Манік Уіціг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Манíк Уіцíг (па-француску: Monique Wittig; 13 ліпеня 1935, Данмары, Францыя — 3 студзеня 2003, Тусан, Арызона, ЗША) — француская пісьменьніца, філёзафка, тэарэтыца і актывістка лесьбійскага фэмінізму. Аўтарка выразу і канцэпту "гетэрасэксуальны кантракт"[1].

Манік Уіціг
Monique Wittig
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 13 ліпеня 1935
Данмары, Эльзас, Францыя
Памерла 3 студзеня 2003
Тусан, Арызона, ЗША
Пахаваная Парыж, могілкі Пэр-Ляшэз
Сужэнец Sande Zeig[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Пісьменьніца, філёзафка, эсэістка, выкладніца
Гады творчасьці 1964-2003
Мова Француская
Дэбют 1964
Значныя творы L'Opoponax, 1964; Les Guérillères, 1969; Le Corps lesbien, 1973; La Pensée straight, 1992
Узнагароды
https://www.moniquewittig.com

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манік Уіціг нарадзілася ў Данмары ў Верхнім Рэйне ў 1935 годзе ў сям'і сьціплага, кансэрватыўнага каталіцкага паходжаньня. Ейная сястра, Жыль Уіціг, нарадзілася ў 1938 годзе, мастачка і падзяляла фэмінісцкую актыўнасьць сястры. Пасьля анэксіі Эльзасу Нямеччынай сям'я пераехала ў Адэнкур (Франш-Кантэ), потым у Парыскі рэгіён, дзе Манік і Жыль атрымалі адукацыю ў экспэрымэнтальнай сярэдняй школе. Пасьля бакаляўрыяту Манік Уіціг атрымала дыплём у Сарбоне. Яна таксама вывучала кітайскую мову ў Нацыянальным інстытуце ўсходніх моваў і цывілізацыяў (INALCO)[2].

Яна атрымала доктарскую ступень у 1986 годзе, абараніўшы дысэртацыю на тэму «Літаратурная будоўля: сьведчаньне моўнага досьведу пісьменьніка» пад кіраўніцтвам Жэрара Жэнэта ў Школе вышэйшых дасьледаваньняў і сацыяльных навук[3].

У 1976 годзе М. Уіціг пераехала ў ЗША, дзе засяродзіліся на стварэньні працаў па гендэрнай тэорыі[4].

Яна працавала ў якасьці запрошанай прафэсаркі ў розных унівэрсытэтах, у тым ліку ў Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Бэрклі і Ўнівэрсытэце Арызоны ў Тусане[5].

Яна памерла ад сардэчнага прыступу 3 студзеня 2003 году. Была пахаваная ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз[6].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1964 годзе яна апублікавала свой першы раман, L'Opoponax, які хутка стаў папулярным у Францыі. Пасьля перакладу раману на ангельскую мову Ўіціг атрымала міжнароднае прызнаньне. Была адной з заснавальніцаў Руху за вызваленьне жанчынаў (Mouvement de libération des femmes, MLF)[7].

У 1969 годзе яна апублікавала, бадай, самую ўплывовую сваю працу, Les Guérillères (Герыльеры), якая сёння лічыцца рэвалюцыйнай і супярэчлівай крыніцай лесьбійскага фэмінізму[8].

Мастацкія творы Манік Уіціг адзначаныя разрывам з традыцыйнай формай апавяданьня. Яна выкарыстоўвае, у прыватнасьці, такія жанры, як эпас ці навучальны раман. Сьмела крытыкуе афіцыйныя слоўнікі[9].

Яна выкарыстоўвае займеньнікі асаблівым чынам і адказвае на жаданьне аднавіць іх выкарыстаньне з улікам гендэрнай пэрспэктывы[10].

Уіціг таксама рэвізуе шэраг антычных мітаў, што сьведчыць пра ейнае жаданьне рэканструяваць спадчыну, якая была б спэцыфічнай для лесьбіяк. Цела - гэта важная тэма М. Уіціг, як паказана ў назьве ейнага вядомага твору "Le Corps lesbien" (Лесьбійскае цела), а таксама ў падрабязным апісаньні зьбітых, зьнявечаных целаў у "Virgile, non" (Вэргіль, не)[11].

Фэмінізм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манік Уіціг зарэкамэндавала сябе як важная фігура фэмінізму з 1970-х гадоў[12].

Вядомая як тэарэтыца матэрыялісцкага, а таксама лесьбійскага фэмінізму, гэта значыць, што яна аналізуе адносіны паміж паламі (жаночым і мужчынскім) як паміж двума антаганістычнымі сацыяльнымі клясамі. Гэтая галіна фэмінізму супрацьстаіць францускаму фэмінісцкаму руху «PsychéPo», які панаваў у 1970-х гадах, які характарызуецца эсэнцыялісцкай канцэпцыяй полу. Уіціг, між іншым, не прымае міт пра «жанчыну»[13].

La Pensée straight (Гетэрадумка), апублікаваны ў 1992 г. у Злучаных Штатах, а потым у 2001 г. у Францыі, уяўляе сабой эсэ, у якім Уіціг разьвівае сваю палітычную думку ў адказ на пэўныя антрапалягічныя перадумовы. Назва на ангельскай мове «The Straight Mind» паходзіць з лекцыі, якую Ўіціг прачытала у Барнард-каледжы ў 1979 г., перакладзенай на францускую мову ў часопісе "Questions féministes" у 1980 г. Гэты выраз азначае гетэрасэксуальную думку як палітычны рэжым, а ня проста як сэксуальную арыентацыю. Гэта называецца гетэрасэксізмам[14].

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• 1964: L'Opoponax, Les Éditions de Minuit (прэмія Médicis)

• 1969: Les Guérillères, Minuit

• 1973: Le Corps lesbien, Minuit

• 1976: Brouillon pour un dictionnaire des amantes (у суаўтарстве з Sande Zeig), Grasset 2010

• 1985: Virgile, non, Minuit

• 1992: La Pensée straight, Beacon Press

• 1999: Paris-la-Politique, Éditions P.O.L

• 2010: Le Chantier littéraire, Presses universitaires de Lyon.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Sam Bourcier et Suzette Robichon (dir.), Parce que les lesbiennes ne sont pas des femmes, autour de l'œuvre politique, théorique et littéraire de Monique Wittig, Actes du colloque des 16-17 juin 2001, Paris.
  2. ^ Théodore Rieger, «Monique Wittig», in Nouveau Dictionnaire de biographie alsacienne, vol. 40, p. 4279.
  3. ^ Delphine Naudier, «Monique Wittig», in Dictionnaire des féministes, France xviiie – xxie siècle, sous la direction de Christine Bard, PUF, pp. 1554-1562.
  4. ^ Delphine Naudier, «Monique Wittig», in Dictionnaire des féministes, France xviiie – xxie siècle, sous la direction de Christine Bard, PUF, pp. 1554-1562.
  5. ^ «Monique Wittig (1935–2003), écrivain et lesbienne révolutionnaire», France Culture, 17 mars 2018, https://www.radiofrance.fr/franceculture/podcasts/une-vie-une-oeuvre/monique-wittig-1935-2003-ecrivain-et-lesbienne-revolutionnaire-7585567
  6. ^ Claire Devarrieux, «Mort de Monique Wittig», Libération, 7 janvier 2003.
  7. ^ Benoît Auclerc et Yannick Chevalier (dir.), Lire Monique Wittig, Presses universitaires de Lyon, 2012.
  8. ^ Cécile Voisset-Veysseyre, Des Amazones et des femmes, L'Harmattan «Ouverture philosophique», 2010.
  9. ^ Dominique Bourque, Écrire l'inter-dit. La subversion formelle dans l'œuvre de Monique Wittig, Paris, Éditions L'Harmattan, 2006.
  10. ^ Namascar Shaktini (dir.), On Monique Wittig: Theoretical, Political and Literary Essays, Urbana et Chicago, University of Illinois Press, 2005.
  11. ^ Sam Bourcier et Suzette Robichon (dir.), Parce que les lesbiennes ne sont pas des femmes, autour de l'œuvre politique, théorique et littéraire de Monique Wittig, Actes du colloque des 16-17 juin 2001, Paris, éditions gaies et lesbiennes, 2002.
  12. ^ «MLF, le mythe des origines, entretien inédit sur sa fondation avec Monique Wittig», ProChoix no 46, décembre 2008, pp. 5-76.
  13. ^ Natacha Chetcuti, «De “On ne naît pas femme” à “On n’est pas femme”. De Simone de Beauvoir à Monique Wittig», Genre, sexualité & société, vol. 1, printemps 2009, https://journals.openedition.org/gss/477
  14. ^ Wittig, Monique, 1935-2003. et Bourcier, Marie-Hélène. (trad. de l'anglais), La pensée straight, Paris, Éd. Amsterdam, impr. 2013, 135 p.