Дзімітар Бербатаў
| Дзімітар Бербатаў | ||
![]() |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 студзеня 1981 Благоеўград, Баўгарыя |
|
| Рост | 189 | |
| Вага | 79 | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Манчэстэр Юнайтэд | |
| Нумар | 9 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1991—1998 | Пірын | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1998—1999 1999—2001 2001—2006 2006—2008 2008— |
Пірын ЦСКА Сафія Баер 04 Тотэнгэм Готспур Манчэстэр Юнайтэд |
9 (2) 49 (26) 154 (69) 70 (27) 105 (47) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 1999—2010 | Баўгарыя | 79 (48) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Дзімітар Іванаў Бербатаў (па-баўгарску: Димитър Иванов Бербатов; нарадзіўся 30 студзеня 1981 году, Благоеўград, Баўгарыя) — баўгарскі футбаліст, які выступае за ангельскі клюб «Манчэстэр Юнайтэд» на пазыцыі нападніка. Былы гулец нацыянальнай зборнай Баўгарыі, лепшым бамбардзірам якой і зьяўляецца[1]. Сяміразовы ўладальнік узнагароды «футбаліст году» ў Баўгарыі[2].
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Бербатаў вырас у спартовай сям’і: ягоны бацька, Іван, быў прафэсійным футбалістам і выступаў за клюбы «Пірын» і ЦСКА Сафія, а ягоная маці, Маргарыта, была прафэсійнай гандбалісткай[3]. У дзяцінстве Бербатаў быў аматарам італьянскага «Міляну», за які выступаў ягоны кумір Марка ван Бастэн[4], але пасьля Эўра-1996 Бербатаў стаў фанатам Элана Шырэра, які выступаў за ангельскі «Ньюкасл Юнайтэд», і нават клаўся спаць у футболцы «Ньюкасла»[5], марачы калі-небудзь стаць гульцом «сарокаў»[6].
[рэдагаваць] Кар’ера
Бербатаў пачынаў гуляць у «Пірыне» з Благоеўграду, пакуль яго не выявіў вядомы скаўт і трэнэр сафійскага ЦСКА Дзімітар Пенаў[7].
[рэдагаваць] Зборная
У сакавіку 2010 году завяршыў выступленьні за зборную Баўгарыі, вырашыўшы засяродзіцца на гульнях за клюб[8]. За кар’еру ў зборнай забіў 48 мячоў у 79 гульнях, зьяўляючыся лепшым бамбардзірам зборнай Баўгарыі за ўсю ейную гісторыю.
[рэдагаваць] Асабістае жыцьцё
Бербатаў вывучаў ангельскую мову, праглядаючы мастацкі фільм «Хросны бацька»[9]. Акрамя футбола Дзімітар захапляецца маляваньнем і баскетболам[10]. Бербатаў зьяўляецца спонсарам дзіцячых дабрачынных установаў у Баўгарыі, аказваючы фінансавую падтрымку пяці дзіцячым дамам[11]. Ён таксама плянуе адкрыць футбольную акадэмію ў сваім родным горадзе Благоеўградзе[11].
15 лістапада 2009 году ў Дзімітара й ягонай даўняй сяброўцы Алены нарадзілася дачка, якую назвалі Дэа[12].
[рэдагаваць] Дасягненьні
- Уладальнік Кубка Баўгарыі: 1999
- Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі: 2008
- Чэмпіён Ангельшчыны (2): 2009, 2011
- Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі (2): 2009, 2010
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны (2): 2010, 2011
- Пераможца Клюбнага чэмпіянату сьвету: 2008
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ 9. Dimitar Berbatov. ManUtd.com.
- ^ Berbatov Wins 7th 'Bulgarian Football Player of the Year' Prize. Novinite.com.
- ^ Berbatov Supports Bulgarian Nurses in Libya. Bulgaria News
- ^ Berbatov aiming for third time lucky. UEFA.com
- ^ Martin Blackburn. Toon-mad Berbatov slept in Shearer shirt. The Sun
- ^ Toon-mad Berbatov slept in Shearer shirt. South Shields Gazette
- ^ Bulgaria at EURO 2004: Berbatov. novinite.com
- ^ Бербатов завершил выступления за сборную Болгарии. soccer.ru
- ^ Berbatov excels in the spotlight to put Tottenham through. The Independent.
- ^ Dimitar Berbatov. BBC Sport
- ^ a b How Manchester United star Dimitar Berbatov played his way out of poverty. The Daily Mirror
- ^ Dimitar Berbatov becomes father of baby girl. USA Today
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Манчэстэр Юнайтэд — цяперашні склад |
|---|
|
1 дэ Хеа · 3 Эўра · 4 Джонз · 5 Фэрдынанд · 6 Эванз · 7 Оўэн · 8 Андэрсан · 9 Бербатаў · 10 Руні · 11 Гігз · 12 Смолінг · 13 Пак · 14 Эрнандэс · 15 Відзіч · 16 Кэрык · 17 Нані · 18 Янг · 19 Ўэлбэк · 20 Фабіё · 21 Рафаэль · 22 Скоўлз · 23 Клевэрлі · 24 Флэтчэр · 25 Валенсія · 29 Кушчак · 30 дэ Ляет · 34 Ліндэгор · 40 Эймас · 42 Пагба · 48 Кін · 50 Джонстан · 51 Фраерз · Трэнэр: Фэргюсан |
