Рабіньнё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рабіньнё
Рабіньнё
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 студзеня 1984 (30 гадоў)
Сан-Вісэнці, Бразылія
Рост 172 см
Вага 63 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Мілян
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2005
2005—2008
2008—2010
2010
2010—
Сантас
Рэал Мадрыд
Манчэстэр Сіці
Сантас
Мілян
111 (46)
101 (25)
41 (16)
17 (19)
85 (22)
Нацыянальная зборная
2010— Бразылія 90 (26)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
19 траўня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
25 лістапада 2012.

Робсан ды Соўза (па-партугальску: Robson de Souza) больш вядомы як Рабіньнё (парт. Robinho; 25 студзеня 1984, Сан-Вісэнці, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, ўінгер італьянскага клюбу «Мілян» і нацыянальнай зборнай Бразыліі. Рабіньнё шырока вядомы сваім кантролем мяча, атакавалымі інстынктамі й хуткасьцю[1]. У 1999 годзе, усяго ў 15 гадоў, Рабіньнё быў асабіста абраны Пэле, як ягоны спадчыньнік.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сантас»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З шасьці гадоў пачаў займацца ў футбольнай акадэміі клюбу «Бэйра-Мар». У 1993 годзе Рабіньнё ў складзе бразыльскай міні-футбольнай каманды «Партуарыёс» забіў 73 мяча, пасьля чаго быў прыцягнуты ў сыстэму «Сантаса». Правёўшы шэсьць гадоў у складзе юнацкай каманды, Рабіньнё падпісаў свой першы ў кар’еры кантракт з «Сантасам» і пачаў рэгулярна гуляць у асноўным складзе. У сэзоне 2002 году выйграў свой першы чэмпіянат Бразыліі па футболе.

На наступны год зноўку атрымаў тытул чэмпіёна Бразыліі, ім пачалі цікавіцца эўрапейскія гранды. Са скандалам сыходзіў з роднага клюбу, то бок адмаўляючыся выступаць за каманду ў знак пратэсту супраць нежаданьня прадаць яго ў Эўропу.

«Рэал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 ліпеня 2005 году перайшоў у мадрыдзкі «Рэал» за 25 млн эўра. Дэбютаваў у Ля Лізе 28 жніўня 2005 году ў матчы супраць «Кадыса».

«Манчэстэр Сіці»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ходзе летняга трансфэрнага акна 2008 году Рабіньнё быў блізкі да пераходу ў лёнданскі «Чэлсі», аднак 1 верасьня 2008 году перайшоў у «Манчэстэр Сіці», заключыўшы чатырохгадовы кантракт. Па неафіцыйнай інфармацыі, за яго была заплачана сума большая за 40 млн эўра.

«Мілян»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 жніўня 2010 году падпісаў кантракт зь італьянскім клюбам «Мілян» тэрмінам на 4 гады[2].

Міжнародная кар'ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 ліпеня 2003 году Рабіньнё дэбютаваў у зборнай Бразыліі ў матчы супраць зборнай Мэксыкі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сантас»:

«Рэал Мадрыд»:

«Мілян»:

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Бразылія»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ "Player Profile". ESPN Soccernet
  2. ^ AC Milan comunicato ufficiale. AC Milan.com

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рабіньнёсховішча мультымэдыйных матэрыялаў