WordPress

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Лягатып WordPress

WordPress - сыстэма кіраваньня зьместам з адкрытым зыходным кодам, якая распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU GPL. Звычайна такія сыстэмы выкарыстоўваюцца для захоўваньня і публікацыі вялікай колькасьці дакумантаў, малюнкаў, музыкі або відэа. Сфэра ўжываньня wordpress - ад блогаў да складаных навінавых рэсурсаў і карпаратыўных сайтаў.

20 кастрычніка 2009 году выйшла вэрсія WordPress 2.8.5. Па дадзеных на пачатак лістапада 2009 году WordPress 2.8.x быў запампаваны 2.26 мільёнаў разоў.[1] Хутка плянцецца выпуск новая галіны WordPress 2.9.

На сёньняшні дзень Wordpress — адна з самых папулярных сыстэм для вядзеньня блогаў: 202 мільёна сайтаў.[2]

[рэдагаваць] Магчымасьці

  • магчымасьць публікацыі з дапамогай іншых праграм і сэрвісаў;
  • мамэнтальная публікацыя;
  • прастата ўсталёўкі, налады;
  • падтрымка ўэб-стандартаў (XHTML, CSS);
  • падтрымка RSS, Atom, trackback, pingback;
  • падлучальныя модулі (убудовы) з унікальнай простай сыстэмай іх узаемадзеяньня з кодам;
  • падтрымка так званых «тэм», якія дазваляюць лёгка зьмяняць як зьнешні выгляд, так і спосабы высновы дадзеных;
  • «тэмы» рэалізаваны як набор файлаў-шаблонаў на php, што станоўча адбіваецца на хуткасьці і гнуткасьці;
  • велічэзныя бібліятэкі «тэм» і «убудоў»;
  • закладзены патэнцыял архітэктуры дазваляе лёгка рэалізоўваць складаныя рашэньні;

[рэдагаваць] Спасылкі

[рэдагаваць] Зноскі

  1. ^ WordPress Download Counter
  2. ^ WordPress Usage: 202 Million Worldwide 62.8 Million US