AIESEC

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

AIESEC — міжнародная студэнцкая арганізацыя, якая прысутнічае сёньня ў 800 унівэрсытэтах 89 краінаў і тэрыторыяў і дае студэнтам і маладым спэцыялістам магчымасьць атрымаць досьвед работы за мяжой, разьвіць лідэрскія якасьці, будаваць сувязі і знайсьці сваё пакліканьне і кірунак для будучае працы. На 2004 год AIESEC мае 18 000 чальцоў і штогод рэалізуе больш як 3500 замежных стажовак.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля Другой сусьветнае вайны, у 1946 годзе, студэнты з 9 унівэрсытэтаў шасьці краін сабраліся ў Льежы (Бэльгія) з мэтаю стварэньня новае формы каапэрацыі.

Яны стварылі «Міжнародную асацыяцыю студэнтаў у галіне эканомікі і кіраваньня» («Association Internationale des Etudiants en Sciences Economiques et Commerciales», AIESEC). Мэтаю арганізацыі было стварэньне стасункаў паміж студэнцкімі арганізацыямі і такім чынам стварэньне магчымасьцяў міжнародных абменаў.

Прэзыдэнтам быў абраны Яраслаў Зіх, малады студэнт з Чэхаславаччыны. Было вырашана стварыць штаб-кватэру асацыяцыі ў Празе. З прычыны таго, што ў Чэхаславаччыне набіралі моц камуністы, AIESEC быў вымушаны пакінуць краіну ў той самы год, каб застацца палітычна нэўтральным.

Устаноўчы дакумэнт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1949 годзе быў праведзены другі кангрэс у Стакгольме. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі сямі краінаў: Бэльгіі, Даніі, Фінляндыі, Францыі, Нідэрляндаў, Нарвэгіі і Швэцыі. Прадстаўнікі краінаў падпісалі ўстаноўчы дакумэнт «Міжнароднае асацыяцыі студэнтаў у галіне эканомікі і кіраваньня» (AIESEC).

Штаб-кватэра AIESEC знаходзіцца ў Ратэрдаме, Нідэрлянды.

AIESEC сёньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сёньня акронім «Association Internationale des Etudiants en Sciences Economiques et Commerciales» больш не ўжываецца, бо чальцы асацыяцыі належаць таксама і да іншых спэцыяльнасьцяў. AIESEC само сабою сталася брэндам.

Бачаньне/Візія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Мір і рэалізацыя чалавечага патэнцыялу».

Місія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«AIESEC ёсьць міжнародная, непалітычная, некамэрцыйная, незалежная, адукацыйная студэнцкая арганізацыя. Яна складаецца з студэнтаў і нядаўніх матуантаў вышэйшых навучальных установаў, якія зацікаўленыя ў эканоміцы і мэнэджмэньце. AIESEC не дыскрымінуе нікога па прынцыпах расы, колеру скуры, пола, сэксуальнае арыентацыі, перакананьняў, веравызнаньня, нацыянальнага або этнічнага паходжаньня».

Асноўная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

AIESEC рэалізуе міжнародную праграму стажаваньняў і дапаможныя мерапрыемствы, што даюць практычныя навыкі стажорам, і якія даюць адукацыю чальцам арганізацыі і іншым зацікаўленым.

AIESEC у Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі AIESEC зьявіўся як частка AIESEC у СССР (потым — AIESEC у Расеі, Беларусі і Казахстане) і быў прадстаўлены Лякальнымі камітэтамі ў Менску (1990—2003) і Горадні (1998). Да 2006 году Беларусь была фармальна прадстаўленая ў AIESEC Нацыянальным камітэтам AIESEC у Расеі, Беларусі і Казахстане, хаця фактычна ніводнага ЛК на тэрыторыі Беларусі больш не існавала. У пачатку 2006 году Беларусь была пазбаўленая нават фармальнага прадстаўніцтва ў AIESEC.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]