Малыя Рагі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малыя Рагі
трансьліт. Malyja Rahi
Першыя згадкі: XIX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Салонскі
Насельніцтва: 36 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 30°3′14″ у. д. / 52.85° пн. ш. 30.05389° у. д. / 52.85; 30.05389Каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 30°3′14″ у. д. / 52.85° пн. ш. 30.05389° у. д. / 52.85; 30.05389
Малыя Рагі на мапе Беларусі ±
Малыя Рагі
Малыя Рагі
Малыя Рагі
Малыя Рагі
Малыя Рагі
Малыя Рагі

Малы́я Рагі́[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Добасна. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 36 чал. (2010). Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 92 км ад Гомелю.

Транспартныя сувязі па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Жлобіна. Пляніроўка складаецца з драўлянай забудовы ўздоўж ракі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выяўленае археолягамі каля вёскі паселішча эпохі нэаліту сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Стрэшынскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1858 году ўладаньне князя Л. М. Галіцына. У 1909 годзе 170 дзесяцін зямлі.

У 1930 годзе арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 году акупанты спалілі вёску і забілі 19 жыхароў. 8 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе Жлобінскай птушкафабрыкі (цэнтар — вёска Саланое).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 168
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]