Касьцёл Сьвятога Лукі і кляштар дамініканаў (Чашнікі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Лукі і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Лукі і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Лукі і кляштар дамініканаў
Краіна Беларусь
Места Чашнікі
Каардынаты 54°51′41.70″ пн. ш. 29°09′28.70″ у. д. / 54.8615833° пн. ш. 29.1579722° у. д. / 54.8615833; 29.1579722Каардынаты: 54°51′41.70″ пн. ш. 29°09′28.70″ у. д. / 54.8615833° пн. ш. 29.1579722° у. д. / 54.8615833; 29.1579722
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Жыгімонт Адам Слушка[d]
Першае згадваньне 1674
Касьцёл Сьвятога Лукі і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Лукі і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Лукі і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Лукі і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Лукі і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Лукі і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Чашніках. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Замчышчы пры Смалянецкай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока, адзін з найпрыгажэйшых у Вялікім Княстве Літоўскім[1].

Комплекс Чашніцкага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпусу. У 1964 годзе савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фігура Езуса з касьцёла, 1754 г.
Касьцёл у панараме места. Н. Орда, 20 чэрвеня 1876 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1664 годзе харунжы Адам Слушка фундаваў у Чашніках кляштар дамініканаў. У 1674 годзе пры ім збудавалі драўляны касьцёл.

У 1775—1786 гадох замест драўлянага збудавалі мураваны касьцёл. У 1786 годзе пачалося будаваньне мураванага кляштарнага корпуса[2]. Пры кляштары існавала бібліятэка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Чашнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1830 годзе ў кляштары былі прыёр, трое айцоў-дамініканаў і 8 чалавек абслугі.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар дамініканаў, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1868 годзе зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад Мікалаеўскі сабор Урадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі сабор. Будынак перарабілі пад Дом культуры, пры гэтым зруйнавалі верхнія ярусы вежаў. У 1964 годзе савецкія ўлады зьнішчылі помнік архітэктуры.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была манумэнтальная 3-нэфавая 2-вежавая базыліка, якая была дамінантай комплексу. З бакоў галоўнага фасаду, завершнага фігурным франтонам, узвышаліся 3-ярусныя вежы, завершаныя купаламі-банямі[3]. На вежах разьмяшчаліся гадзіньнік і 3 званы, адлітыя ў Рызе.

Кляштарны корпус — 2-павярховы будынак, які злучаўся з касьцёлам калідорам-пераходам.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ На гэтым месцы цяпер знаходзіцца школьная спартовая пляцоўка

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ярашэвіч А. Чашніцкі кляштар дамініканцаў // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 268.
  2. ^ Kałamajska-Saaed M. Rosyjskie plany klasztorów skasowanych w roku 1832. T. 1. — Warszawa, 2021. S. 287.
  3. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 467.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]