Шаленства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Шаленства (іншыя назвы: рабіес (лац. rabies), састарэлае — гідрафобія, вадабоязь) — інфэкцыйнае захворваньне, выкліканае вірусам шаленства, па асаблівасьцях марфалёгіі уключанага ў сямейства Rhabdoviridae, род Lyssavirus.

Вірус шаленства выклікае спэцыфічны энцэфаліт (запаленьне галаўнога мозгу) у жывёлаў і чалавека. Перадаецца са сьліной пры ўкусе хворым жывёлам. Затым, распаўсюджваючыся па нэрвовых шляхах, вірус дасягае сьлінных залозаў і нэрвовых клетак кары галаўнога мозгу, амонавага рогу, бульбарных цэнтраў, і, пашкоджаючы іх, выклікае цяжкія незваротныя парушэньні.

Зьмест

Папярэджаньне [рэдагаваць]

Сродкам папярэджаньня разьвіцьця хваробы ёсьць вакцына.

Праявы [рэдагаваць]

Хвароба пачынаецца з галаўнога болю, зьніжэньня апэтыту, боляў у цягліцах, слабасьці і дэпрэсіі. Затым хворы перастае піць i есьці. Вада, вецер, яркае сьвятло і шумныя гукі выклікаюць сутаргі[1].

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Шаленствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў