Робэрт Бунзэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Робэрт Вільгельм Бунзэн
Robert Wilhelm Eberhard Bunsen
Bunsen Robert.jpg
Нарадзіўся 30 сакавіка 1811
Гётынген, Гановэр, Нямеччына
Памёр 13 жніўня 1899
Гайдэльбэрг, Нямеччына
Грамадзянства Нямеччына
Навуковая сфэра Хімія
Альма-матэр Гётынгенскі ўнівэрсытэт
Узнагароды і прэміі Мэдаль Коплі (1860)

Робэрт Вільгельм Эбэргард Бунзэн (ням. Robert Wilhelm Eberhard Bunsen; 30 сакавіка 1811гл. ніжэй16 жніўня 1899) — нямецкі хімік. Стаў першаадкрывальнікам спэктру выпраменьваньня нацепленых элемэнтаў, таксама адкрыў хімічныя элемэнты цэз1890) і рубід (у 1861) разам з Густавам Кірхгофам. Бунзэн распрацаваў мэтады для газавага аналізу. Стаў піянэрам фатахіміі. Разам зь лябараторным асыстэнтам Пэтэрам Дэсага стварыў гарэлку Бунзэна. У гонар Бунзэна і Кірхгофа названая прэстыжная прэмія ў галіне аналітычнай спэктраскапіі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маладосьць і адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бунзэн нарадзіўся ў Гётынгене (цяпер — Ніжняя Саксонія, Нямеччына) чацьвёртым сынам прафэсара літаратуры Крыстыяна Бунзэна (1770—1837)[1]. Крыніцы разыходзяцца ў дакладнай даце нараджэньня Бузэна. Яго мэтрычная кніга і два запоўненых ім рэзюмэ падаюць 30 сакавіка 1811 году ў якасьці сапраўднай даты нараджэньня[2][3]; тым ня менш, шмат пазьнейшых крыніцаў падаюць дату нараджэньня 31 сакавіка[1][4][5][6][7][8][9]. Яго біёграф Георг Лёкерман сьцьвярджаў, што сам Бунсэн у апошнія гады адзначаў сваё нараджэньне 31 сакавіка, што падалося яму даволі дзіўным, бо ён заўжды лічыў 30 сакавіка сапраўднай датай нараджэньня[10].

Пасьля сканчэньня гольцмюндэнскай школы, Бунсэн у 1828 годзе быў залічаны ў Гётынгенскі ўнівэрсытэт, дзе вывучаў хімію ў Фрыдрыха Штамэера, мінэралёгію ў Ёгана Фрыдрыха Людвіга Гаўсмана і матэматыку ў Карла Фрыдрыха Гаўса[1]. Пасьля здабыцьця званьня доктара філязофіі ў 1831 г., цягам 18321833 гг. Бунсэн падарожнічаў па Нямеччыне, Францыі і Аўстрыі, дзе ўпершыню сустрэўся са шматлікімі тагачаснымі навукоўцамі[1].

Акадэмічная кар'ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1833 г. Бунзэн стаў выкладчыкам Гётынгенскага ўнівэрсытэту і распачаў экспэрымэнтальныя дасьледваньні. На сёньняшні дзень, яго вынаходніцтва спосабу выкарыстаньня гідрата аксіда жалеза ў якасьці прэцыпітату зьяўляецца самым эфэктыўным проціядзьдзем для атручаных аршэньнікам. У 1836 г. Бунсэн зьмяніў Фрыдрыха Вёлера на месцы загадчыка катэдры хіміі ў Касэльскім політэхнічным інстытуце, дзе прабыў да 1838 г., пакуль ня быў запрошаны ў якасьці экстраардынарнага прафэсара хіміі ў Марбурскі ўнівэрсытэт, дзе ў 1841 г. быў абраны дырэктарам хімічнага інстытуту. Навуковая дзейнасьць Бунзэна атрымала хуткі і шырокі розгалас, часткова дзякуючы какадылу, які зьяўляецца надзвычай таксычным і падвяргаецца спантаннаму ўзгараньню ў сухім паветры, што робіць працу зь ім вельмі цяжкай. Атручэньне аршэньнікам амаль каштавала Бунзэну жыцьця, а выбух какадылу адняў зрок у яго правым воку. У 1841 г. Бунзэн вынайшаў батарэю, якая выкарыстоўвае карбонавы электрод замест дарагога плятынавага. Такая батарэя атрымала назву «бунзэнаўскай».

Густаў Кірхгоф (леваруч) і Робэрт Бунзэн (праваруч)

У 1851 г. Бунзэн перасяліўся ў Брэслаў па запрашэньні ўнівэрсытэту і распачаў там будаваньне хімічнай лябараторыі, аднак неўзабаве (у 1852 годзе) Бунзэн зьмяніў Леапольда Гмэліна на месцы загадчыка катэдры хіміі ў Гайдэльбэрскім унівэрсытэце. Там ён выкарыстоўваў электраліты для вырабу такіх чыстых мэталаў, як хром, магн, алюмін, марганец, натр, бар, кальц і літ. Працяглае супрацоўніцтва з Генры Энфілдам Роска пачалося ў 1852 г., падчас якога яны вывучалі фотахімічнае ўтварэньне хлёравадароду. Бунсэн перапыніў сваю працу з Роска ў 1859 г. і далучыўся да Густава Кірхгофа, каб дасьледваць спэктры нацепленых элемэнтаў. У 1855 г., Бунсэн і яго лябарант Пэтэр Дэсага, удасканалілі мадэль газавай гарэлкі. Навейшая мадэль Бунзэна і Дэсага, якая ўтварае вельмі гарачае і чыстае полымя, на сёньняшні дзень завецца «гарэлкай Бунзэна»[11][12].

Таксама мелі месца ранейшыя дасьледваньні характарыстыкі колеру нацепленых элемэнтаў, але нічога сыстэмна аформленага. Улетку 1859 г., Кірхгоф паведаміў Бунзэну, што ён плянуе стварыць прызматычны спэктар гэтых колераў. Ужо ў сёлеташнім кастрычніку навукоўцы вынайшлі адпаведную прыладу, прататып спэктраскопу, выкарыстаньне якога дазволіла ім вызначыць спэктральныя характарыстыкі натра, літа і каля. Пасьля некаторых працаёмкіх ачыстак Бунзэн даказаў, што найчысьцейшыя ўзоры даюць унікальныя спэктры. У межах гэтага дасьледваньня Бунзэн зафіксаваў дагэтуль невядомыя блакітныя лініі спэктру ва ўзорах мінэральнай вады з Дуркгайма. Ён выказаў здагадку, што гэтыя лініі сьведчаць пра наяўнасьць нейкага нявынайдзенага элемэнту. Пасьля руплівай дэстыляцыі 40 тон такой вады, увесну 1860 г. ён быў здольны аддзяліць 17 грам новага хімічнага элемэнту. Ён назваў гэты элемэнт цэзам (лац. caesium), лацінскім словам, што абазначае «глыбока блакітны».

Апошнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі Бунзэн выйшаў на пэнсію ў 78 гадоў, ён самастойна заняўся дасьледваньнямі ў сфэрах геалёгіі і мінэралёгіі. Цікавасьць да гэтых галінаў навукі перасьледвала яго цягам усёй кар’еры. Ён памёр у Гайдэльбэргу ў 88 гадоў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Professor Robert W. Bunsen // Society, American Chemical The Journal of the American Chemical Society. — American Chemical Society, 1900. — № 23. — С. 89 – 107.)
  2. ^ Martin Quack Wann wurde Robert Wilhelm Bunsen geboren? // Bunsen-Magazin. — Deutsche Bunsen-Gesellschaft für Physikalische Chemie, 2011. — № 2. — С. 56-57.
  3. ^ Robert Wilhelm Bunsens Korrespondenz, edited by Christine Stock, Wissenschaftliche Verlagsgesellschaft Stuttgart, 2007. ISBN 3-8047-2320-9
  4. ^ «Робэрт Бунзэн» у Энцыкляпэдыі Брытаніка, выданьне 1911 году.
  5. ^ "Robert Bunsen's 200th Anniversary", Royal Society of Chemistry
  6. ^ "Bunsen without his burner", Colin A Russell, Phys. Educ. 34(5) September 1999
  7. ^ "Bunsen, Robert Wilhelm Eberhard", Complete Dictionary of Scientific Biography. 2008. Retrieved 31 March 2011 from Encyclopedia.com
  8. ^ "The Centenary of Bunsen's Birth", Letter to the Editor, Nature, pgs. 86, 79-79
  9. ^ Humanizing Science and Mathematics by commemorating March Anniversaries // School Science and Mathematics. — School Science and Mathematics Association, 1943. — В. 3. — № 43. — С. 234 – 250.
  10. ^ Georg Lockemann: Robert Wilhelm Bunsen. Lebensbild eines deutschen Naturforschers, Wissenschaftliche Verlagsgesellschaft Stuttgart, 1949, p. 18.
  11. ^ William B. Jensen The Origin of the Bunsen Burner // Journal of Chemical Education. — 2005. — В. 4. — № 82.
  12. ^ "Chemical Manipulation, Being Instructions to Students in Chemistry", Internet Archive Michael Faraday, 1827