Конкурс песьні Эўрабачаньне-1974

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1974
Дата 6 красавіка
Вядоўцы Кэці Бойл
Тэлеканал гаспадароў BBC
Месца Брайтан, Вялікабрытанія
Пераможная песьня «Waterloo» (Швэцыя)
Сыстэма галасаваньня У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні.
Колькасьць краін 17
Дэбют Грэцыя
Сыход Францыя
1973        1975

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1974» стаў 19-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 6 красавіка 1974 году ў горадзе Брайтане (Вялікабрытанія) на сцэне канцэртнай залі «Доўм». Люксэмбург ня змог правесьці «Эўрабачаньне» другі год запар па фінансавых чыньніках. Грэцыя дэбютавала на конкурсе, а Францыя адклікала заяўку за некалькі дзён да пачатку з-за сьмерці прэзыдэнта Жоржа Пампіду. Такім чынам, у конкурсе прынялі ўдзел 17 краін.

Колькасьць сяброў журы зноў склала 10 чалавек для кожнай краіны. Для нацыянальных журы было ўведзена правіла, якое рэкамэндавала роўную колькасьць мужчын і жанчын сярод сяброў, а таксама роўную колькасьць людзей маладзейшага і старэйшага за 25 гадоў. Пры гэтым іх мінімальны ўзрост мог складаць 16 гадоў, максымальны — 60 гадоў, а розьніца ва ўзросьце паміж найстарэйшым і наймаладзейшым сябрамі журы павінна складаць ня меней за 10 гадоў. Адзнака для кожнай песьні магла скласьці ад 1 да 5 балаў.

Швэцыя атрымала Гран-Пры гэтага году зь песьняй «Waterloo», выкананай ABBA. Другое месца заняла пераможца конкурсу 1964 году Джыльёла Чынквэці з Італіі. Сьпявачка Алівія Ньютан-Джон, якая прадстаўляла Вялікабрытанію, заняла чацьвертае месца.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
8 Сьцяг Швэцыі Швэцыя ABBA Waterloo 24 1
17 Сьцяг Італіі Італія Джыльёла Чынквэці Si 18 2
12 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Mouth and MacNeal I see a star 15 3
10 Сьцяг Манака Манака Romuald Celui qui reste et celui qui s’en va 14 4
9 Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург Ireen Sheer Bye, bye, I love you 14 4
2 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Алівія Ньютан-Джон Long live love 14 4
6 Сьцяг Ізраілю Ізраіль Poogy (Кавэрэт) Natati la khaiai 11 7
13 Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя Tina Cross your heart 11 7
3 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія Peret Canta y se feliz 10 9
11 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія Jacques Hustin Fleur de liberté 10 9
5 Сьцяг Грэцыі Грэцыя Marinella Krassi, Thalassa ke t’agori mou 7 11
7 Сьцяг Югаславіі Югаславія Korni Generacija 42 6 12
1 Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя Carita Äla mene pois (Keep me warm) 4 13
16 Сьцяг Партугаліі Партугалія Paulo de Carvalho E depois do adeus 3 14
14 Сьцяг Нямеччыны ФРН Cindy und Bert Die Sommermelodie 3 14
4 Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія Anne-Karine Ström and the Bendik Singers The first day of love 3 14
15 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя Piera Martell Mein Ruf nach dir 3 14

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Італьянскі тэлеканал РАІ падверг цэнзуры песьню Джыльёла Чынквэці «Si» («Так») па чыньніку таго, што яна магла быць успрынята як прапаганда напярэдадні рэфэрэндуму пра дазвол разводаў.

У Партугаліі трансьляцыя па радыё песьні партугальскага ўдзельніка стала сыгналам для пачатку перавароту, які прывёў да зьвяржэньня рэжыму Салазара.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]