Людміла Кальмаева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Людміла Кальмаева
Дата нараджэньня 3 жніўня 1946
Месца нараджэньня Менск, БССР
Дата сьмерці 11 жніўня 2022
Месца сьмерці
Адукацыя Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1968), Эстонскі дзяржаўны інстытут мастацтваў (1973)
Месца вучобы
Занятак Мастачка, графіца, плякатыстка, скульптарка
Жанры плякат, малярства, графіка[d] і скульптура
Узнагароды
мэдаль «За працоўную адзнаку»

Людмíла Міха́йлаўна Кальмáева (3 жніўня 1946, Менск, БССР, СССР — 11 жніўня 2022) — беларуская мастачка, графіца, плякатыстка, скульптарка. З 1992 году жыла ў мястэчку Арнэмаўдэн у Нідэрляндах (правінцыя Зэляндыя), рэгулярна выстаўляла свае творы ў Беларусі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Людміла Кальмаева нарадзілася ў 1946 годзе ў Менску. Да 1968 года навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, у 1973 годзе скончыла Дзяржаўны інстытут мастацтваў Эстонскай ССР, атрымаўшы дыплём графіка-афарміцелькі.

Да 1992 году працавала выкладніцай у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

З 1992 году жыла і працавала ў Нідэрландах[1].

Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1980 году[2].

Памерла 11 жніўня 2022 году.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гісторыю беларускага мастацтва Людміла Кальмаева ўвайшла як графіца, плякатыстка, аўтарка іранічных постмадэрнісцкіх праектаў[3].

Працуе ў галіне плякату, станковай графікі, скульптуры і жывапісу. Міжнародную папулярнасьць яна атрымала дзякуючы афішам для тэатраў і спэктакляў[4].

Працы «Сьвечка» (аловак, папера, гуаш), «Ахвяры» (аловак, папера), «Аголеныя фігуры ў руху» (аловак, папера, 3 аркушы), «Натурморт» (аловак, папера, акварэль), «Хлопчык» (аловак, папера), «Дзяўчына» (аловак, папера) экспанаваліся ў красавіку 1991 г. на аўкцыёне Выставы дасягненьняў народнай гаспадаркі Беларускай ССР (аўкцыён твораў выяўленчага мастацтва) у Менску[5].

Працы Л. Кальмаевай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, фондах Беларускага саюзу мастакоў, Нацыянальным музэі плякату ў Віланаве (Варшава), Музэі плякату ў Канагаве (Японія), прыватных калекцыях Нідэрляндаў, Нямеччыны, Францыі, ЗША і Мэксыкі[6].

Выставы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• 2016 — Пэрсанальная выстава «Сфэра чалавека. Жывапіс і графіка Людмілы Кальмаевай». Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі, Менск.

• 2013 — Выстава «Партрэты жыхароў дома старога Шэльдэгофа».

• 2011 — Групавая выстава «Беларускія мастакі ў сьвеце». Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь, Менск.

• 2011 — Выстава «Дыялёгі» і казкі» Людмілы Кальмаевай. Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску.

• 2009 — Фэстываль «Дах-9» у Менску 11 кастрычніка 2009 г.

• 2009 — Праект Freedom4all, Нідэрлянды.

• 2005 — Гендарны маршрут: фэстываль ідэяў пра «гендар» — экспэрымэнтальны праект, Менск.

• 1991 — Выстава дасягненьняў народнай гаспадаркі Беларускай ССР, красавік 1991, аўкцыён твораў выяўленчага мастацтва, Менск.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Людмила Кальмаева: «Туалет отображает культуру в неприкрытом виде», БелГазета, 08.09.2008, http://www.belgazeta.by/ru/2008_09_08/radosti_zhizni/17311/
  2. ^ Людмила Кальмаева: «Туалет отображает культуру в неприкрытом виде», БелГазета, 08.09.2008, http://www.belgazeta.by/ru/2008_09_08/radosti_zhizni/17311/
  3. ^ Адам Глобус, Кальмаева. Словы пра плакатыстку Людмілу Кальмаеву, Дзеяслоў, 121/2022.
  4. ^ Ludmila Kalmaeva artist, http://kalmaeva.weebly.com/
  5. ^ Адам Глобус, Кальмаева. Словы пра плакатыстку Людмілу Кальмаеву, Дзеяслоў, 121/2022.
  6. ^ Ludmila Kalmaeva artist, http://kalmaeva.weebly.com/