Пружанская другаклясная школа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пружанская другаклясная школа

Навучэнцы школы. Фота пачатку XX стагодзьдзя
Заснаваная 2 кастрычніка 1899
Тып пэдагагічная з расейскай мовай навучаньня
Адрас Расейская імпэрыяПружаны, вул. Сялецкая
Геаграфічныя каардынаты 52°33′14.86″ пн. ш. 24°28′27″ у. д. / 52.5541278° пн. ш. 24.47417° у. д. / 52.5541278; 24.47417Каардынаты: 52°33′14.86″ пн. ш. 24°28′27″ у. д. / 52.5541278° пн. ш. 24.47417° у. д. / 52.5541278; 24.47417
Пружанская другаклясная школа на мапе Беларусі
Пружанская другаклясная школа
Пружанская другаклясная школа
Пружанская другаклясная школа

Пружа́нская другакля́сная шко́лапэдагагічная навучальная ўстанова ў Пружане за часам Расейскае імпэрыі. Будынак захаваўся, цяпер у ім знаходзіцца навучальна-вытворчы камбінат і аўташкола.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адчыненая 2 кастрычніка 1899 року. Адносілася да другога (вышэйшага) тыпу настаўніцкіх школаў, якія вылучаліся пашыранай калегіяльнасьцю ў прыняцьці рашэньняў і дэмакратычным самакіраваньнем. Першым загаднікам стаў айцец Іяан Катовіч. З 1900—1901 навучальнага року пачало дзейнічаць другое аддзяленьне, з 1901—1902 — трэцяе. Выкладаньне вялося па-расейску. На 8 настаўнікаў прыходзілася 164 выхаванцы. Заробак настаўнікаў складаў 600—800 рублёў на рок, што прыкладна адпавядала сярэдняму заробку маёра ці падпалкоўніка[1].

Паступаць у школу маглі навучэнцы ва ўзросьце ад 13 да 17 рокаў. Больш сталыя ці маладзейшыя маглі паступіць толькі з дазволу Гарадзенскай эпархіяльнай навучальнай рады. Мелася свая ўніформа: штаны, кашуля, шынэль і фуражка чорнага колеру. Улетку фуражка замянялася на сінюю. На ёй, а таксама на скураным чорным поясе насіліся вэнзалі.

Вучні атрымоўвалі ўсебаковую адукацыю, вывучаючы расейскую, францускую, нямецкую, славянскую мовы, геаграфію, гісторыю, закон Божы, чыстапісаньне, арытмэтыку, геамэтрыю, крэсьленьне, фізыку, альгебру, гімнастыку, маляваньне, музыку, сьпевы й ігру на скрыпцы — агулам 36 гадзін на тыдзень[1]. Пры школе існавала бібліятэка зь вялікай колькасьцю падручнікаў, дапаможнікаў, кніг і наглядных матэрыялаў па прадметах. Школа мела ўласны прысядзібны ўчастак, сад, збожжавае поле і пчальнік. Некалькі рокаў вялося навучаньне сталярнаму рамяству. Навучэнцы і выкладчыкі прымалі актыўны ўдзел у зборы этнаграфічных, гістарычных, археалягічных матэрыялаў.

Вынікам дзейнасьці вучэльні стала тое, што ўжо ў 1907 року большасьць настаўнікаў народных вучэльняў складалі мясцовыя жыхары.

Па Першай сусьветнай вайне на базе школы створаная настаўніцкая сэмінарыя.

Вучні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Іосіф Машкала. На пачатку стагодзьдзя настаўнік меў зарплату падпалкоўніка // Раённыя будні. — 6 лістапада 1997. — С. 4.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Алена Зялевіч. Пружанская другакласная школа — правобраз педвучылішчаў // Газета для вас. — 2 ліпеня 2010. — № 757.