Майн Рыд
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Томас Майн Рыд (па-ангельску: Thomas Mayne Reid; 4 красавіка 1818 — 22 кастрычніка 1883) — ірляндска-амэрыканскі пісьменьнік.
Бацька будучага аўтара прыгодніцкіх раманаў быў пастарам. Атрымаўшы адукацыю ў Бэлфасьце, Майн Рыд вырашае ехаць у ЗША, дзе як журналіст удзельнічаў ў Мэксіканскай вайне 1846—1848 гадоў. Гэтыя падзеі былі пакладзеныя ў аснову шэрагу раманаў, у тым ліку «Вершніка без галавы» (The Headless Horseman). Атрыманае на вайне раненне сталася вынікам таго, што апошнія гады жыцця Майн Рыд не мог рухацца без мыліцаў.
У Савецкім Саюзе карыстаўся папулярнасьцю, у той час як ў Ірляндыі і ЗША ў ХХ ст. быў ужо амаль невядомы.
Крыніцы [рэдагаваць]
Майн Рыд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў