Конкурс песьні Эўрабачаньне-2009
| Конкурс песьні Эўрабачаньне-2009 | |
| Фінал | 16 траўня 2009 году |
|---|---|
| Паўфіналы | Першы — 12 траўня 2009 году Другі — 14 траўня 2009 году |
| Вядоўцы | паўфіналы: Андрэй Малахаў, Наталя Вадзянава фінал: Алсу, Іван Ургант |
| Тэлеканал гаспадароў | Першы канал |
| Месца | Алімпійскі, Масква, Расея |
| Пераможная песьня | «Fairytale», Аляксандар Рыбак, Нарвэгія |
| Сыстэма галасаваньня | тэлегледачы/журы: 50/50[1] |
| Колькасьць краін | 42 паўфінал 1 — 18, паўфінал 2 — 19, фінал — 25 |
| Вяртаньне | |
| Сыход | |
| Нуль ачкоў | |
| ◄2008 |
|
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-2009» — 54-ы конкурс песьні «Эўрабачаньне», які адбыўся ў пэрыяд з 12 па 16 траўня 2009 году ў Маскве (Расея). Адбыліся зьмены ў працэдуры галасаваньня: разам з галасамі тэлегледачоў улічваліся галасы нацыянальнага журы.[2]
Зьмест |
[рэдагаваць] Месца правядзеньня
Пасьля перамогі Дзімы Білана зь песьняй «Believe» на конкурсе 2008 году ў Бялградзе (Сэрбія), Расея займела права на правядзеньне конкурсу. Уладзімер Пуцін, прэм’ер-міністар Расеі, абвясьціў, што конкурс будзе праходзіць у Маскве, а Першы канал заявіў аб тым, што конкурс будзе праведзены ў Алімпійскім.[3] Гэтая прапанова была ўхваленая Эўрапейскім вяшчальным зьвязам 13 верасьня 2008 году.[4] Генэральны дырэктар спорткомплекса, Уладзімер Чурылін, аспрэчыў чуткі аб хуткай рэканструкцыі будынка, сказаўшы, што гэта цалкам неабавязкова, Алімпійскі ўжо цяпер можа зьмясьціць да 25-ці тысяч чалавек.[5]
[рэдагаваць] Фармат
У чэрвені 2008 году, у Атэнах (Грэцыя), прайшла нарада Вяшчальнага зьвязу, на якой высоўвалася прапанова пазбавіць «Вялікую Чацьвёрку» (Францыя, Нямеччына, Гішпанія і Вялікабрытанія) аўтаматычнага месца ў фінале конкурсу.[6] Тым ня менш, было пацьверджанае, што гэтыя краіны захоўваюць гэты прывілей у 2009 годзе.[7]
[рэдагаваць] Галасаваньне
У адказ на бесьперапынныя скаргі вяшчальнікаў адносна палітызаванасьці галасаваньня, галасоў дыяспар і краін-суседзяў, Вяшчальны зьвяз правёў ацэнку галасаваньня з магчымасьцю яго зьмены ў 2009 годзе. Арганізатары конкурсу прапанавалі вяшчальнікам і адмысловым кантрольным групам прыняць удзел у апытаньні датычна зьмен у сыстэме галасаваньня.[8] Telewizja Polska прапаноўвае ўвесьці міжнароднае журы па аналёгіі з тым, што выкарыстоўвалася ў Конкурсе танца «Эўрабачаньне-2008», каб паменшыць уплыў добрасуседзкіх галасоў і наданьню большай увагі мастацкай каштоўнасьці песьні.[9] З тых часоў было пацьверджанае, што ў фінале конкурсу ў кожнай краіне будуць камбінавацца галасы тэлегледачоў і журы, хоць дакладная дзель галасоў журы ў канчатковай адзнацы дагэтуль невядомая. Мэтад адбору пераможцаў паўфіналаў застанецца тым жа: 9 канкурсантаў адбіраюць тэлегледачы, аднаго — журы. Усю інфармацыю аб журы паведамяць пасьля сустрэчы арганізатараў у сьнежні.[2][10] Нацыянальнае журы было з самога пачаткі конкурсу, але ў 1997 годзе пачалося паступовыя ўводзіны тэлегаласаваньня, з пераходам толькі на яго ў 2003.
