Піроп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Піроп (ад стар.-грэц. πυρωπός - падобны да агню) — мінэрал, сылікат з групы гранатаў. Сустракаецца ў кімбэрлітах (разам з алмазамі) і іншых ультраасноўных горных пародах.

Празрыстыя крышталі піропа зьяўляюцца каштоўнымі камянямі і выкарыстоўваюцца ў ювэлірнай справе. Астатнія крышталі ўжываюцца ў якасьці абразіўнага матэрыялу.

Радовішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомы радовішчы піропа ў Чэхіі (Сярэднечэшскія горы), Расеі (Якутыя), Лесота, Танзаніі, ЗША, Бразыліі, Аргентыне, Аўстраліі, Нарвэгіі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Піропсховішча мультымэдыйных матэрыялаў