Томаш Гюбшман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томаш Гюбшман
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 верасьня 1981(1981-09-04)[1][2][3][…] (42 гады)
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ябланец
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2004
2000—2001
2004—2014
2014—
Спарта Прага
Ябланец (арэнда)
Шахтар
Ябланец
81 (0)
29 (0)
169 (4)
245 (6)
Зборныя
2001—2014 Чэхія 57 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
5 сакавіка 2014.

Томаш Гюбшман (па-чэску: Tomáš Hübschman; нарадзіўся 4 верасьня 1981 году, Прага, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, абаронца і капітан клюбу «Ябланец» і былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі. Акрамя пазыцыі цэнтральнага абаронцы можа згуляць у якасьці апорнага паўабаронцы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Спарта»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гюбшман гуляў за праскую «Спарту». Пачаўшы гуляць за моладзевы клюб ва ўзросьце пяці гадоў да падпісаньня свайго першага прафэсійнага кантракту ў 1998 годзе. Гюбшман упершыню атрымаў вядомасьць пасьля арэнды ў клюбе «Ябланец 97» у сэзоне 2001—2002 гадоў. Пасьля ўдалага выступленьня ў арэндзе, ён вярнуўся ў «Спарту». У сэзоне 2003—2004 гадоў ён дапамог клюбу прайсьці ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў.

«Шахтар»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля некалькіх пасьпяховых сэзонаў на сваёй радзіме, Гюбшман улетку 2004 году перайшоў у данецкі «Шахтар», сума трансфэру склала 3 мільёны эўра.

Гюбшман адразу зайграў за новую каманду, стаў рэгулярна зьяўляцца на полі. Цяпер Томаш зьяўляецца ключавым гульцом у камандзе Мірчы Лучэску, якая ў сэзоне 2008—2009 году перамагла ў апошнім розыгрышу Кубка УЭФА.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За нацыянальную зборную Чэхіі выступаў з 2001 па 2014 гады.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Спарта»:

«Шахтар»:

Чэхія:

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Томаш жанаты й мае двух дзяцей, якіх клічуць Мікаэла й Томаш[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Tomas Hübschman // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Tomáš Hübschman // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в TOMAS HUBSCHMAN // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ У Хюбшмана родился сын(недаступная спасылка). championat.ru

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]