Конкурс песьні Эўрабачаньне-1971
| Конкурс песьні Эўрабачаньне-1971 | |
| Дата | 3 красавіка |
|---|---|
| Вядоўцы | Бэрнадэт Ні Галкуар |
| Тэлеканал гаспадароў | RTE |
| Месца | Дублін, Ірляндыя |
| Пераможная песьня | «Un banc, un arbre, une rue» (Манака) |
| Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны былі па два судзьдзі, кожны зь якіх ацэньваў песьню ад 1 да 5 балаў. |
| Колькасьць краін | 18 |
| Дэбют | Мальта |
| ◄1970 |
|
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1971» стаў 16-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 3 красавіка 1971 году ў горадзе Дублін (Ірляндыя) на сцэне тэатру «Гэйці». Пяць краін, якія адмовіліся ўдзельнічаць у двух папярэдніх конкурсах, вярнуліся ў суправаджэньні Мальты, якая далучылася да ліку ўдзельнікаў, колькасьць якіх стала 18. Усе краіны павінны былі прадставіць відэаанонсы песень. Колькасьць тэлегледачоў конкурсу ўпершыню перавысіла 250 млн чал.
Некаторыя з правілаў былі мадыфікаваныя, уключаючы абмежаваньне ліку выканаўцаў на сцэне (было дазволена ўдзельнічаць гуртам у складзе да шасьці чалавек). Была цалкам перагледжана сыстэма галасаваньня: кожны канкурсант прызначаў толькі двух сяброў журы, аднаго маладзейшага і аднаго старэйшага за 25 гадоў. Кожную песьню яны маглі ацаніць баламі ў дыяпазоне ад 2 да 10 ачкоў.
Перамагло Манака, прадстаўленае францускім выканаўцам Сэвэрын зь песьняй «Un banc, un arbre, une rue». Каця Эбштайн зь Нямеччыны, выступаючы ў другі раз запар, заняла 3-е месца з кампазыцыяй «Diese welt».
[рэдагаваць] Вынікі
| # | Краіна | Выканаўца | Песьня | Ачкоў | Месца |
|---|---|---|---|---|---|
| 3 | Сэвэрын | Un banc, un arbre, une rue | 128 | 1 | |
| 6 | Karina | En un mundo nuevo | 115 | 2 | |
| 5 | Katja Ebstein | Diese Welt | 100 | 3 | |
| 9 | Clodagh Rodgers | Jack in the box | 98 | 4 | |
| 11 | Massimo Ranieri | L’amore è un attimo | 91 | 5 | |
| 12 | Family Four | Vita vidder | 85 | 6 | |
| 14 | Saskia and Serge | De tijd | 85 | 7 | |
| 17 | Markku Aro and Koivisto Sisters | Tie uuteen pa"iva"a"n | 84 | 8 | |
| 15 | Tonicha | Menina do alto da serra | 83 | 9 | |
| 7 | Serge Lama | Un jardin sur la terre | 83 | 10 | |
| 13 | Angela Farrell | One day love | 79 | 11 | |
| 4 | Peter, Sue and Marc | Les illusions de nos vingt ans | 78 | 12 | |
| 8 | Monique Melsen | Pomme, pomme, pomme | 70 | 13 | |
| 16 | Krunoslav Slabinac | Tvoj djecak je tuzan | 68 | 14 | |
| 10 | Lily Castel and Jacques Raymond | Goeie morgen, morgen | 68 | 15 | |
| 1 | Marianne Mendt | Musik | 66 | 16 | |
| 18 | Hanne Krogh | Lykken er… | 65 | 17 | |
| 2 | Joe Grech | Marija l-Maltija | 52 | 18 |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Конкурс песьні Эўрабачаньне | |
|---|---|
|
1956 · 1957 · 1958 · 1959 · 1960 · 1961 · 1962 · 1963 · 1964 · 1965 · 1966 · 1967 · 1968 · 1969 · 1970 · 1971 · 1972 · 1973 · 1974 · 1975 · 1976 · 1977 · 1978 · 1979 · 1980 · 1981 · 1982 · 1983 · 1984 · 1985 · 1986 · 1987 · 1988 · 1989 · 1990 · 1991 · 1992 · 1993 · 1994 · 1995 · 1996 · 1997 · 1998 · 1999 · 2000 · 2001 · 2002 · 2003 · 2004 · 2005 · 2006 · 2007 · 2008 · 2009 · 2010 · 2011 · 2012
|
|