[рэдагаваць] Удзельнікі
Наступныя краіны заявілі аб тым, што яны ня будуць удзельнічаць у конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2009»:
Аўстрыя — ня будзе ўдзельнічаць у «Эўрабачаньні-2009», але будзе трансьляваць фінал на сваёй тэрыторыі.[11]
Грузія — ня будзе прымаць удзел у «Эўрабачаньні-2009» у знак пратэсту супраць палітыкі Расеі.[12]
Люксэмбург — RTL пацьвердзіў, што яны больш не зацікаўленыя ў прыняцьці ўдзелу ў конкурсе.[13]
Туніс — па патрабаваньні ўраду, Туніс ня будзе ўдзельнічаць у бліжэйшай будучыні.[14]
[рэдагаваць] Вынікі
[рэдагаваць] Першы паўфінал
[рэдагаваць] Другі паўфінал
[рэдагаваць] Фінал
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ EBU confirms 50/50 vote for Eurovision Song Contest
- ^ a b Сумеснае галасаваньне гледачоў і журы ў фінале 2009. eurovision.tv. Праверана 14-09-2008 г.
- ^ У Маскве мінула паседжаньне працоўнай групы па правядзеньні конкурсу «Эўрабачаньне-2009». Першы канал. Праверана 25.06.2008 г.
- ^ Bakker, Sietse (2008-09-13) Масква ўхваленая ў якасьці горада-гаспадара!. EBU. Праверана 2008-09-13 г.
- ^ Навіны Эўрабачаньня. ESCKaz.com (2008-11-11). Праверана 2008-09-21 г.
- ^ Murray, Gavin (25-10-2008) «Вялікая Чацьвёрка» можа пазбавіцца аўтаматычнага месца ў фінале. ESCToday.com. Праверана 28-05-2008 г.
- ^ Viniker, Barry (25-10-2008) Месца ў фінале забяспечана. ESCToday.com. Праверана 14-09-2008 г.
- ^ Klier, Marcus (2008-08-28) Эксклюзіў: Новая працэдура галасаваньня?. ESCToday.
- ^ Floras, Stella (2008-09-11) Польшча: TVP прапаноўвае міжнароднае журы для Эўрабачаньня. ESCToday.
- ^ Галасаваньне зьмяняецца: дэталі ў сьнежні. ESCToday. Праверана 2009-09-15 г.
- ^ [1]
- ^ [2]
- ^ Kuipers, Michael (2008-06-01) Люксэмбург: «Незацікаўленыя!». ESCToday.
- ^ Kuipers, Michael (2007-06-20) Туніс ня будзе ўдзельнічаць «у агляднай будучыні». ESCToday.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны сайт Эўрабачаньня (анг.)
| Песьні на Эўрабачаньні-2009 | |
|---|---|
| Топ-5 | |
| Фінал |
Love · There Must Be Another Way · Et s'il fallait le faire · La Voix · Lijepa Tena · Todas as ruas do amor · This Is Our Night · Jan Jan · Мамо · Бистра вода · Hora din Moldova · What If We · Rändajad · Believe Again · Miss Kiss Kiss Bang · Carry me in your dreams · Be My Valentine · The Balkan Girls · Lose Control · La noche es para mí
|
| Паўфінал 1 | |
| Паўфінал 2 |
Et Cetera · Пробка · Ципела · I Don't Wanna Leave · Firefly · Let' tmou · Love Symphony · Dance with Me · Shine
|
| Удзельнікі Эўрабачаньня-2009 | |
|---|---|
| Фіналь |
Саша Сон · Ноа і Міра Авад · Патрысія Каас · Малена Эрнман · Ігар Цукраў · Flor-de-Lis · Ёгана Гудрун Ёнсдацір · Сакіс Рувас · Інга і Ануш Аршакян · Анастасія Прыходзька · Айсэль Тэймурзадзэ і Араш · Regina · Нэлі Чабану · К'яра · Urban Symphony · Brinck · Алекс Крыстэнсэн і Оскар Лоя · Хадысэ · Кэйсі Тола · Аляксандар Рыбак · Сьвятлана Лабада · Алена Георге · Джэйд Юэн · Waldo's People · Сарая
|
| Паўфіналь 1 | |
| Паўфіналь 2 | |
| Конкурс песьні Эўрабачаньне | |
|---|---|
|
1956 · 1957 · 1958 · 1959 · 1960 · 1961 · 1962 · 1963 · 1964 · 1965 · 1966 · 1967 · 1968 · 1969 · 1970 · 1971 · 1972 · 1973 · 1974 · 1975 · 1976 · 1977 · 1978 · 1979 · 1980 · 1981 · 1982 · 1983 · 1984 · 1985 · 1986 · 1987 · 1988 · 1989 · 1990 · 1991 · 1992 · 1993 · 1994 · 1995 · 1996 · 1997 · 1998 · 1999 · 2000 · 2001 · 2002 · 2003 · 2004 · 2005 · 2006 · 2007 · 2008 · 2009 · 2010 · 2011 · 2012
|
|