Анджэй Вайда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Анджэй Вайда
2008.04.22. Andrzej Wajda by Kubik 01.JPG
Анджэй Вайда, 2006
Дата нараджэньня 6 сакавіка 1926
Месца нараджэньня Сувалкі, Польшча
Грамадзянства Польшча
Прафэсія рэжысэр
Кар’ера 1950 — цяпер
Узнагароды «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафэсту (1981)
Ганаровая прэмія кінаакадэміі «Оскар» 2000 г.
IMDb ID 0906667

А́нджэй Ва́йда (па-польску: Andrzej Wajda; нарадзіўся 6 сакавіка 1926) — выбітны польскі тэатральны дзяяч і кінарэжысэр Анджэй Вайда, атрымальнік найважнейшых у сьвеце фільму ўзнагародаў, у тым ліку «Оскара» і «Пальмавай галіны» ў Канах, палітык і грамадзкі дзяяч, кавалер найвышэйшых дзяржаўных узнагародаў шэрагу краінаў — Польшчы, Японіі, Баўгарыі, Францыі, чалец францускай кінаакадэміі, абраны на месца памерлага Фэдэрыка Фэліні. Вайда зьняў каля 40 фільмаў, некаторыя зь якіх сталі клясыкай усясьветнага кіно.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вайда нарадзіўся ў Сувалках у сям’і афіцэра польскага войска і настаўніцы. Сам сябе ён называе «інтэліґентам у другім пакаленьні» і ганарыцца тым, што яшчэ ягоны бацька быў сынам селяніна з-пад Кракава. Бацьку ў 1939 годзе забралі ў палон «саветы» і забілі ў Катыні. У часе вайны Анджэй Вайда жыў у Кракаве і працаваў у майстэрні свайго дзядзькі. Дзядзька хаваў у сваёй хаце габрэяў, так што будучы рэжысэр мог у кожны момант загінуць, калі б пра гэта даведаліся акупанты. Вайда кажа, што менавіта тады добра зразумеў, што такое цяжкая фізычная праца і потым, калі здымаў свае знакамітыя фільмы, сярод якіх «Чалавек з мармуру», прысьвечаны лёсу рабочага, дык добра ведаў, што робіць.

Пасьля сканчэньня Другой усясьветнай вайны Вайда пайшоў вучыцца ў Кракаўскую акадэмію мастацтваў імя Яна Матэйкі, бо, маючы здольнасьці да маляваньня, хацеў стаць мастаком. Пасьля трох гадоў навучаньня ў кракаўскай акадэміі мастацтваў Вайда зразумеў, што гэта ня тое, чым ён хацеў займацца і тады, выпадкова пабачыўшы аб’яву аб прыёме студэнтаў у Школу кіно ў Лодзі, вырашыў пайсьці туды.

Фільм Анджэя Вайды «Чалавек з мармуру» быў зьняты ў 1977 годзе і стаў адным з найбольш значных фільмаў у польскай гісторыі. Галоўны герой стужкі — а падзеі адбываюцца ў 1950-я гады — муляр Матэуш Біркут, якога малады кінадакумэнталіст разам з партыйным кіраўніком адной з ударных будоўляў вырашылі выкарыстаць, каб ўсталяваць новы рэкорд у хуткасьці кладкі цэглы. Дакумэнталіст атрымлівае добры матэрыял, а кіраўнік будоўлі — прасоўваецца далей па партыйнай лесьвіцы, абодва — пахвалу партыйнага начальства. Для гэтага абраны менавіта Біркут — разам з памочнікамі ён, натуральна пад наглядам спэцслужбаў, павінен пакласьці 30 тысяч цаглінаў цягам адной зьмены…

У 1980-х Анджэй Вайда стаў удзельнічаць у грамадзкай і апазыцыйнай дзейнасьці. У 1981 годзе ён стаў чальцом камітэту дарадцаў пры Леху Валэнсе, а пазьней ад «Салідарнасьці» балятаваўся ў Сэнат, выйграў выбары. Але калі паглядзець на фільмаґрафію Вайды дык складаецца ўражаньне, што палітычная дзейнасьць не перашкаджала яму працягваць здымаць кіно, прычым у часы супрацоўніцтва з Валэнсам — у 1981 годзе ён здымае слыннага «Чалавека з жалеза», а ў часе сэнатарства ў 1990 годзе яшчэ больш знаны фільм «Корчак», які называюць адным з найбольш важных эўрапейскіх фільмаў аб Галакосьце — вынішчэньні габрэяў нацыстамі.

Калі Анджэй Вайда атрымаў «Оскара» за ўнёсак у кінамастацтва, ў кароткай прамове ён сказаў: «Ladies and Gentlemen! Я буду гаварыць па-польску, бо хачу сказаць тое, што думаю, а думаю заўсёды па-польску. Прымаю гэтую ўзнагароду як выраз прызнаньня ня толькі для мяне, але і для ўсяго польскага кіно. Тэмамі шмат якіх з нашых фільмаў былі жахі нацызму, няшчасьці, якія нясе камунізм. Таму цяпер я хачу падзякаваць амэрыканскім сябрам Польшчы і маім землякам, якім нашая краіна абавязаная сваім вяртаньнем ў сям'ю дэмакратычных народаў, да заходняй цывілізацыі. Я вельмі хачу, каб адзіным агнём, зь якім сутыкаецца чалавек, быў агонь вялікіх пачуцьцяў — каханьня, удзячнасьці і салідарнасьці».

2 красавіка 2000 году Анджэй Вайда перадаў статуэтку «Оскара» «на ўсе часы» ў музэй Ягелонскага ўнівэрсытэту што ў Кракаве. Ці не было шкада? Тым больш што раней, Вайда аддаў у гэты музэй сваю «Пальмавую галінку» з Канаў і «Залатога льва» з Вэнэцыі.

У лютым 2006 году Анджэй Вайда пачне здымаць фільм пра Катынь. Гэты фільм, да здымкаў якога рэжысэр рыхтаваўся шмат гадоў, спрабуючы знайсьці адпаведны сцэнар, мае для яго і асабістае значэньне — у Катыні каты з НКВД расстралялі ягонага бацьку, палоннага польскага афіцэра.

У 2005 і 2009 гадах Анджэй Вайда сустракаўся з калектывам Беларускага гуманітарнага ліцэю, выказаўшы салідарнасьць зь ліцэістамі, якія былі змушаныя працаваць у падпольлі.

Выбраная фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбраная фільмаґрафія (арыґінальныя назвы на польскай мове):

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Анджэй Вайдасховішча мультымэдыйных матэрыялаў