Таль Бэн Хаім
| Таль Бэн Хаім | ||
טל בן-חיים |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 31 сакавіка 1982 Рышон-ле-Цыён, Ізраіль |
|
| Рост | 183 | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Кўінз Парк Рэйнджарз | |
| Нумар | 21 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1988—2001 | Макабі Тэль-Авіў | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001—2004 2004—2007 2007—2008 2008—2009 2009 2009—2012 2010—2011 2013— |
Макабі Тэль-Авіў Болтан Ўандэрэрз Чэлсі Манчэстэр Сіці → Сандэрлэнд (арэнда) Портсмут → Ўэст Гэм Юнайтэд (арэнда) Кўінз Парк Рэйнджарз |
86 (2) 88 (1) 13 (0) 9 (0) 5 (0) 22 (0) 8 (0) 2 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2002— | Ізраіль | 71 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Таль Бэн Хаім (на іўрыце: טל בן-חיים, па-ангельску: Tal Ben-Haim; 31 сакавіка 1982, Рышон-ле-Цыён, Ізраіль) — ізраільскі футбаліст, абаронца аннгельскага клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз» і нацыянальнай зборнай Ізраілю.
Зьмест |
Клюбная кар’ера [рэдагаваць]
«Макабі» Тэль-Авіў [рэдагаваць]
Бэн Хаім прыйшоў у «Макабі» з Тэль-Авіва ў 1998 годзе ў якасьці запаснога гульца, празь некаторы час яму атрымалася прабіцца ў асноўны склад каманды. З 2000 па 2002 гады ён праходзіў ваенную службу ў Войску абароны Ізраілю (IDF). Пасьля завяршэньня тэрміна службы і вяртаньня ў каманду, Бэн Хаім згуляў істотную ролю ў перамозе «Макабі» ў нацыянальным чэмпіянаце сэзону 2002—2003 гадоў.
Болтан Ўандэрэрз [рэдагаваць]
Пасьля двухтыднёвага прагляду ў «Болтане» ўлетку 2004 году, трэнэр ангельцаў Сэм Элардайс запрасіў яго ў сваю каманду. Бэн Хаім падпісаў трохгадовы кантракт. Хоць Элардайс не лічыў яго неадкладна гатовым да суровых умоваў Прэм’ер-лігі, ён быў упэўнены, што з часам Бэн Хаім стане гуляць прыкметную ролю ў ангельскім футболе, як у свай час гэта атрымлівалася яго выбітнаму суайчыньніку Эялу Беркавічу.
Яго першы сэзон у Ангельшчыне склаўся ўдала, ён выходзіў на поле ў 27 матчах і забіў свой першы гол за «Болтан» у хатняй перамозе над «Тотэнхэмам» зь лікам 3:1. Адзіным, што трохі перашкодзіла яго пасьпяховаму выступу была сутычка з Ўэйнам Руні ў матчы лігі, калі Руні меркавана стукнуў яго ў твар. Бэн Хаім, як сьцьвярджалася, залёгка зваліўся, адлюстроўваючы ахвяру, і быў абвінавачаны футбольнай асацыяцыяй у неналежных паводзінах. Пазьней гэтыя абвінавачваньні былі зьнятыя[1].
20 кастрычніка 2005 году ў матчы Кубка УЭФА з «Бэшыкташам» Бэн Хаім надзеў капітанскую павязку «Болтану» і быў высока ацэнены капітанам каманды Джэй-Джэем Акочам.
Уражлівая гульня Бэн Хаіма ў абароне, паказаная ў яго наступных сэзонах у «Болтане» выклікала цікавасьць шматлікіх клюбаў, уключаючы «Чэлсі», «Ўэст Хэм», «Тотэнхэм». У студзені 2007 году «Чэлсі» пацьвердзіў, што перамовы па набыцьці Бэн Хаіма ў «Болтану» не ўвянчаліся посьпехам[2].
Па заканчэньні сэзону 2006—2007, кантракт Бэн Хаіма скончыўся, і яго будучыня ў «Болтане» была пад сумневам. Прэса адпраўляла яго то ў «Чэлсі», то ў «Ньюкасл», дзе былы трэнэр «Болтану» Сэм Элардайс, заяўляў, што быў гатоў зрабіць прапанову свайму былому падапечнаму аб пераходзе ў «Ньюкасл».
Яго трансфэр з «Макабі» ў «Болтан» у ліпені 2004 году быў адным з згаданых у чэрвені 2007 году ў дакладзе лорда Стывэнса аб карупцыі ў ангельскім футболе. Трансфэр выклікаў падазроны з-за відавочнага канфлікту інтэрасаў паміж агентам Крэйгам Элардайсам, яго бацькам Сэмам Элардайсам — тагачасным трэнэрам «Болтану» — і самім клюбам.
Чэлсі [рэдагаваць]
14 чэрвеня 2007 году «Чэлсі» афіцыйна абвясьціў аб падпісаньні з Бэн Хаім дамовы па правілу Босмана пасьля таго, як ён прайшоў мэдыцынскае абсьледаваньне ў Стэмфард Брыдж. Бэн Хаім сказаў: «Я вельмі рады далучыцца да аднаго з найвялікшых клюбаў у сьвеце. Мне патрэбна новая мэта. Я буду гуляць на любой пазыцыі, дзе мяне захоча ўбачыць Жазэ Маўрынью. Я зь нецярпеньнем чакаю пачатку новага сэзону Лігі чэмпіёнаў».
Свой канкурэнтны дэбют у «Чэлсі» ён правёў супраць «Манчэстэр Юнайтэд» у Супэркубку Ангельшчыны.
Крыніцы [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Таль Бэн Хаім — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Асобы па альфабэце
- Футбалісты па альфабэце
- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Гульцы зборнай Ізраілю па футболе
- Ізраільскія футбалісты
- Гульцы ФК «Макабі» Хайфа
- Гульцы ФК «Болтан Ўандэрэрз»
- Гульцы ФК «Чэлсі» Лёндан
- Гульцы ФК «Манчэстэр Сіці»
- Гульцы ФК «Сандэрлэнд»
- Гульцы ФК «Портсмут»
- Гульцы ФК «Ўэст Гэм Юнайтэд»
- Гульцы ФК «Кўінз Парк Рэйнджарз»