Арцюр Рэмбо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Арцюр Рэмбо
франц. Arthur Rimbaud
Carjat Arthur Rimbaud 1872 n2.jpg
Арцюр Рэмбо ў 17 год, фатаздымак Эцьена Каржа «верагодна зроблены ў сьнежні 1871[1]»
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні: Жан Нікаля Арцюр Рэмбо
(Jean Nicolas Arthur Rimbaud)
Нарадзіўся: 20 кастрычніка, 1854, Шарлявіль, Францыя
Памёр: 10 лістапада, 1891 (37 гадоў)
Марсэль, Францыя
Грамадзянства: Сьцяг Францыі Францыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: паэт
Гады творчасьці: 18691873
Напрамак: сымбалізм
Wikisource-logo.svg Творы ў ВікіКрыніцы

Арцюр Рэмбо (па-француску: Jean Nicolas Arthur Rimbaud; 20 кастрычніка, 1854, Шарлявіль — 10 лістапада, 1891, Марсэль) — францускі паэт, які аказаў выключны ўплыў на паэзыю сымбалізму і лічыцца адным з пачынальнікаў сюрэалізму.

Нарадзіўся ў Шарлявілі ў Ардэнах — дэпартамэнце ў паўночна-ўсходняй Францыі. У 16 пачаў пісаць вершы. Шмат разоў уцякаў з дому, вёў разбэшчанае жыцьцё. Некаторы час жыў у Парыжы з Полем Вэрленам, зь якім меў любоўную афэру (яны былі ў гомасэксуальнай сувязі).

У Парыжы Рэмбо бярэ ўдзел у паўстаньні Парыскай камуны. У 1872 Поль Вэрлен кідае сям’ю і зьязджае з Рэмбо ў Лёндан. Некаторы час жывучы там, яны падарожнічаюць па Эўропе і растаюцца ў Брусэлі, пасьля таго, як Вэрлен пад узьдзеяньнем абсэнту страляе ў Рэмбо зь пісталета. Пасьля растаньня з Вэрленам Рэмбо вяртаецца дамоў.

Ён перастае пісаць і падарожнічае па сьвеце да 1880 году. Затым у Афрыцы (у Эгіпце і Этыёпіі), а таксама ў Емэне ён займаецца гандлем кавай, скуры і зброі.

У лютым 1891 году Рэмбо вяртаецца ў Францыю, дзе яму ампутуюць нагу з-за ракавай пухліны. Рэмбо памірае ў Марсэлі, у шпіталі, 10 лістапада 1891 году. Пахаваны ў Шарлэвілі.

[рэдагаваць] Бібліяграфія

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Robb, Graham. (2000). Rimbaud. New York: W.W. Norton & Co. С. 140

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Арцюр Рэмбосховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах