Даніел Алвэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Даніел Алвэс
Даніел Алвэс
Daniel Alves
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 траўня 1983 (31 год)
Жуазэйру, Бразылія
Рост 173 см
Вага 64 кг
Пазыцыя правы абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барсэлёна
Нумар 22
Моладзевыя клюбы
Жуазэйру
Баія
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2002
2002—2008
2008—
Баія
Сэвільля
Барсэлёна
25 (2)
175 (11)
168 (14)
Зборныя
2006— Бразылія 72 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
5 кастрычніка 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
15 кастрычніка 2013.

Даніел Алвэс да Сылва (па-партугальску: Daniel Alves da Silva; нарадзіўся 6 траўня 1983, Жуазэйру, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, абаронца гішпанскага клюбу «Барсэлёна» й нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Баія»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даніел Алвес пачаў сваю кар’еру ў бразыльскім клюбе «Баія» й неўзабаве быў заўважаны скаўтамі з Эўропы. Пасьля выступленьня за моладзевую зборную Бразыліі ў 2002 годзе Алвэша на шэсьць месяцаў арэндавала гішпанская «Сэвільля».

«Сэвільля»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2003 годзе Алвэс удзельнічаў са зборнай у моладзевым чэмпіянаце сьвету, на турніры Даніел добра праявіў сябе, ягоная зборная стала пераможцам турніру, а Алвэс увайшоў у тройку лепшых гульцоў турніру. Пасьля гэтага «Сэвільля» выкупіла трансфэр Алвэша. У сьнежні 2006 году Алвэс падпісаў новы кантракт з «Сэвільляй» да 2012 году.

«Барсэлёна»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

7 чэрвеня 2008 году перайшоў у «Барсэлёну», быўшы набытым, каб замяніць Джанлюку Дзамброту, які перайшоў у «Мілян». Арыентаваная сума трансфэру склала ад 29 да 32 млн эўра, кантракт разьлічаны на 5 гадоў[1]. Нягледзячы на жаданьне пакінуць клюб, на прэс-канфэрэнцыі Даніел ня здолеў стрымаць сьлёз, сказаўшы, што ён прыйшоў у «Сэвільлю» хлопчыкам, а пакідае яе мужчынам.

Перад сэзонам 2009—2010 гадоў абраў нумар 2, які дастаўся яму пасьля таго, як Мартын Касэрэс перайшоў у «Ювэнтус» на правах арэнды.

Зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За асноўную зборную Алвэс дэбютаваў у таварыскім матчы супраць каманды Эквадору, выйшаўшы на замену, праз тры дні ў таварыскім матчы ён дэбютаваў у асноўным складзе супраць зборнай Кувэйту.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Гішпаніі Сэвільля:

Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна:

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Бразыліі Бразылія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Даніел Алвэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў