Рудзейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ruadicho
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ruodo + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рудзіка, Рудка, Родзейка, Родзіка, Родка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рудзейка»

Рудзейка (Рудзіка, Рудка), Родзейка (Родзіка, Родка) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Родзіка або Рудзіка, пазьней Рудэк (Hruodicho, Rodicho, Ruadicho, Rudek[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rodemund, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[3].

У 1626 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Jacobus Rodig, Witthenensis Borussus[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Колтянех Визбору пять чоловековъ: Рудеику а Деркгъвоинъ (1440—1492 гады)[5]; у Болниках Радивилу Остиковичу шеснадцать чоловеков: Родеика (9 лістапада 1449 году)[6]; homines illiberos Rodeyko (28 траўня 1522 году)[7]; Юрыи Родиковичъ (1528 год)[8]; Федько, Ярмошъ, Родихъ Кокоречичи (1563 год)[9]; Andrzey, Stasz a Sthepan Rudzikowiczy, doylidy Mostowsczi (1558 год)[10]; Гапонъ Рудикъ (12 ліпеня 1560 году)[11]; Jurko Rudziekowicz (1563 год)[12]; Совостюкъ Рудиковичъ… Яковъ Рудиковичъ… Гринъ Рудикъ, войтъ Охоновъскій (24 красавіка 1580 году)[13]; челед неволна: Кгенъдрута Рудеиковна (22 кастрычніка 1593 году)[14]; Валентей Рудиковичъ… Мартинъ Рудикъ (23 кастрычніка 1597 году)[15]; Sophia Rudykówna (1675—1677 гады)[16]; Rudziki (1744 год)[17].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радкевічы (Rodkiewicz) гербаў Ліс, Лук, Пабог, Рудніца і Ястрабец — літоўскія шляхецкія роды[18].

Рудкевічы (Rudkiewicz) — літоўскі шляхецкі род[19].

Руткевічы (Rutkiewicz) гербу Ястрабец — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[20].

На 1905 год існаваў маёнтак Рудзейкаўшчына ў Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні[21].

На 1906 год існавала вёска Родзікі ў Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[22].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Рудыкі, на гістарычнай ВількаміршчынеРудыкішкі, у гістарычнай ПрусііРудэкен.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 51.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 887.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  4. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 296.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
  7. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 74.
  8. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 83.
  9. ^ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 121.
  10. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 201.
  11. ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 128.
  12. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 488.
  13. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 215, 219—220.
  14. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 350.
  15. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 612.
  16. ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 499.
  17. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  18. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 244.
  19. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 302.
  20. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 320.
  21. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 175.
  22. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 147.