Брунэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Брунэй
برني دارالسل
Сьцяг Брунэю Герб Брунэю
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Always in service with God's guidance
Дзяржаўны гімн
«Allah Peliharakan Sultan»
Месцазнаходжаньне Брунэю
Афіцыйная мова малазійская мова
Сталіца Бандар-Сэры-Бэгаван
Найбуйнейшы горад Бандар-Сэры-Бэгаван
Форма кіраваньня Абсалютная манархія
Хасанал Болкіях
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
172-я месца ў сьвеце
5765 км²
8,6%
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
174-е месца ў сьвеце
388 190
66/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
114-е месца ў сьвеце
$19,683 млрд
$50 116
Валюта Брунэйскі даляр (BND)
Незалежнасьць
 — абвешчаная
— ад Вялікабрытаніі
1 студзеня 1984
Аўтамабільны знак BRU
Дамэн верхняга ўзроўню .bn
Тэлефонны код +673
Bx-map.gif

Брунэ́й, Брунэй Дарусалам (па-малайску: Negara Brunei Darussalam, па-яванску: برني دارالسلام) — краіна (султанат) разьмешчаная ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, на паўночным узьбярэжжы выспы Барнэа. Брунэй мяжуе з Малайзіяй, знаходзіцца на ўзьбярэжжы Паўднёва-Кітайскага мора. Мяжуе з правінцыямі Малайзіі: Саварак і Сабах.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 16 стагодзьдзі Брунэй быў магутнай дзяржавай, якая займала значную частку Барнэа і некаторых суседніх выспаў. Караблі Магелана былі тут у 1522 годзе. У 1839 годзе ангелец, які знаходзіўся на службе ў султана Дж. Брук узьняў паўстаньне і заваяваў землі на поўначы. Ад султана Брук атрымаў тытул «раджы». Пасьля кіраваньня «белых раджэй» паўночныя землі адышлі да Малайзіі. У 1888 годзе Брунэй стаў брытанскім пратэктаратам. У 1959 годзе пасьля некалькіх паўстаньняў Брунэй атрымаў аўтаномію, а ў студзені 1979 году была абвешчана незалежнасьць.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Султан Брунэю Хасанал Болкіях

Брунэй — гэта канстытуцыйная манархія (султанат). Канстытуцыя абвешчана 29 верасьня 1959 году. Краінай кіруе султан, які адначасова зьяўляецца кіраўніком дзяржавы і старшынём ураду (цяпер ім зьяўлаецца Хасанал Болкіях з 6 кастрычніка 1967 году). Ён мае заканадаўчую і выканаўчую ўладу. Яму дапамагае рада саветнікаў. Адзінай дазволенай палітычнай партыяй зьяўляецца Аб’яднаная Народная партыя Брунэя. Брунэй уваходзіць у наступныя міжнародныя арганізацыі: ААН, ОПЭК, САЗ.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краіна падзеленая на дзьве часткі на разьмешчаных на поўначы выспы Барнэа. Гэта нізінная тэрыторыя раўніннага кшталту. Толькі на поўдні пачынаюцца горы, дзе і знаходзіцца самы высокі пункт краіны — Паганпрык (1850 м). На ўсходнім узьбярэжжы цягнецца багна, астатняе ўзьбярэжжа раўніннае. У Брунэі існуе некалькі невялікіх рэк. Клімат краіны экватарыяльны, вільготны. З лістапада да сакавіка выпадае вялікая колькасьць ападкаў. 75% краіны займаюць экватарыяльныя лясы. На ўзьбярэжжы існуюць мангравыя зарасьнікі. Тэрыторыя краіны ўваходзіць у тэрыторыю жыхарства вялікай колькасьці відаў малпаў.

97% насельніцтва жыве ў больш вялікай заходняй частцы краіны, і толькі каля 10 000 чалавек жыве ў гарыстай усходняй частцы (акруга Тэмбуронг). Колькасьць насельніцтва краіны 372 000 чалавек, зь якіх 46 000 жыве ў сталіцы краіны Бандар-Сэры-Бэгаване. Асноўныя гарады краіны гэта: сталіца Бандар, порт Муара, цэнтар пераапрацоўкі нафты Сэрыя і Куала Белаіт.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аснову эканомікі краіны складае здабыча нафты (каля 10 млн тон у год) і прыроднага газа (каля 12 млрд м³, экспарт якіх складае каля 99% валютных паступленьняў — каля 60% СУП). Дзякуючы вялікім радовішчам нафты і газа Брунэй займае адно зь першых месцаў у Паўднёва-Ўсходняй Азіі па ўзроўні жыцьця. Сельская гаспадарка слаба разьвіта, 80% харчаваньня краіна экспартуе. У наш час урад прадпрымае крокі па дывэрсыфікацыі эканомікі, стымулюючы разьвіцьцё банкаўскага сэктара і турыстычнага бізнэса.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Брунэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў