Дынастыя Тымурыдаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Імпэрыя Тымурыдаў
па-пэрсыдзку: تیموریان
Blank.png
 
Karakoyunlular devleti.PNG
 
Blank.png
 
Blank.png
13701526 Blank.png
 
Blank.png
 
Blank.png
 
Flag of the Mughal Empire.svg
Сьцяг Імпэрыі Тымурыдаў
(Сьцяг)
Месцазнаходжаньне Імпэрыі Тымурыдаў

Імпэрыя Тымурыдаў у пэрыяд сваёй магутнасьці

Афіцыйная мова Чагатайская, пэрсыдзкая
Сталіца Самарканд, Герат
Форма кіраваньня
Султан
манархія
Тамэрлян (Тымур) (13701405)
Філіп II Філярамэй (6563 да н. э.)
Плошча
 • агульная

4 600 000 км²
Канфэсійны склад Іслам

Тымурыды — дынастыя нашчадкаў Тамэрляну (Тымуру), якая кіравала ў Мавэранахры, Іране й Індыі з 1370 па 1526 год.

У год сьмерці Тамэрляну (1405) ягоны сын Шахрух валодаў Харасанам; з унукаў Тамэрляну Баль-Мухамэд, сын Джэганґіру, кіраваў у Аўганістане, Амар і Абу-Бэкр (сыны Міран-шаху) — у Азэрбайджане і Багдадзе, Баль-Мухамэд, Рустэм і Іскэндэр (сыны Амар-шэйха) — у Фарсе й Эраку Пэрсыдзкім; сын Міран-шаху, Халіль-Султан, стаяў у Ташкенце з войскам, сабраным для паходу на Кітай.

Тымур прызначыў сваім спадчыньнікам Баль-Мухамэда, сына Джэханґіра; але ён ня быў прызнаны.

Тымурыды ў Мавэранахры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Халіль-Султан валодаў Мавэранахрам з 1405 па 1409 гады, але затым, атрымаў паразу й быў змушаны прызнаць вярхоўную ўладу Шахруха, абвешчанага султанам у Гераце (14051447).

З 1409 па 1449 год Мавэранахрам кіраваў сын Шахруха Мірза Улюгбэк.

Пасьля яго сьмерці, Мавэранахрам кіраваў ягоны сын Абд аль Лятыф, а пасьля яго забойства пляменьнік Улюгбэку Абдула ібн Ібрагім султан.

З 1451 па 1457 год Мавэранахрам кіраваў Абу Сэйд. У 1457 годзе ён здолеў аб’яднаць дзяржавы тымурыдаў у Мавэранахры й Харасане ў адну дзяржаву.

З 1469 па 1494 год Мавэранахрам кіраваў сын Абу Саіда — Султан Ахмэд мірза.

Тымурыды ў Харасане[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Багдада Тымурыды пазбавіліся яшчэ ў 1405 годзе, Азэрбайджана — у 1408 годзе (перамога Кара-Юсуфа, правадыра Кара-Каюнлу); астатнія вобласьці паступова падпарадкаваў сваёй уладзе Шахрух. Баль-Мухамэд у 1406 годзе быў пабіты Халіль-Султанам і ў 1407 забіты, пасьля чаго Шахрух заняў Харасан. У 1409 годзе ён заваяваў Мавэранахр і прызначыў там кіраўніком свайго сына Ўлюбэка, у 1414 годзе ўціхамірыў паўстаньне Іскандэру й прызначыў кіраўніком Фарсу свайго сына Ібрагіма (14141435; пасьля яго сын ягоны Абдалах, 14351445).

Шахрух зьдзейсьніў некалькі паходаў на Азэрбайджан і ў 1436 годзе падпарадкаваў сабе гэту краіну; кіраўніком яе ў якасьці васала Шахруха быў прызначаны Джэхан-шах (сын Кара-Юсуфа). Шахрух і ягоныя сыны клапаціліся пра ўзьняцьце дабрабыту сваіх валадарстваў і заступаліся асьвеце (аднаўленьне Мэрву ў 1410 годзе; абсэрваторыя й астранамічныя табліцы [Ўлюгбэку).

У канцы валадараньня Шахруха смуты аднавіліся, і пасьля яго сьмерці дзяржава распалася; Улюгбэк у 1449 годзе быў забіты сваім уласным сынам Абд аль Лятыфам. Харасанам авалодаў унук Шахруха, Абу-л-Касім Бабур (14501457), Мавэранахрам — унук Міран-шаху, Абу-Сэйд (14511469).

Джехан-шах, які адпаў ад Тымурыдаў, у 1452 годзе захапіў Фарс, у 1457 — Харасан, але саступіў гэтую воблаьсьць Абу-Сэйду, які на кароткі час (14571468) аднавіў адзінства дзяржавы Тымурыдаў. Спроба скарыстацца сьмерцю Джэханшаха (1467) для заваёвы Азэрбайджану была чыньнікам згубы Абу-Сэйду: ён быў узяты ў палон (31.01.1469) і забіты Узун-Хасанам, правадыром племя Ак-Каюнлу.

Тымурыды ў Мавэранахры й Хорасане пры кіраваньні Абу-Сэйда й ягоных пераемнікаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын Абу-Сэйда, Султан Ахмэд мірза (14691494), валодаў толькі Мавэранахрам; іранскія валадарствы Тымурыдаў перайшлі ва ўладу іншага нашчадка Тымура (праз Амар-шэйха), Хусайна Байкары (14691506), двор якога (у Герату) застаўся адным з цэнтраў асьветы.

Ахмэд і Хусэйн былі апошнімі моцнымі валадарамі з дынастыі Тымурыдаў; валоданьня Тымурыдаў былі заваяваны качавымі ўзбэкамі, правадыр якіх Шэйбані у 1500 годзе захапіў Мавэранахар, у 1507 — Харасан. Пляменьнік Ахмэду Бабур пасьля некалькіх спробаў выцесьніць Шэйбані-хана з Мавэранахру зацьвердзіўся ў Кабуле (1504), адкуль у 1511 годзе, пасьля сьмерці Шэйбані, ізноў заваяваў Мавэранахар, але ўжо ў 1512 годзе канчаткова ачысьціў краіну й пасьля заснаваў імпэрыю Вялікіх Маголаў у Індыі.

Тымурыды — паэты, навукоўцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маўзалей Гур Эмір у Самаркандзе
Маўзалей Гур Эмір у Самаркандзе
Маўзалей Хумаюна ў Дзялі

Некаторыя прадстаўнікі дынастыі ўславіліся як навукоўцы й літаратары.

Шэдэўры дойлідства Тымурыдаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры кіраваньні Тымурыдаў у Сярэдняй Азіі, Іране, Індыі й Аўганістане былі створаны такія шэдэўры сусьветнае архітэктуры як маўзалей Гур Эмір у Самаркандзе, мячэт Бібі-ханым у Самаркандзе, медрэсэ Ўлюгбэку у Самаркадзе, маўзалей Хаджы Ахмэда Ясэві у Туркестане, маўзалей Хумаюна у Дзялі, маўзалей Тадж-Махаў у Агры й інш.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алишер Навоі, Збор абраных, Сачыненьні. т.9. Т., 1968