8 | |
| 4 | Bjørn Tidmand | Sangen om dig | 4 | 9 | |
| 15 | Robert Cogoi | Près de ma rivière | 2 | 10 | |
| 2 | Анэка Гронлах | Jij bent mijn leven | 2 | 10 | |
| 16 | Tim, Nelly and Tony | Caracola | 1 | 12 | |
| 14 | Anita Traversi | I miei pensieri | 0 | 13 | |
| 9 | Nora Nova | Man gewöhnt sich so schnell an das Schöne | 0 | 13 | |
| 11 | António Calvário | Oração | 0 | 13 | |
| 13 | Sabahudin Kurt | Zivot je sklopio krug | 0 | 13 |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Конкурс песьні Эўрабачаньне | |
|---|---|
|
1956 · 1957 · 1958 · 1959 · 1960 · 1961 · 1962 · 1963 · 1964 · 1965 · 1966 · 1967 · 1968 · 1969 · 1970 · 1971 · 1972 · 1973 · 1974 · 1975 · 1976 · 1977 · 1978 · 1979 · 1980 · 1981 · 1982 · 1983 · 1984 · 1985 · 1986 · 1987 · 1988 · 1989 · 1990 · 1991 · 1992 · 1993 · 1994 · 1995 · 1996 · 1997 · 1998 · 1999 · 2000 · 2001 · 2002 · 2003 · 2004 · 2005 · 2006 · 2007 · 2008 · 2009 · 2010 · 2011 · 2012
|
|