Лютвін
Лютвін лац. Lutvin | |
Liutwin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Liut + Wino |
Іншыя формы | |
Зьвязаныя імёны | Winiliut |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Лютвін» |
Лютвін, Людвін — мужчынскае імя.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Лютвін, Людвін або Лідвін, пазьней Літвін (Liutwin, Liuduin, Lidwin[1], Litwin[2]) і Вінілют (Winiliut[3]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людкен, Лютар, Людамонт; германскія імёны Luidikin, Liutar, Ludimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі'[5], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[6]. Формы Ludovin, Ludowin, Luduin, Luotwin таксама мела старажытнае германскае імя Лодвін (Лод-він)[7].
Адпаведнасьць імя Лютвін (лет. Liutvinas) германскаму імю Liutwin прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[8].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Lutwin[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди… Яцко Литвинович (2 студзеня 1512 году)[10]; Piotr Lutwinel, syn ieden Mikołay (12 жніўня 1598 году)[11]; 8. Litwin Dasiukiewicz wlok 1/2. 9. Jeroma Dasiukiewicz wlok 1/2 (1641 год)[12]; Ludwin (1744 год)[13]; Antonius Ludwinowicz (14 ліпеня 1781 году)[14].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сьвяты Лютвін († каля 717) — біскуп Трыру, Сьвяты
- Лютвін (XIII—XIV стагодзьдзі) — аўтар паэмы «Адам і Эва»
- Станіслаў Людвінавіч Курч (Stanisław Ludwinowicz Kurcz) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, харужы лідзкі, электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Карыбута Вішнявецкага ад Віленскага ваяводзтва[15]
Людвіновічы (Ludwinowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Высокага Двара, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[16].
Людвіновічы (Ludwinowicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага і Троцкага паветаў[17][18].
На 1902—1905 гады хутар (сядзіба) Люцьвіны існаваў у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[19][20].
На 1904 год існавала вёска Лютвіна ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[21].
На 1906 год існаваў маёнтак Лідвінава ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[22].
Вёскі з назвай Людзьвіноў існуюць на гістарычных Мазыршчыне і Рэчыччыне, з назвай Людвінова — на гістарычных Ашмяншчыне, Браслаўшчыне, Ваўкавышчыне, Меншчыне і Піншчыне, з назвай Людзьвінова — на гістарычных Ашмяншчыне і Гарадзеншчыне, з назвай Людзьвінаўка — на гістарычнай Рэчыччыне. На гістарычнай Ковеншчыне існуе мястэчка Людвінова.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1049.
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 46.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1031.
- ^ Würzburger Diözesangeschichtsblätter. 1952. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 858.
- ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 107.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 165.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 89.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 499.
- ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 77.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1781 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 112.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 347.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 623.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 336.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 247.
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 144.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 274.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 377.