Конкурс песьні Эўрабачаньне-1969
| Конкурс песьні Эўрабачаньне-1969 | |
| Дата | 29 сакавіка |
|---|---|
| Вядоўцы | Ларыта Валенцуэла |
| Тэлеканал гаспадароў | TVE |
| Месца | Мадрыд, Гішпанія |
| Пераможная песьня | «Un jour, un enfant» (Францыя) «Boom bang-a-bang» (Вялікабрытанія) «De troubadour» (Нідэрлянды) «Vivo cantando» (Гішпанія) |
| Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні. |
| Колькасьць краін | 16 |
| Сыход | Аўстрыя |
| ◄1968 |
|
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1969» стаў 14-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 29 сакавіка 1969 году ў горадзе Мадрыд (Гішпанія) на сцэне Каралеўскага опэрнага тэатру. Адзіны раз у гісторыі адразу чатыры песьні атрымалі званьне пераможцы конкурсу: Францыя зь песьняй «Un Jour, Un Enfant» выкананай Фрыдай Бакара, Нідэрлянды з «De troubadour», выкананай Лэні Кюр, Гішпанія з «Vivo cantando», выкананай Саломэ (Марыяй Розай Марка) і Вялікабрытанія з «Boom bang a bang», выкананай Лулу. Гэты конкурс таксама быў адзначаны іншымі важнымі падзеямі: Сальвадор Далі стварыў рэклямны праспэкт для конкурсу, а Манака было прадстаўлена 12-летнім хлопчыкам, які заняў 6-е месца.
Аўстрыя адмовілася ад удзелу ў конкурсе, які праходзіў у краіне, у якой кіравала ваенная дыктатура Франсіска Франка. Сярод дэбютантаў конкурсу мог апынуцца Ліхтэнштайн, дзе ўпершыню быў праведзены нацыянальны адбор, аднак па прычыне адсутнасьці ў краіне мясцовай тэлекампаніі яму было адмоўлена ва ўдзеле.
Вынікі [рэдагаваць]
| # п/п | Краіна | Выканаўца | Песьня | Ачкоў | Месца |
|---|---|---|---|---|---|
| 14 | Фрыда Бакара | Un jour, un enfant | 18 | 1 | |
| 7 | Лулу | Boom bang-a-bang | 18 | 1 | |
| 8 | Лэні Кюр | De troubadour | 18 | 1 | |
| 3 | Саломэ | Vivo cantando | 18 | 1 | |
| 11 | Paola del Medico | Bonjour, bonjour | 13 | 5 | |
| 4 | Jean-Jacques | Maman, maman | 11 | 6 | |
| 10 | Louis Neefs | Jennifer Jennings | 10 | 7 | |
| 5 | Muriel Day and the Lindsays | The wages of love | 10 | 7 | |
| 13 | Siw Malmkvist | Primaballerina | 8 | 9 | |
| 9 | Tommy Körberg | Judy, min vän | 8 | 9 | |
| 2 | Romuald | Cathérine | 7 | 11 | |
| 16 | Jarkko and Laura | Kuin silloin ennen | 6 | 12 | |
| 1 | Ivan | Pozdrav svijetu | 5 | 13 | |
| 6 | Iva Zanicchi | Due grosse lacrime bianche | 5 | 13 | |
| 15 | Сымона дэ Алівэйра | Desfolhada Portuguesa | 4 | 15 | |
| 12 | Kirsti Sparboe | Oj, oj, oj, så glad, jeg skal bli | 1 | 16 |
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
|||||
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1969 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў