Бі Бі Кінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бі Бі Кінг
B. B. King
B.B. King in 2009.jpg
Дата нараджэньня 16 сакавіка 1925 (89 гадоў)
Месца нараджэньня Іта Бэна, Місысыпі
Краіна Злучаныя Штаты Амэрыкі
Прафэсіі музыка, гітарыст, сьпявак
Жанры электрык-блюз, Мэмфіс-блюз, соўл-блюз, рытм-н-блюз, рок-н-рол
http://www.bbking.com/

Бі Бі Кінг (па-ангельску: B. B. King; сапраўднае імя Райлі Бі Кінг, па-ангельску: Riley B. King; 16 верасьня 1925, Іта Бэна, Місысыпі) — амэрыканскі блюзавы гітарыст, сьпявак, аўтар песень. Заўзятары называюць яго каралём блюзу.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Люсіль»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сярэдзіне 50-х, падчас аднаго з канцэртаў, сярод прыхільнікаў Кінга адбыўся канфлікт. Паміж двума мужчынамі завязалася бойка, падчас якой была перакуленая газавая печка. У зале пачаў распаўсюджвацца агонь. Бі Бі пасьпяшаўся сысьці з ахопленага агнём будынка разам з усімі, але пасьля згадаў, што пакінуў унутры сваю гітару. Гэтая акустычная гітара была ягоным любімым інструмэнтам, нягледзячы на тое, што каштавала ўсяго 30$. З рызыкай для жыцьця ён вярнуўся за ёю. Пазьней высьветлілася, што бойка адбылася з-за кабеты, якую звалі Люсіль, і Бі Бі Кінг вырашыў так назваць сваю гітару, каб ніколі не зьдзяйсьняць «такіх вар’яцкіх учынкаў, як бойка з-за кабеты»[1][2].

Пасьля таго, як арыгінальная гітара Люсіль была скрадзеная з багажніка ягонага аўтамабіля (дакладная дата невядомая), кожную сваю наступную гітару фірмы Gibson музыка называе гэтаксама. А напачатку ў газэтнай абвесцы Бі Бі абяцаў ўзнагароду ў 20 000$ за вяртаньне скрадзенае гітары. Цяпер музыка гатовы аддаць 900 000$ за тое, каб атрымаць яе назад.

28 ліпеня 2007 адбыўся другі фэстываль Crossroads Guitar Festival, арганізаваны Эрыкам Клэптанам. У ім адыграў Кінг і яшчэ 20 гітарыстаў, каб сабраць сродкі для Цэнтру Crossroads Centre лячэньня залежнасьцяў. Падчас канцэрту ў Чыкага ён выканаў «Paying the Cost to Be the Boss», «Rock Me Baby» ды «Thrill is Gone» з Робэртам Крэем(en), Джымі Воэнам(en) ды Губэртам Самліным.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бі Бі Кінг, 1989 рок

За сваё жыцьцё Бі Бі Кінг запісаў 43 альбомы.

Год Альбом Фірма Заўвагі Найвышэйшая пазыцыя ў чартах Сэртыфікацыя
ЗША US R&B US Jazz US Blues SWI
1957 Singin' the Blues Crown - - - - - -
1958 The Blues Crown - - - - - -
1960 My Kind of Blues EMI, Capitol - - - - - -
1965 Live at the Regal (live) ABC, потым MCA - 78 - - - -
1968 Lucille MCA - 192 - - - -
1969 Live & Well MCA - 56 11 17 - -
1969 Completely Well ABC - 38 5 - - -
1970 Indianola Mississippi Seeds MCA - 26 8 7 - -
1971 Live in Cook County Jail MCA - 25 1 3 - -
1971 B. B. King in London MCA - 57 15 - - -
1971 Guess Who MCA - 65 14 - - -
1972 L.A. Midnight ABC - 53 21 - - -
1974 Together for the First Time ABC (з Бобі Бландам) 43 2 - - -
1975 Lucille Talks Back Universal Special Products кампіляцыя - - - - -
1976 Bobby Bland and B. B. King Together Again...Live MCA - 73 9 - - -
1977 King Size ABC - 154 34 - - -
1978 Midnight Believer MCA з The Crusaders 124 27 - - -
1979 Take It Home MCA - 112 22 - - -
1980 Now Appearing at Ole Miss MCA live 162 45 21 - -
1981 There Must Be a Better World Somewhere MCA «Грэмі» як найлепшы этнічны ці традыцыйны запіс (1982) 131 26 - - -
1982 Love Me Tender - - - - - - -
1983 Why I Sing the Blues MCA live - - - - -
1985 Six Silver Strings MCA - - 32 23 - -
1990 B. B. King and Sons Live - live - - - - -
1991 Live at San Quentin MCA live, «Грэмі» як найлепшы запіс у стылі традыцыйнага блюзу (1991) - - - - -
1991 Live at the Apollo GRP live, «Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (1992) - - - - -
1991 There Is Always One More Time - - - 76 - - -
1991 Bacon Double Cheeseburger - - - - - - -
1992 King of the Blues MCA box set compilation - - - - -
1995 Lucille & Friends MCA з U2, Робэртам Крэем(en), Джонам Лі Гукерам, Рынга Старам ды інш - - - - -
1997 Deuces Wild MCA альбом дуэтаў з Эрыкам Клэптанам, The Rolling Stones, Дэвідам Гілмарам, Джо Кокерам ды інш. 73 - - 1 33 Канада:"плятынавы"
ЗША:«залаты»
1998 Blues on the Bayou MCA «Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (2000) 186 - - 2 -
1999 Live in Japan MCA запісаны ў 1971 годзе - - - - -
1999 Let the Good Times Roll MCA - - - - 2 -
2000 Riding with the King Duck, Reprise з Эрыкам Клэптанам «Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (2001) 3 - - - 3 Аўстрыя:«залаты»
Канада:"плятынавы"
ЗША:2x плятынавы
2000 Makin' Love Is Good for You MCA - - - - 2 -
2003 Reflections MCA - 165 - - 2 -
2005 The Ultimate Collection - кампіляцыя - - - - -
2005 B. B. King & Friends: 80 Geffen - 45 - - 1 78
2007 The Best of the Early Years Ace Records кампіляцыя - - - - -
2008 Live at the BBC - - - - - 1 -
2008 One Kind Favor Geffen «Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (2009) 37 - - 1 78

Відэаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. The Electric B. B. King — His Best (1960)
  2. Great Moments with B. B. King (1981)
  3. Rattle and Hum (1988) Бі Бі Кінг зьявіўся ў фільме, выконваючы партыю гітары ў песьне «When Love Comes to Town».
  4. The King of the Blues: 1989 (1988)
  5. Got My Mojo Working (1989)
  6. King of the Blues (Бокс Сэт, 1992)
  7. Why I Sing the Blues (1992)
  8. Blues Brothers 2000 (1998)
  9. Live in The Jazz Channel (2001)
  10. Martin Scorsese Presents the Blues: B. B. King (2003)
  11. Ultimate Collection (2005)
  12. B. B. King: Live (2008)
  13. B. B. King Live in Africa '74 (Shout! Factory) (2009) — канцэрт «Rumble In The Jungle»

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сёньняшні дзень Бі Бі Кінг атрымаў 17 грэмі, у тым ліку за найлепшы папулярны выступ у стылі «поп» за кампазыцыю «Auld lang syne» ў 2003 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бі Бі Кінгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў