Папскі ўнівэрсітэт сьвятога Тамаша Аквінскага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Папскі ўнівэрсытэт сьвятога Тамаша Аквінскага, Angelicum (па-лацінску: Pontificia Studiorum Universitas a Sancto Thoma Aquinate in Urbe) — папскі ўнівэрсытэт сьвятога Тамаша Аквінскага, вядомы як Ангелікум (па-лацінску: Angelicum), адзін з асноўных папскіх унівэрсытэтаў Рыму. Служыць навучальнай і дасьледчай установай ордэна дамініканцаў. Ягоны дэвіз (motto) — па-лацінску: Caritas veritatis, па-ангельску: The charity of truth (1908): па-беларуску: Міласэрнасьць ісьціны. Год ягонага заснаваньня — 1222, 1577, 1963[1].

Эмблема «Angelicum» (PUST)
Фасад Папскага ўнівэрсытэта сьвятога Тамаша Аквінскага (Angelicum)
У лекцыйным зале Ангелікума

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ангелікум бярэ пачатак ад заснаванага Тамашам Аквінскім сярэднявечнага Студыюма (па-лацінску: Studium) 1222: «Conventus S. Sabinae de Urbe prae ceteris gloriam singularem ex praesentia fundatoris ordinis et primitivorum fratrum necnon ex residentia Romana magistrorum generalium, si de ea sermo esse potest, habet. In documentis quidem eius nonnisi anno 1222 nomen fit, ait certe iam antea nostris concreditus est. Florebant ibi etiam studia sacra.»[2][3] Дамініканскага ордэна ў Рыме, і ад італьянска-гішпанскага каледжа сьв. Тамаша (па-лацінску: Collegium Divi Thomæ de Urbe), заснаванага мансэньёрам Хуанам Салянам, былым біскупам Куска (Пэру), пры дамініканскім Канвэнце Санта-Марыя-сопра-Мінэрва ў Рыме ў 1577 годзе. Новы каледж быў адкрыты для ўсіх жадаючых, а ня толькі для дамініканцаў.

  • 26 траўня 1727 году Бэнэдыкт XIII абвесьціў каледж вышэйшай навучальнай установай дамініканцаў і дазволіў прысвойваць акадэмічныя ступені па тэалёгіі выпускнікам.
  • У 1701 годзе дзякуючы шчодрасьці кардынала Джыраляма Казанатэ навучальная ўстанова атрымала права карыстаньня Бібліятэкай Казанатэ[4].
  • У 1873 годзе, з-за наступстваў Рысарджымэнта, каледж быў вымушаны пакінуць сваю першапачатковую рэзыдэнцыю, і на працягу многіх гадоў разьмяшчаўся ў розных рымскіх палацах.
  • У 1882 годзе быў заснаваны факультэт філязофіі.
  • У 1896 годзе быў заснаваны факультэт кананічнага права.
  • 2 траўня 1906 году каледж атрымаў найменьне Папскага (па-лацінску: Pontificium Collegium Divi Thomæ de Urbe).
  • У лістападзе 1908 году заснаваны папам Піюсам X Папскі міжнародны каледж «Ангелікум» (па-лацінску: Pontificium Collegium Internationale Angelicum), які замяніў сабой каледж сьв. Тамаша. Каледж атрымаў новы будынак на вуліцы Сан-Віталь, 15.
  • У 1926 годзе Папскі міжнародны каледж Ангелікум стаў інстытутам (па-лацінску: Pontificium Institutum Internationale Angelicum).
  • У 1932 годзе Ангелікум быў перамешчаны ў старадаўні дамініканскі манастыр сьв. Дамініка і Сыксту.
  • У 1942 годзе Папскі міжнародны інстытут Ангелікум стаў «Атэнеем» ад па-старажытнагрэцку: Ἀθήναιοςпа-лацінску: Athenaeus (па-лацінску: Pontificium Athenaeum Internationale Angelicum).
  • У 1950 годзе заснаваны Духоўны інстытут, які ўключаны ў склад факультэта тэалёгіі.
  • У 1952 годзе заснаваны Інстытут грамадзкіх навук, які ўключаны ў склад факультэта філязофіі.
  • 7 сакавіка 1963 году Ян XXIII прысвоіў Ангелікуму ранг Папскага ўнівэрсытэта (па-лацінску: Pontificia Studiorum Universitas a Sancto Thoma Aquinate in Urbe).
  • У 1974 годзе Інстытут грамадзкіх навук стаў факультэтам.
Жылы корпус студэнтаў «Angelicum»
Будынак былога «Angelicum» на вуліцы Сан-Віталь, 15

Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад унівэрсытэта ўваходзяць чатыры факультэты:

Інстытуты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад ўнівэрсытэту ўваходзяць два інстытуту:

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзевятнаццаць тэалягічных і філязофскіх арганізацыяў, разьмешчаных на пяці кантынэнтах Зямлі, злучаныя з унівэрсытэтам[11]. Сярод якіх варта адзначыць:

Бібліятэка ўнівэрсытэта налічваецца 200 тысяч тамоў. Ва ўнівэрсытэце навучаецца 1400 студэнтаў. Рэктарам зьяўляецца — Ёсіф Агіюс.

Знакамітыя выпускнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pontifical University of Saint Thomas Aquinas; Bullarium Ordinis FF. Praedicatorum, Tomus Primus, Ab Anno 1215 ad 1280, 15; http://books.google.com/books?id=fTcNTiUqC9oC&pg=PA15#v=onepage&q&f=false Accessed 13 March 2013: "Anno 1222, Die 5 Junii, Honorius Episcopus, Servus Servorum Dei, dilectis filiis Magistro, & Fratribus Ordinis Predicatorum....
  2. ^ Compendium Historiae Ordinis Praedicatorum, A.M. Walz, 214. http://www.archive.org/stream/MN5081ucmf_3/MN5081ucmf_3_djvu.txt Accessed 4-9-2011)
  3. ^ Corpus Thomisticum, Acta Capitulorum Provincialium, Provinciae Romanae Ordinis Praedicatorum Anagnie MCCLXV: “Fr. Thome de Aquino iniungimus in remissionem peccatorum quod teneat studium Rome, et volumus quod fratribus qui stant secum ad studendum provideatur in necessariis vestimentis a conventibus de quorum predicatione traxerunt originem. Si autem illi studentes inventi fuerint negligentes in studio, damus potestatem fr. Thome quod ad conventus suos possit eos remittere” (Acta Capitulorum Provincialium, Provinciae Romanae Ordinis Praedicatorum, 1265, n. 12). http://www.corpusthomisticum.org/a65.html Accessed 4-8-2011
  4. ^ About us, History (The Casanatense Library)
  5. ^ Faculty of Canon Law (Pontificia Università San Tommaso d’Aquino)
  6. ^ Facoltà di Scienze Sociali (PUST)
  7. ^ Faculty of Theology (Pontificia Università San Tommaso d’Aquino)
  8. ^ PUST
  9. ^ Spirituality Institute
  10. ^ Інститут св. Томи Аквінського
  11. ^ Pontificia Università S. Tommaso d’Aquino «Angelicum», "Ordine degli studi — Order of Studies, Anno accademico — Academic Year 2008—2009", "Istituti collegati con l’Università — Institutes Connected with the University", p.XXI
  12. ^ Blackfriars Hall, University of Oxford — Introduction
  13. ^ I.S.S.R. Mater Ecclesiae (Pontificia Università San Tommaso d’Aquino)
  14. ^ Вышэйшы інстытут рэлігійных навук св. Тамаша Аквінскага, горад Кіеў
  15. ^ Інстытут экуменічнай-патрыстычнага грэцка-бізантыйскага багаслоўя сьв. Мікалая, горад Бары
  16. ^ The Nobel Foundation, «The Nobel Peace Prize 1958», Georges Pire (Biography)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]