Софі Эліс-Бэкстар
| Софі Эліс-Бэкстар | |
| Софі Мішэль Эліс-Бэкстар | |
| Дата нараджэньня | 10 красавіка 1979 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Лёндан (Вялікабрытанія) |
| Гады творчасьці | 1997 — дагэтуль |
| Краіна | |
| Нацыянальнасьць | англічанка |
| Прафэсіі | сьпявачка, кампазытар, мадэль |
| Інструмэнты | вакал, фартэпіяна, гітара |
| Жанры | электрапоп, дыска, танцавальная, гаўс |
| Псэўданімы | Mademoiselle E.B. |
| Гурты | theaudience |
| Супрацоўніцтва | Manic Street Preachers, DJ Spiller, The Freemasons, Armin van Buren, Junior Calder, Busface |
| Лэйблы | Polydor, Fascination |
| Узнагароды | 2002 — Showbusiness Recording Artist Award[1]; 2003 — Edison Music Award — Best Dance Album (за альбом Read My Lips) [2]; 2007 — European Top 100 Albums (за альбом «Trip the Light Fantastic») |
| http://www.sophieellisbextor.net | |
Софі Мішэль Эліс-Бэкстар (па-ангельску: Sophie Michelle Ellis-Bextor) — ангельская сьпявачка і кампазытар.
Зьмест |
Жыцьцяпіс [рэдагаваць]
Нарадзілася 10 красавіка 1979 году ў Лёндане (Вялікабрытанія) ў сям’і актрысы Джэнэт Эліс і тэлерэжысэра Робіна Бэкстара. Бацькі разьвяліся, калі Софі было 4 гады. Мае трох сёстраў і двух братоў.
Музычную кар’еру распачала ў 1997 годзе ў якасьці вакалісткі гурта «Theaudience», які праіснаваў менш за год. Пасьля Софі спрабавала працаваць мадэльлю і займацца пісьменьніцтвам, але гэтыя заняткі яе не захапілі.
З 2005 году Софі замужам за бас-гітарыстам брытанскага гурта «The Feeling» Рычардам Джонсам. У іх двое сыноў: Соні (2004 г.н.) і Кіт Вэлэнтайн (2009 г.н.).
Актыўна ўдзельнічае ў грамадзкай кампаніі ў абарону правоў жывёлаў[3] і падтрымлівае кампаніі па ахове навакольнага асяродзьдзя[4][5].
Творчасьць [рэдагаваць]
Музыка Эліс-Бэкстар уяўляе сабой мілагучную сумесь музыкі поп, сучасных танцавальных рытмаў, дыска і характэрных электронных эфэктаў 1980-х гг.
Посьпех да Эліс-Бэкстар прыйшоў ў 2000 годзе пасьля прапановы вядомага італьянскага ды-джэя Сьпілера запісаць вакальную партыю да яго кампазыцыі «Groovejet». Песьня атрымала назву «If This Ain’t Love…» («Калі гэта не каханьне…») і патрапіла на першыя месцы ў шматлікіх хіт-парадах, у тым ліку адразу на першае месца ў Вялікабрытаніі.
У 2001 годзе дэбютны альбом Эліс-Бэкстар «Read My Lips» («Чытай па маіх вуснах») дасягнуў другой пазыцыі ў сьпісе найбольш папулярных у Вялікабрытаніі альбомаў. Гэтай жа вышыні дасягнулі дзьве песьні з альбому: вэрсія песьні Шэр «Take Me Home» («Забяры мяне дамоў») і «Murder on the Dancefloor» («Забойства на танцавальнай пляцоўцы»). Апошняя песьня стала найбольш пасьпяховай у кар’еры сьпявачкі: кампазыцыя заставалася ў сьпісе Топ-40 на працягу 23 тыдняў і стала самай прайграванай песьняй у Эўропе ў 2002 годзе[6].
Другі студыйны альбом сьпявачкі «Shoot from the Hip» выйшаў у 2003 годзе і быў менш пасьпяховым за дэбютны. Дзьве кампазыцыі зь яго — «Mixed Up World» («Складаны сьвет») і «I Won’t Change You» («Я ня буду зьмяняць цябе») — дасягнулі ў сьпісе папулярных песень Вялікабрытаніі адпаведна 6 і 9 месцы.
Трэці альбом сьпявачкі «Trip the Light Fantastic» (2007) стаў залатым: было прададзена больш за 100 тысячаў яго асобнікаў.
У верасьні 2007 году Эліс-Бэкстар прадстаўляла Вялікабрытанію на Сопацкім музычным фэстывалі (Польшча).
Чацьвёрты альбом сьпявачкі «Make a Scene» зьявіўся ў продажы ў чэрвені 2011 году.
Дыскаграфія (сольныя студыйныя альбомы) [рэдагаваць]
| Год выданьня | Альбом | Прафэсійны рэйтынг AllMusic |
|---|---|---|
| 2001 | Read My Lips («Чытай па маіх вуснах») [7] | |
| 2003 | Shoot from the Hip (шматзначны сэнс: «Страляй ад сьцягна» ці «Здымак ад сьцягна») [8] | |
| 2007 | Trip the Light Fantastic («Падарожжа на Вар’яцкую зорку», алюзія на раман Тэры Прачэта, на слэнгу назва альбома азначае «танцаваць», «запальваць») [9] | |
| 2011 | Make a Scene («Учыні сцэну») [10] |
Найбольш вядомыя песьні [рэдагаваць]
- 2000 — «Groovejet (If This Ain’t Love…)» («Файна (Калі гэта не каханьне…)»)[11]
- 2001 — «Take Me Home» («Забяры мяне дамоў») [12]
- 2001 — «Murder on the Dancefloor» («Забойства на танцавальнай пляцоўцы»)[13]
- 2003 — «Mixed Up World» («Складаны сьвет»)[14]
- 2003 — «I Won’t Change You» («Я не буду зьмяняць цябе»)[15]
- 2007 — «Catch You» («Схапіць цябе»)[16]
- 2007 — «Me and My Imagination» («Я і мая фантазія»)[17]
- 2007 — «Today the Sun’s on Us» («Сёньня сонца сьвеціць нам»)[18]
- 2009 — «Heartbreak (Make Me a Dancer)» («Няшчасьце (Зрабі мяне танцоркай)»)[19]
- 2010 — «Can’t Fight This Feeling» («Не магу змагацца з гэтым пачуцьцём»)[20]
- 2010 — «Bittersweet» («Горка-салодкі»)[21]
- 2010 — «Not Giving Up on Love» («Не адмаўляюся ад каханьня»)[22]
Музычная група [рэдагаваць]
- Клявішныя: Крыстыян Джуліна (Christian Gulino)
- Гітара: Ніл Джоўнз (Neil Jones)
- Бас-гітара: Джэймз Агвай (James Ahwai)
- Барабаны: Джэксан Эліс Ліч (Jackson Ellis Leach)
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Showbusiness Award
- ^ The Edison Music Awards
- ^ «Мех гэта сьмерць», — кажа Софі Эліс-Бэкстар
- ^ Праграма зелянейшых школаў Софі Эліс-Бэкстар
- ^ Софі Эліс-Бэкстар дае старт кампаніі ‘Lights Out London’
- ^ Murder On The Dancefloor, World Charts
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube