Міндоўг (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Mendoch
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Menno + Davo
Meyn + Dago
Іншыя формы
Варыянт(ы) Міндаў, Міндог, Мэндаг, Мэндах
Зьвязаныя імёны Даўмен
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Міндоўг»

Міндоўг (Міндог, Мэндаг, Мэндах), Міндаў — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Мэндах (Mendoch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Асьміна; германскія імёны Miniatus, Almin, Osminna) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[2], minthi 'памяць'[3], а аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) — ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4][5]. Такім парадкам, імя Міндоўг азначае «здольны мысьленьнем»[6] (тое ж, што і імя Даўмен). Паводле іншага тлумачэньня[7][8], імя Міндоўг азначае «магутны дабрынёй» і складаецца з асноваў магін- (мэйн-) (імёны ліцьвінаў Мэйнар, Мэйнарт; германскія імёны Meinar, Meinart), якая паходзіць ад стараверхненямецкага magan, стараісьляндзкага megin, стараангельскага maegen 'сіла, магутнасьць, улада'[9], і -даг- (-дак-) (імёны ліцьвінаў Дагейка, Дакель, Ядаг; германскія імёны Dagiko, Dacilus, Adago), якая паходзіць ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[10]. У германскіх мовах адзначаецца магчымасьць пераходу Dagh > Daw[11].

Апроч таго, гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвяртае ўвагу на старажытнае кельцкае імя Mynyddog[12] (пра падабенства вялікай колькасьці кельцкіх і германскіх складаных антрапонімаў пісаў яшчэ нямецкі лінгвіст Ганс Краэ(en)[13]).

Мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка на падставе аналізу структуры наяўных формаў імя ў гістарычных крыніцах прыйшоў да высновы, што ўсе яны ўтварыліся ад асновы Min-, якая бытуе ў многіх старажытных славянскіх імёнах і выводзіцца з праславянскага 'думаць, лічыць, меркаваць'[14]. Тым часам разнастайнасьць суфіксаў у варыянтах імя адной і той жа асобы — звычайная зьява для славянскай антрапаніміі[15].

З нагоды летувіска-балтыйскіх этымалёгіяў імя Міндоўг[a] ды іншых імёнаў вялікіх князёў літоўскіх гісторык Уладзімер Арлоў зьвяртае ўвагу на тое, што летувіскіх формаў гэтых імёнаў («Вітаўтас», «Альгірдас» і пад.) немагчыма знайсьці ані ў замежных, ані ва ўласных дакумэнтах Вялікага Княства Літоўскага[19].

Імя Myndowe гістарычна бытавала ў Рызе[20].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мидогъ… оуби Миндого (умова 1219 году); Myndowe, Dei gracia rex Letthowie (1253 год)[21]; Mindowin, illustrem Luthowie regem[22], Mindowe, illustris rex Luthowie[23] (17 ліпеня 1251 году); Mindowe, rex Lithowie (26 ліпеня 1251 году)[24]; Mindowe, Dei gratia rex Lettowie (ліпень 1253 году)[25]; Myndowe, Dei gracia rex Lettowie (12 сакавіка 1254 году[26], 1257 год[27], чэрвень 1260 году[28]); domino Myndowe, rege Lettowie (6 красавіка 1254 году)[29]; Myndowe, Dei gracia primus rex Lettowie[30], Mindowe, Dei gratia rex Lettowie[31] (кастрычнік 1255 году); Mindowe, Dei gracia rex Littowie (1257 год)[32]; Myndowe, Dei gratia rex Lettowie (7 жніўня 1259 году)[33]; Mindowe, Dei gratia rex Littowie[34], Nos Mindowe, Dei gracia rex Litwinorum[35] (7 жніўня 1261 году)[b]; Mendoch rex Lytwanorum a Litwanis occiditur (запіс пад 1263 годам)[36]; Woysalk filium ipsius Mendog (запіс пад 1264 годам)[37]; Mindota (20 студзеня 1268 году)[38]; Myndowe (Старэйшая рыфмаваная хроніка)[39]; Mindou (30 сакавіка 1298 году)[40]; Mindaw (1310 год)[41]; Mindo (1312 год)[42]; Миндогъ… Миндовгъ (Галіцка-Валынскі летапіс)[43]; Mendoch… Mondog… Mendog (Старэйшая Аліўская хроніка)[44]; у Миндовга князя Литовского (Наўгародзкі першы летапіс[45] і Сафійскі першы летапіс[46]); Воишелкъ Миндовговичь (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[47]; Mendolphi alias Mendog (Ян Длугаш); Станиславъ Миндовичъ (1567 год)[48]; Миндова (Хроніка літоўская і жамойцкая)[49][c].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мендагі-Янутовічы — літоўскі шляхецкі род[52].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У рэчышчы палітыкі летувізацыі зьявіліся тлумачэньні імя Міндоўг (лет. Mindaugas) ад летувіскіх словаў mintis 'думка' і daug 'шмат'. Аднак гэтыя тлумачэньні ня маюць ніякага сэнсу, бо ў балтыйскіх мовах азначэньне заўсёды мусіць стаяць перад азначаным словам. Адпаведна, азначаным словам мае быць «шмат», якое ні пры якіх азначэньнях ня можа быць імем чалавека, таму падобныя імёны для летувісаў — чужыя[16]. Відаць, з гэтай прычыны падобнае летувіскае тлумачэньне імя Міндоўг не было ад пачатку відавочным самім летувісам: у 1850 годзе летувіскі аўтар Даніла перакладаў імя Міндоўг як «той, хто шмат топча»[17] (усе летувіскія тлумачэньні літоўскіх імёнаў народжаны на Віленшчыне лінгвіст Уладзіслаў Юргевіч вызначыў тады як «кур’ёзныя»[18])
  2. ^ Абодва разглядаюцца дасьледнікамі як фальсыфікат канца XIV ст.
  3. ^ Найранейшая (паводле Казімера Бугі[50]) фіксацыя летувізаванай формы адзначаецца ў 1566 годзе — Jurgis Mindawgis[51]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kleemann S. Die Familiennamen Quedlinburgs und der Umgegend. — Quedlinburg, 1891. S. 66.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  4. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  7. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 173.
  8. ^ Бразгуноў А. Генезіс імёнаў вялікіх князёў літоўскіх // Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Менск, 20 красавіка 2010 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; рэдкал.: І. Капылоў і інш.]. — Менск: Права і эканоміка, 2010. С. 209—213.
  9. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 165.
  10. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
  11. ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 17.
  12. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 174.
  13. ^ Юркенас Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 36.
  14. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 101.
  15. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 102.
  16. ^ Ласкоў І. Жамойцкі тупік // Літаратура і мастацтва. 17 верасьня 1993. С. 14—15.
  17. ^ Журнал Министерства народного просвещения. Т. 66. — СПб., 1850. С. 160.
  18. ^ Юргевич В. Опыт объяснения имён литовских князей // Чтения в императорском обществе истории и древностей российских. Кн. 3. — М., 1883. С. 28.
  19. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 158.
  20. ^ Hildebrand H. Das Rigische Schuldbuch (1286—1352). — St. Petersburg, 1872. S. 85, 111.
  21. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 23.
  22. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 55.
  23. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 57.
  24. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 58.
  25. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 24.
  26. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 27.
  27. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 32.
  28. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 38.
  29. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 46.
  30. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 29.
  31. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 30.
  32. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 34.
  33. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 35.
  34. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 41.
  35. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 43.
  36. ^ Monumenta Poloniae historica. Pomniki dziejowe Polski / A. Bielowski. T. 2. — Lwów, 1872. S. 807.
  37. ^ Monumenta Poloniae historica. Pomniki dziejowe Polski / A. Bielowski. T. 2. — Lwów, 1872. S. 808.
  38. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 85.
  39. ^ Livländische Reimchronik. — Paderborn, 1876. S. 57—59, 63—65, 77, 80, 94—95, 102, 105, 145—146, 148—149, 151, 156, 163.
  40. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 88.
  41. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 89.
  42. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 96—97.
  43. ^ ПСРЛ. Т. 2. — СПб., 1845. С. 183, 187—189, 192, 195, 200—202.
  44. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 767.
  45. ^ ПСРЛ. Т. 3. — СПб., 1841. С. 58.
  46. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 193.
  47. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 39.
  48. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1025.
  49. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 100.
  50. ^ Būga K. Apie lietuvių asmens vardus. — Vilnius, 1911. P. 23.
  51. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 111.
  52. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Я, Згуртаваньне беларускай шляхты

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]