Тытвідышкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тытвідышкі
лац. Tytvidyški
лет. Titvydiškė
Краіна: Летува
Павет: Шавельскі
Раён: Кельменскі
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°48′50″ пн. ш. 22°51′43″ у. д. / 55.81389° пн. ш. 22.86194° у. д. / 55.81389; 22.86194Каардынаты: 55°48′50″ пн. ш. 22°51′43″ у. д. / 55.81389° пн. ш. 22.86194° у. д. / 55.81389; 22.86194
Тытвідышкі на мапе Летувы
Тытвідышкі
Тытвідышкі
Тытвідышкі

Тытвідышкі, Тыдвідышкі (лет. Titvydiškė) — вёска ў Летуве, каля ракі Венты. Уваходзяць у склад Шаўкянскага староства Кельменскага раёну Шавельскага павету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Таўцівід

Тэўдавіда або Тытвіда (Teudoidis, Tietwidis, Thiewid) — імя германскага паходжаньня[1][2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX — пачатаку XX ст. Тытвідышкі (Тыдвідышкі) уваходзілі ў склад Шавельскага павету Ковенскай губэрні[6][7].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1902 год — 7 чалавек[8]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1451.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 70.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 729.
  7. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 671.
  8. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 445.