Марыя Магдаліна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Марыя Магдаліна
Pietro Perugino 047.jpg
Марыя Магдаліна, карціна П’етра Пэруджына
Сьвятая
Шануецца праваслаўе, каталіцтва, англіканства, лютэранства, іншыя пратэстанцкія цэрквы, багаі
Дзень памяці 22 ліпеня (заходнія цэрквы), 4 жніўня (усходнія цэрквы)

Марыя Магдаліна (на іўрыце: מרים המגדלית, па-старажытнагрэцку: Μαρία ἡ Μαγδαληνή, па-лацінску: Maria Magdalena) — пэрсанаж Новага Запавету, адданая пасьлядоўніца Ісуса Хрыста, хрысьціянская сьвятая, міраносіца, якая, паводле эвангельскіх тэкстаў, ішла сьледам за Хрыстом, прысутнічала пры расьпяцьці й была сьведкай яго пасьмяротнага зьяўленьня.

У праваслаўнай і каталіцкай цэрквах шанаваньне Магдалены адрозьніваецца: праваслаўе шануе яе выключна як міраносіцу, якую вылечылі ад сямі дэманаў і фігуруе толькі ў некалькіх эвангельскіх эпізодах, а ў традыцыі каталіцкай царквы доўгі час было прынята атаясамліваць зь ёю вобраз блудніцы, што каецца, і Марыю зь Віфаніі, а таксама прыкладаць шырокі легендарны матэрыял.

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Марыя Магдалінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў