Конкурс песьні Эўрабачаньне-1967

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1967
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1967.jpg
Дата 8 красавіка
Вядоўцы Эрыка Ваал
Тэлеканал гаспадароў ÖRT
Месца Вена, Аўстрыя
Пераможная песьня «Puppet on a String» (Вялікабрытанія)
Сыстэма галасаваньня У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні.
Колькасьць краін 17
Сыход Данія
Нуль ачкоў Швайцарыя
1966    Wiki Eurovision Heart (Infobox).svg    1968

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1967» стаў 12-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 8 красавіка 1967 году ў горадзе Вена (Аўстрыя) у бальнай залі палацу Хофбург. Данія вырашыла не прымаць удзелу ў конкурсе, скараціўшы лік удзельнікаў да 17. Сыстэма галасаваньня вярнулася да варыянту 1957 году, калі 10 сяброў журы, якія прадстаўляюць сваю краіну, галасавалі за самую ўпадабаную песьню. Упершыню перамагла Вялікабрытанія зь песьняй «Puppet on a String», выкананай Сэндзі Шоў. Рафаэль ізноў прадстаўляў Гішпанію, заняўшы 6-е месца. Швайцарыя набрала нуль ачкоў. Упершыню тэлекамэры паказвалі ўдзельнікаў конкурсу за кулісамі.

Падчас конкурсу вядучая абвясьціла Вялікабрытанію пераможцам да таго, як былі падлічаны галасы ўсіх сяброў журы, аднак, па канчатку падліку перамога так і засталася за ангельскай сьпявачкай.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
11 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Сэндзі Шоў Puppet on a String 47 1
17 Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя Sean Dunphy If I could choose 22 2
4 Сьцяг Францыі Францыя Noëlle Cordier Il doit faire beau là-bas 20 3
2 Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург Вікі L’amour est bleu 17 4
14 Сьцяг Манака Манака Minouche Barelli Boum-badaboum 10 5
12 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія Raphael Hablemos del amor 9 6
10 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія Louis Neefs Ik heb zorgen 8 7
15 Сьцяг Югаславіі Югаславія Lado Leskovar Vse roze sveta 7 8
9 Сьцяг Нямеччыны ФРН Inge Brück Anouschka 7 8
7 Сьцяг Швэцыі Швэцыя Östen Warnebring Som en dröm 7 8
16 Сьцяг Італіі Італія Claudio Villa Non andare più lontano 4 11
5 Сьцяг Партугаліі Партугалія Eduardo Nascimento O vento mudou 3 12
8 Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя Fredi Varjoon-suojaan 3 12
3 Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя Peter Horten Warum es hunderttausend Sterne gibt 2 14
13 Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія Kirsti Sparboe Dukkemann 2 14
1 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Thérèse Steinmetz Ring-dinge 2 14
6 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя Géraldine Quel coeur vas-tu briser? 0 17

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Конкурс песьні Эўрабачаньне-1967сховішча мультымэдыйных матэрыялаў