Кубак Футбольнай Лігі
Кубак Футбольнай Лігі (па-ангельску: Football League Cup), больш вядомы як Кубак Лігі (па-ангельску: League Cup), — спаборніцтва, якое праводзіцца сярод ангельскіх клюбных камандаў.
Зьмест |
Рэглямэнт [рэдагаваць]
Як і Кубак Ангельшчыны, гэты турнір праводзіцца па прынцыпе выбываньня ўдзельнікаў пасьля першай паразы. Але ў адрозьненьне ад Кубка Ангельшчыны, дзе ў розыгрышы 2007/2008 гадоў удзельнічала 731 каманда, лік удзельнікаў Кубка Лігі абмежаваны 92 клюбамі — 20 прадстаўляюць Прэм’ер-Лігу, а яшчэ 72 — тры дывізіёны Футбольнай Лігі. Яшчэ адным адрозьненьнем паміж гэтымі турнірамі зьяўляецца тое, што ў паўфіналах Кубка Ангельшчыны каманды гуляюць паміж сабой два матчы, а не адзін.
Пераможца Кубка Лігі атрымлівае права ўдзельнічаць у розыгрышы Лігі Эўропы, калі ён не дамогся гэтага права іншым шляхам (калі пераможца згуляе ў Лізе чэмпіёнаў, пуцёўка ў Лігу Эўропы пераходзіць камандзе зь ліку тых, хто яшчэ ня ўдзельнічае ні ў адным эўракубкаў, але фінішавала ў Прэм’ер-Лізе вышэй за сваіх канкурэнтаў).
Гісторыя [рэдагаваць]
З 1982 году Кубак Лігі мянуецца па назьве фундатара:
- Малочны Кубак (па-ангельску: Milk Cup) — з 1981/1982 па 1985/1986 фундатарам зьяўлялася кампанія-вытворца малочных прадуктаў Milk Marketing Board;
- Кубак Выкліку Littlewoods (па-ангельску: Littlewoods Challenge Cup) — з 1986/1987 па 1989/1990 фундатарам была кампанія Littlewoods сэра Джона Мурса, вядомая дзякуючы свайму букмэкэрскаму падразьдзяленьню;
- Кубак Rumblebows (па-ангельску: Rumbelows Cup) — з 1990/1991 па 1991/1992 Кубак спансавала кампанія па гандлю электратаварамі Rumblebows;
- Кубак Coca-Cola (па-ангельску: Coca-Cola Cup) — з 1992/1993 па 1997/1998 фундатарам выступала кампанія-вытворца безалькагольных напояў Coca-Cola;
- Кубак Worthington (па-ангельску: Worthington Cup) — з 1998/1999 па 2002/2003 назвай Кубка служыла марка піва, якая належыць кампаніі Coors Brewers;
- Кубак Carling (па-ангельску: Carling Cup) — з 2003/2004 і па цяперашні час ў якасьці назвы выкарыстоўваецца марка піва, якая належыць кампаніі Coors Brewers;
Кубак Лігі лічыцца ня гэткім прэстыжным, як Кубак Ангельшчыны, які мае значна багацейшую гісторыю, і ў розыгрышы якога прымаюць нават тыя клюбы, якія не ўваходзяць у склад Футбольнай Лігі. Магчыма, менавіта таму шматлікія клюбы ў цяперашні час выстаўляюць на матчы турніру сур’ёзна саслабленыя склады, улучальных гульцоў, не атрымлівальных гульнявой практыкі, у тым ліку моладзь.
Пераможцы [рэдагаваць]
Паказаныя апошнія перамогі і паразы ў фіналах турніру
| Клюб | Перамог | Апошняя перамога | Фіналіст | Апошняя параза | |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Лівэрпул | 7 | 2003 | 3 | 2005 |
| 2 | Астан Віла | 5 | 1996 | 2 | 1971 |
| 3 | Тотэнгэм Готспур | 4 | 2008 | 2 | 2002 |
| Нотынггэм Форэст | 4 | 1990 | 2 | 1992 | |
| Чэлсі | 4 | 2007 | 2 | 2008 | |
| 6 | Лэстэр Сіці | 3 | 2000 | 2 | 1999 |
| 7 | Арсэнал | 2 | 1993 | 4 | 2007 |
| Манчэстэр Юнайтэд | 2 | 2006 | 4 | 2003 | |
| Норыдж Сіці | 2 | 1985 | 2 | 1975 | |
| Манчэстэр Сіці | 2 | 1976 | 1 | 1974 | |
| Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз | 2 | 1980 | 0 | N/A |
- «Бірмінггэм Сіці», «Блэкбэрн Ровэрз», «Ўэст Бромўіч Альбіён», «Кўінз Парк Рэйнджарз», «Лідс Юнайтэд», «Лутан Таўн», «Мідлзбра», «Оксфард Юнайтэд», «Сток Сіці», «Суіндан Таўн» і «Шэфілд Ўэнсдэй» выйгралі турнір па адным разе.
- «Болтан Ўандэрэрз», «Ўэст Гэм Юнайтэд» і «Эвэртан» гулялі ў фінале па два разы, але ні разу трафэй ня выйгралі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кубак Футбольнай Лігі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў