Генры Форд
| Генры Форд | |
| Henry Ford | |
Генры Форд у 1919 годзе |
|
| Род дзейнасьці | аўтамабільная прамысловасьць |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 30 ліпеня 1863 года |
| Месца нараджэньня | Дыэрборн, Мічыган, ЗША |
| Дата сьмерці | 7 красавіка 1947 года |
| Месца сьмерці | Дэтройт, ЗША |
Генры Форд (нар. 30 ліпеня 1863 года ў Дыэрборн, Мічыган, ЗША – пам. 7 красавіка 1947 года ў Дэтройце, ЗША) – амэрыканскі прамысловец, які заснаваў у 1906 годзе аўтамабільную кампанію Ford Motor Company у горадзе Дэтройт.
Біяграфія [рэдагаваць]
Генры нарадзіўся ў сям’і ірляндзкага эмігранта, фэрмэра. У дзяцінстве, захапіўшыся тэхнікай, працаваў у розных мэханічных майстэрнях. У 1888—1899 гг. выконваў абавязкі інжэнэра-мэханіка, а потым і галоўнага інжынэра ў «Электрычнай кампаніі Эдысана» (Edison Illuminating Company). У 1896 годзе змайстраваў свой першы прататып уласнага аўтамабілю. У 1899 годзе стаў адным з заснавальнікаў фірмы Detroit Automobile Company, якая потым зьмяніла назву на Cadillac Motor Company. У 1906 годзе, Генры Форд разыйшоўся ў меркаваньнях з іншымі заснавальнікамі па пытаньні далейшага разьвіцьця кампаніі, у выніку чаго, ён прадаў сваю долю і заснаваў кампанію Форд. Генры Форд быў прыхільнікам вытворчасьці вялікай колькасьці танных аўтамабіляў.
Форд распачаў сваю прамысловую дзейнасьць у пэрыяд хуткага разьвіцьця матарызацыі, у гэты час на амэрыканскім рынку дзейнічала ўжо шмат буйных кампаніяў. Генры Форд зьдзейсьніў рэвалюцыю ў вытворчасьці аўтамабіляў, увёўшы у вытворчы працэс канвэер і трохзьменны працоўны дзень. Ён змог хутка перамагчы ў канкурэнтнай барадзьбе вывеўшы на рынак у 1907 годзе аўтамаділь Мадэль Т, арганізаваўшы вытворчасьць прадукцыі толькі адной мадэлі аднаго (чорнага) колеру. Дзякуючы гэтаму, кошт Мадэлі Т быў значна ніжэйшы чым у канкурэнтаў, што зрабіла яго даступным да сярэдняга амэрыканца. Да заканчэньня вытворчасьці ў 1927 годзе было зроблена болей 15 млн. аўтамабіляў Мадэлі Т.
Першапачаткова Генры Форд выпрабоўваў кожны аўтамабіль (пацьцвярджаючы гэта ўласным подпісам). Недахоп тэхнічнай адукацыі Генры Форд змог кампэнсаваць практычнымі ведамі і інтуіцыяй, з-за чаго ён часта умешваўся ў працу сваіх канструктараў, ці непасрэдна кіраваў іх распрацоўкамі.
Даступнасьць аўтамабіляў Форда выклікала зьмену грамадзкага жыцьця ў ЗША, зрабіўшы магчымым хуткі рост такіх гарадоў як Нью Ёрк ці Дэтройт, а так сама засяленьне аддаленых раёнаў, такіх як Фларыда (якая была спустошана ураганам 1926 года). Форд, так сама паўплываў на эканамічны ўклад ЗША (увёўшы крэдыты на аўтамабілі).
Перакананьні [рэдагаваць]
Генры Форд траціў частку сваіх прыбыткаў на антысэміцкую прапаганду сярод новых працоўных. Для гэтага заснаваў Dearborn Publishing Company, якая выдавала газэту The Dearborn Independent. У газэце друкаваліся антысэміцкія артыкулы, якія потым перадрукоўваліся ў іншых выданьнях. Аб гэтым артыкулах, потым, зьвярнуў увагу Адольф Гітлер. Пасьля прыходу да ўлады Гітлера, яны сталі сябрамі.
Што цікава, разам з антысэмітызмам, Форд прапагандаваў пацыфізм.
Генры Форд памёр 7 красавіка 1947 года ва ўзросьце 83 гадоў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Генры Форд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў