Міхаіл Кікоін
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Міхаіл Кікоін (Мішэль Кікоін; па-француску: Michel Kikoïne; 31 траўня 1892 — 4 лістапада 1968) — францускі мастак.
Нарадзіўся ў Гомлі (паводле іншых зьвестак у Рэчыцы).
Вучыўся ў «Малявальнай школе мастака Кругера» ў Менску, Віленскай мастацкай школе. Зьехаў у Парыж у 1912. Удзельнічаў у выставах Парыжскага Салону. Першыя пэрсанальныя выставы прайшлі ў 1920 і 1924. Творы былі прадстаўлены на выставы сучаснага францускага мастацтва ў Маскве ў 1928.
З 1928 меў студыў на Монпарнасе.
Мастак Парыскай школы.
Памёр у Парыжы ў сваёй студыі.
Ягоны сын — мастак Якоб Кікоін, пісаў пад псэўданімам Yankel.
Публічныя зборы [рэдагаваць]
- Musée d’art et d’histoire du Judaïsme (Парыж, Францыя) — http://www.mahj.org/
- Museum voor Moderne Kunst (Остэндэ, Фляндрыя, Бэльгія) — http://www.pmmk.be/
Catalogue Raisonné [рэдагаваць]
- Cassou J., Roditi E., Mann M., Yankel J. Kikoïne. Catalogue Raisonné sur l’oeuvre de Kikoïne. Paris: Piaza, 1973. 364 p. 746 рэпрадукцый твораў.
Літаратура [рэдагаваць]
- Kyrou A., Blatas A., Warnod J., etc. Kikoine. Les pionniers de l’École de Paris. 1992. 168 p. ISBN 2908528435.
- Kikoine et ses amis de l’École de Paris. 1993. 44 p.