Ёзэф Мігаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ёзэф Мігаш
Jozef Migaš.jpg
В.а. Прэзыдэнта Славаччыны
30 кастрычніка 1998 — 15 чэрвеня 1999 разам зь Мікулашам Дзурындам
Прэм’ер-міністар: Мікулаш Дзурында
Папярэднік: Уладзімір Мэч'яр (в.а.)
Наступнік: Рудальф Шусьцер
Сьпікер парлямэнту Славаччыны
30 кастрычніка 1998 — 15 кастрычніка 2002
Папярэднік: Іван Гашпаравіч
Наступнік: Павал Грушаўскі
Амбасадар Славаччыны ў Расейскай Фэдэрацыі
2009 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Іван Гашпаравіч
Прэм’ер-міністар: Івэта Радзічава
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 7 студзеня 1954 (58 гадоў) Пушаўцэ, Чэхаславаччына
Партыя: Курс — сацыяльная дэмакратыя

Ёзэф Мігаш (па-славацку: Jozef Migaš; 7 студзеня 1954, Пушаўцэ, Чэхаславаччына) — славацкі палітык і дыплямат, былы сьпікер Народнай Рады (1998[1]2002[2]) і выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Славаччыны разам зь Мікулашам Дзурындам (19981999). З 2009 году амбасадар Славаччыны ў Расейскай Фэдэрацыі.

[рэдагаваць] Біяграфія

Па заканчэньні Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі працаваў у Славацкай акадэміі навук у Кошыцэ, пасьля быў выкладчыкам у Вышэйшай школе палітыкі пры Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Славаччыны. У 1989 годзе разам з настроенымі на рэформы камуністамі згуртаваўся вакол Пэтэра Вэйса ў Партыі дэмакратычнай левіцы (SDL). У 19951996 — надзвычайны і ўпаўнаважаны амбасадар Славаччыны ва Ўкраіне.

У 19962001 узначальваў Партыю дэмакратычнай левіцы (SDL). У 19982002 — сьпікер Народнай Рады разам зь Мікулашам Дзурындам. З 2009 — амбасадар Славаччыны ў Расейскай Фэдэрацыі[3].

Зьяўлецца братам Юрая Мігаша, колішняга амбасадара ў Вугоршчыне[4].

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ New government bungles parliamentary protocol The Slovak Spectator Праверана 13 November 2010 г.
  2. ^ SLOVAKIA: NEW SPEAKER SAYS SLOVAK PARLIAMENT NEEDS TO REGAIN PUBLIC TRUST IPR Strategic Business Information Database Праверана 13 November 2010 г.
  3. ^ Nový veľvyslanec Migaš mal donášať ŠtB, spravy.pravda.sk z 19 czerwca 2009 (славацк.)
  4. ^ Veľvyslancom SR v Maďarsku bude zrejme diplomat Juraj Migaš, sme.sk z 16 lipca 2004 (славацк.)
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах