Расейскае нацыянальнае адзінства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
АГПР РНА
Лідэр партыі Аляксандар Баркашоў
Дата заснаваньня 1990
Штаб-кватэра Масква
Ідэалёгія «Праўдзівае Праваслаўе» (нацызм, патрыятызм, расейскі праваслаўны традыцыяналізм)
Афіцыйны сайт www.rne-center.org

АГПР «Расейскае Нацыянальнае Адзінства» (Агульнарасейскі грамадзкі патрыятычны рух «Расейскае Нацыянальнае Адзінства», АГПР РНА; па-расейску: Общероссийское общественное патриотическое движение «Русское Национальное Единство», ООПД РНЕ) — расейская радыкальна-нацысцкая грамадзкая арганізацыя, якая абвяшчае «забесьпячэньне сучаснага і будучага расейскай нацыі, яе годнага гістарычнага шляху, гэта значыць вяртаньне расейскаму народу яго гістарычнага месца і ролі ў дзяржаве і сьвеце»[1].

Атрыбутыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эмблема РНА — колаўрат, які зьяўляецца старажытным знакам, (стылізаваная свастыка, гаматычны крыж) на фоне васьміканцовай Бэтлеемскае зоркі, што, на меркаваньне РНА, сымбалізуе прысутнасьць Бога ў Расеі[2].

Прынцыпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя прынцыпамі руху зьяўляюцца:

  • Нацыянальны абавязак
  • Нацыянальная ідэалёгія
  • Расейскія праваслаўныя традыцыі

Асноўныя задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле ідэалёгіі руху, асноўнай задачай РНА лічыцца «усталяваньне на расейскай зямлі расейскага парадку», гэта значыць:

  • спыненьне «калянізацыі Расеі»,
  • спыненьне «генацыду расейцаў» у любой кропцы зямнога шара,
  • узнаўленьне прыярытэту духоўных каштоўнасьцяў над матэрыяльнымі,
  • абарона расейцаў у любой кропцы зямнога шара,
  • захаваньне сыравінных запасаў для будучых пакаленьняў,
  • забесьпячэньне працай, жыльлём, бясплатным мэдыцынскім абслугоўваньнем і бясплатнай адукацыяй,
  • рашэньне пытаньняў аховы мацярынства і дзяцінства,
  • забесьпячэньне годнага жыцьця і старасьці грамадзянам Расеі.[3]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рух у 1990-я гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

РНА створана ў кастрычніку 1990 году былым сябрам Цэнтральнай рады грамадзтва «Памяць» Аляксандрам Баркашовым.

У жніўні 1991 году РНА выступіла ў абарону ДКЧП.

Пасьля ўзброеных сутыкненьняў у Маскве кастрычніка 1993 году па стаўленьні да РНА, як да непасрэднага ўдзельніка іх, былі ўжытыя афіцыйныя санкцыі дзяржаўнай улады РФ — арыштаваны Кіраўнік Аляксандар Баркашоў і частка актывістаў Руху, забароненая газэта Руху «Русский Порядок», расфармаваны шэраг рэгіянальных арганізацыяў. Аднак ужо да пачатку 1994 году РНА аднавіла сваю дзейнасьць. У сярэдзіне 1990-х гадоў РНА становіцца самой буйнай з нацысцкіх арганізацыяў[4][5].

Раскол у арганізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Так увосень 2000 г. у кіраўніцтве РНА адбыўся канфлікт, у выніку якога 21 верасьня 2000 году меней двух дзясяткаў былых прадстаўнікоў РНА вырашаюць арганізаваць «новае РНА» — без свастыкі і Баркашова. Пазьней дадзеная плынь была названая «РНА без Баркашова». Зрэшты, за ўсю жа гісторыю руху РНА існавала больш дзясятка розных РНА: ВОПД РНА, РНА 1.8, ІРНА, РНА-Расея, РНА-РАА, РНА-ЧС, ВАГПР РНА, ИОПД РНЕ,АВАПД РНА і г. д.

Адначасова з гэтым у прэсе зьяўляецца шэраг публікацыяў, што з шэрагаў РНА быў выключаны Аляксандар Баркашоў [6][7]. Аднак гэтае паведамленьне ня мела пад сабой ніякіх падстаў, бо паводле Статуту РНА[8] — асноўнаму збору правіл, вызначальнаму унутранаарганізацыйных узаемаадносіны, пазачарговы Зьезд 2/3 прадстаўнікоў усіх рэгіянальных аддзяленьняў РНА не склікаўся.

Аляксандар Баркашоў паставіўся да дадзенага паведамленьня з іроніяй і ўжо ў 2002 г. склікаў Зьезд кіраўнікоў рэгіянальных структур АГПР РНА («Гвардыя Баркашова»)[9], і выдаў загад аб выпуску 2-х нумароў газэты «Русский Порядок», у 2001 і 2002 годзу. Дадзены зьезд зацьвердзіў лідэрства Баркашова і адданасьць яму рэгіянальных адзінак.

Іншыя асобы, такія як Алег Касін (каардынатар рэгіянальных арганізацыяў РНА), Юры Васін (кіраўнік Маскоўскай рэгіянальнай арганізацыі РНА) і браты Лалачкіны (Варонескае і Санкт-Пецярбурскае аддзяленьня РНА) былі выключаныя з РНА без права ўзнаўленьня[10][11]. Пазьней правакатараў выключылі на месцах і самі паплечнікі РНА[12][13][14]. Сама прэс-служба паведамляе «Нажаль, няма жаданьня прыводзіць іншыя віншаваньні, якія даслалі тыя, хто падпісваўся з Касіным і Лалачкіным супраць Баркашова. Кожнаму сваё»[15]. Як, неафіцыйна паведамляюць удзельнікі іншых нацысцкіх Рухаў (НСО, ЧС), у цяперашні час РНА Лалачкіных няма ні ў Варонежы, ні ў Санкт-Пецярбургу, ні ў Латвіі. Гэтыя дадзеныя атрымалася праверыць і паплечнікам РНА Баркашова, пасьля камандзіровачнай паездкі ў Варонеж.

Рух «Аляксандар Баркашоў»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 сьнежня 2006 году па ініцыятыве маскоўскіх актывістаў АГПР РНА і з ухвалы Аляксандра Баркашова было заснаванае новы Рух — «Аляксандар Баркашоў»[16]. Сам А.П. Баркашоў прыняў манаскі пострыг пад імем а. Міхаіла.

Сёньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сёньня РНА мае сетку рэгіянальных аддзяленьняў у Расеі і за яе межамі[17][18][19]. РНА заснаваў Аляксандар Баркашоў і, нягледзячы на ўсе цяжкасьці, застаецца яго нязьменным кіраўніком. З установай руху «Аляксандар Баркашоў» зьмянілася і ідэалёгія руху. Па словах Баркашоўцаў, значна пашырэў круг удзельнікаў [20], так як зараз далучыцца да руху можа чалавек любой нацыянальнасьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Что такое РНЕ, каковы его основные задачи?(рас.)
  2. ^ означает присутствие Бога в России(рас.)
  3. ^ Основные задачи РНЕ(рас.)
  4. ^ Краткая история РНЕ
  5. ^ 1-й Всероссийский съезд ООПД «РНЕ», 15 февраля 1997 г.
  6. ^ [1] Новостное интернет-издание «Lenta.Ru»
  7. ^ [2] Новостное интернет-издание «NEWSru.Com»
  8. ^ Уставу РНЕ(рас.)
  9. ^ ООПД РНЕ(рас.)
  10. ^ Приказ No.23 Председателя РНЕ А.П. Баркашова(рас.)
  11. ^ Приказ No.43 Председателя РНЕ А.П. Баркашова(рас.)
  12. ^ Рапорт в ЦС РНЕ от командира РО ЛРО «РНЕ» М. Заметельского(рас.)
  13. ^ Приказ No.1 Руководителя Астраханского РО РНЕ В.А. Морозова(рас.)
  14. ^ Факс, полученный пресс-службой РНЕ(рас.)
  15. ^ Южно-Сахалинск(рас.)
  16. ^ Движение «Александр Баркашов»(рас.)
  17. ^ СМІ(рас.)
  18. ^ РНА в Кыргызстане(рас.)
  19. ^ РНЕ в регионах(рас.)
  20. ^ Задачи, которые сформулировал А.П. Баркашов, не являются задачами и идеологией только русского народа, а, по сути, их разделяет люди разных национальностей, которые не приемлют сатанинские ценности нынешней цивилизации(рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]