Конкурс песьні Эўрабачаньне-1975

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1975
Дата 22 сакавіка
Вядоўцы Карын Фальк
Тэлеканал гаспадароў SVT
Месца Стакгольм, Швэцыя
Пераможная песьня «Ding-a-dong» (Нідэрлянды)
Сыстэма галасаваньня Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12
Колькасьць краін 19
Дэбют Турэччына
Сыход Грэцыя
1974        1976

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1975» стаў 20-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 22 сакавіка 1975 году ў горадзе Стакгольм (Швэцыя) на сцэне канцэртнай залі Сьв. Эрыка. У конкурс вярнуліся Францыя і Мальта, а таксама дэбютавала Турэччына. Апошняя акалічнасьць прывяла да таго, што Грэцыя адмовілася ад удзелу перад самым пачаткам конкурсу, пратэстуючы супраць турэцкага ўварваньня на Паўночны Кіпр. Такім чынам, лік удзельнікаў склаў 19 краінаў.

Лік судзьдзяў у нацыянальных журы быў павялічаны да 11, і гэтыя судзьдзі маглі даць ад 1 да 5 галасоў кожнай песьні. Аднак канчатковыя галасы, які абвяшчаліся на ТБ, разьмяркоўваліся наступным чынам: 12 ачкоў — песьні, якая набрала больш за ўсё галасоў, 10 ачкоў песьні, якая набрала другую суму ачкоў, 8 — трэцяй песьні і так да 1 ачка дзясятай па колькасьці галасоў песьні.

Галяндыя перамагла ў конкурсе зь песьняй «Ding Dinge Dong», выкананай групай Teach-In. Другое месца атрымала Вялікабрытанія зь песьняй «Let me be the one», у выкананьні The Shadows, якія ўзначалілі чарты шматлікіх эўрапейскіх краінаў.

Правядзеньне конкурсу суправаджалася масавымі дэманстрацыямі супернікаў камэрцыялізацыі музыкі.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
1 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Teach-In Ding-a-dong 152 1
9 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія The Shadows Let me be the one 138 2
19 Сьцяг Італіі Італія Wess and Dori Ghezzi Era 115 3
3 Сьцяг Францыі Францыя Nicole Rieu Et bonjour à toi l’artiste 91 4
5 Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург Géraldine Toi 84 5
7 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя Simone Drexel Mikado 77 6
15 Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя Pihasoittajat Old man fiddle 74 7
18 Сьцяг Швэцыі Швэцыя Lars Berghagen and the Dolls Jennie, Jennie 72 8
2 Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя The Swarbriggs That’s what friends are for 68 9
17 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія Sergio y Estíbaliz Tú volverás 53 10
12 Сьцяг Ізраілю Ізраіль Шлома Арці Ат вэ-ані 40 11
10 Сьцяг Мальты Мальта Renato Singing this song 32 12
8 Сьцяг Югаславіі Югаславія Pepel In Kri Dan ljubezni 22 13
14 Сьцяг Манака Манака Sophie Une chanson c’est une lettre 22 13
11 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія Ann Christy Gelukkig zijn 17 15
16 Сьцяг Партугаліі Партугалія Duarte Mendes Madrugada 16 16
4 Сьцяг Нямеччыны ФРН Joy Fleming Ein Lied kann eine Bru"cke sein 15 17
6 Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія Ellen Nikolaysen You touched my life with summer 11 18
13 Сьцяг Турэччыны Турэччына Semiha Yanki Seninle bir dakika 3 19

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1975сховішча мультымэдыйных матэрыялаў