Эрнэстас Галванаўскас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эрнэстас Ґалванаўскас
Ernestas-Galvanauskas.jpg
Міністар-старшыня ўраду Летувы
7 кастрычніка 1919 — 19 чэрвеня 1920
2 лютага 1922 — 18 чэрвеня 1924
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 20 лістапада 1882
Сьцяг Расеі Зізоніс, Расейская імпэрыя
Памёр: 4 ліпеня 1952 Сьцяг Францыі Экс-ле-Бан, Францыя
Нацыянальнасьць: Сьцяг Летувы летувіс

Эрнэстас Ґалванаўскас (па-летувіску: Ernestas Galvanauskas; 20 лістапада 1882, Зізоніс, цяпер Біржаўскі раён, Летува — 24 ліпеня 1967, Экс-ле-Бан, Францыя) — летувіскі дзяржаўны й грамадзка-палітычны дзеяч, выкладчык.

Зьмест

Раньнія гады [рэдагаваць]

Вучыўся ў пачатковай школе ў Вабалінінках і ў двухгадовай рэальнай вучэльні ў Панявежы. Скончыў гімназію ў Мітаве (цяпер Елгава). У 19021904, 19061908 вучыўся ў Пецярбурскім Горным інстытуце. У 1905 удзельнічаў у стварэньні Летувіскага сялянскага зьвязу, які неўзабаве аб’ядналася зь Летувіскай дэмакратычнай партыяй. У 19081912 завяршаў адукацыю ў Льежы. У 1913 атрымаў дыплём электраінжэнэра. Супрацоўнічаў у газэтах «Vilniaus žinios» (па-беларуску: Віленскія весткі), «Lietuvos ūkininkas» (па-беларуску: Летувіскі гаспадар). Аўтар шэрагу навуковых прац. У 1913 працаваў у Сэрбіі у кансорцыюме францускіх банкаў. У 1918 удзельнічаў у Парыскай мірнай канфэрэнцыі, у 1919 арганізаваў летувіскае інфармацыйнае бюро ў Парыжы.

Дзяржаўная дзейнасьць [рэдагаваць]

Міністар-старшыня пятага кабінэту міністраў і міністар фінансаў, гандлю і прамысловасьці (7 кастрычніка 1919 — 19 чэрвеня 1920). У шостым урадзе Казыса Грынюса (19 чэрвеня 1920 — 2 лютага 1922) міністар фінансаў, гандлю і прамысловасьці, выканаўца абавязкаў міністра транспарту. У сёмым (2 лютага 1922 — 22 лютага 1923), восьмым (23 лютага 1923 — 29 чэрвеня 1923), дзявятым (29 чэрвеня 1923 — 18 чэрвеня 1924 урадах Летувы міністар-старшыня і міністар замежных справаў. Адначасова ў восьмым і дзявятым урадах, гэта значыць у лютым 1923-чэрвені 1924, выконваў абавязкі міністра па справах беларусаў.

Пры ім у 1922 быў заснаваны Ўнівэрсытэт Вітаўта Вялікага ў Коўне. У 1923 адбылася акупацыя Летувой Клайпеды. У 19241927 прадстаўнік Летувы ў Лёндане, дамогся прызнаньня Клайпеды за Летувой.

Клайпеда [рэдагаваць]

У 19271928 старшыня кіраваньня Клайпедзкага порту. Заснаваў у Клайпедзе таварыства танных кватэраў для працоўных летувісаў. У 19341939 першы рэктар Клайпедзкага камэрцыйнага інстытуту.

Позьнія гады [рэдагаваць]

Ува ўрадзе Антанаса Мэркіса (21 лістапада 1939 — 17 чэрвеня 1940) быў міністрам фінансаў. У 1940 выканаўца абавязкаў міністра транспарту. У студзені 1941 увайшоў у Летувіскі нацыянальны камітэт і быў яго старшынёй. Камітэт быў створаны за мяжой у верасьні 1940 на ініцыятыву амбасадараў незалежнае Летувіскае Рэспублікі, якія заставаліся за мяжой, і пры ўдзеле прэзідэнта-ўцекача Антанаса Смэтоны. Меркавалася, што Нацыянальны камітэт трансфармуецца ў летувіскі ўрад у выгнаньні. Аднак ніякай істотнай ролі камітэт не згуляў. У 1941 арыштаваны немцамі.

У 1944 эміграваў у Нямеччыну, быў сябрам Найвышэйшага летувіскага вызвольнага камітэту. У 1947 пераехаў на Мадагаскар, дзе выкладаў у мясцовым унівэрсытэце, заснаваў камэрцыйныя й прамысловыя курсы. У 1963 эміграваў у Францыю, дзе й памёр.

Працы [рэдагаваць]

Папярэднік
Мыколас Сьляжавічус
Казыс Ґрынюс
Прэм'ер-міністар Летувы
7 кастрычніка 1919-19 чэрвеня 1920
2 лютага 1922-18 чэрвеня 1924
Наступнік
Казыс Ґрынюс
Антанас Тумэнас
Папярэднік
Уладас Юрґуціс
Міністар замежных справаў Летувы
29 чэрвеня 1923-18 чэрвеня 1924
Наступнік
Вальдэмарас Чарнецкіс
Папярэднік
Дамінік Сямашка
В.а. міністра беларускіх справаў Летувы
люты 1923-чэрвень 1924
Наступнік
пасада скасваная

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]