Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Беларускі гуманітарны ліцэй»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Беларускі гуманітарны ліцэй  — навучальная ўстанова, якая забясьпечвала навучаньне ў 8—11 клясах агульнаадукацыйнай школы і рыхтавала навучэнцаў да паступленьня ў ВНУ. У 1990—1998 гадах быў структурнай часткай Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтру (БГАКЦ) Міністэрства адукацыі Беларусі. З 2003 году існуе неафіцыйна.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Беларускі гуманітарны ліцэй быў заснаваны 14 студзеня 1990 году. Спачатку існаваў як нядзельны ліцэй. Загадам Міністэрства адукацыі Беларусі ад 23 верасьня 1991 году створаны як стацыянарны Беларускі гуманітарны ліцэй. Амаль адразу ён стаў прэстыжнай навучальнай установай [1]. Меў стацыянарную філію ў Сьветлагорску (Гомельская вобласьць). Выкладаньне вялося па-беларуску[2].

Зь сярэдзіны 1990-х гадоў у ліцэю пачынаюцца сур’ёзныя канфлікты зь беларускімі ўладамі. Пасьля беспасьпяховых спробаў зачыніць ліцэй яму ў 1998 г. надалі новы назоў, «Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа».

У чэрвені 2003 годзе быў падпісаны загад Міністэрства адукацыі аб ліквідацыі ліцэю, пасьля чаго зьявілася адпаведная пастанова Савету міністраў [3]. Але дэ-факта ліцэй захаваўся. Сёньня ліцэісты навучаюцца ў падпольных умовах. Зь імі працуе каля 20 выкладчыкаў. У 2004—2011 гадах ліцэй закончыла больш за 150 чалавек. Iснуе дамова пра супрацоўніцтва ліцэю зь дзьвюма сярэднімі навучальнымі ўстановамі польскага горада Гданьску, дзе частка ліцэістаў пэрыядычна вучыцца й праходзіць атэстацыю.

Працуючы неафіцыйна, ліцэй праводзіў паасобныя вучэбныя сэсіі ў Польшчы (Варшава, Гданьск, Закапанэ, Шклярска Парэмба, Старахавіцы), Літве (Вільня) і Францыі (Арэк-сюр-Люар).

[рэдагаваць] Пэдагагічны склад

Пэдагагічны калектыў ліцэя з самага заснаваньня прытрымліваўся ідэалаў нацыянальнага адраджэньня. Ад самага пачатку ліцэй узначальваў вядомы кінарэжысэр і пэдагог Уладзімер Колас. Распрацоўкай зьместу навучаньня й забесьпячэньня вучэбнага працэсу займаўся Лявон Баршчэўскі. У ліцэі працуюць або працавалі: ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Сёмуха, дактары (Міхась Тычына, Уладзімер Кулажанка, Захар Шыбека, Валянцін Голубеў) і кандыдаты (Лявон Баршчэўскі, Алег Трусаў, Пятро Садоўскі, Уладзімер Емяльянчык, Павал Лойка, Вольга Дадзіёмава, Валянцін Мазец, Дзіна Вадзюшына, Вячаслаў Ракіцкі, Тацяна Кухаронак, Яўген Шунейка, Аляксей Хадыка, Алесь Жлутка, Віктар Кісель, Васіль Варонін, Алена Каштанава, Ларыса Зайцава, Анатоль Вісловіч, Аляксандар Палоньнікаў, Люба Тарасюк, Алесь Лозка, Алена Таболіч, Ігар Войніч, Мікалай Бірукоў, Тадэвуш Навагродзкі, Ала Нароўская, Андрэй Каляда, Васіль Каваліў, Уладзімер Анцулевіч і інш.) навук, выдатнікі адукацыі Беларусі (Вольга Кузьміч, Уладзімер Дзіско, Ірына Сідарэнка), вядомыя літаратары (Андрэй Хадановіч, кандыдаты філялёгіі Пятро Васючэнка і Люба Тарасюк).

У 20052011 гадах падчас замежных сэсіяў зь ліцэістамі і іх настаўнікамі сустракаліся Анджэй Вайда, Кшыштаф Занусі, Лех Валэнса, Браніслаў Герэмэк ды іншыя вядомыя асобы. У 2009 годзе ў Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве з моладзьдзю ліцэя сустракалася жонка прэзыдэнта Польшчы Марыя Качынская[4].

[рэдагаваць] Навучэнцы

Сярод былых вучняў і выпускнікоў ліцэя вядомыя літаратары і літаратурныя перакладчыкі (Ільля Сін, Міхась Баярын, Сяргей Сматрычэнка, Глеб Лабадзенка, Антон Кузьміч, Наста Лабада, Сяргей Патаранскі, Антон Рудак, Кірыла Ільніцкі), навукоўцы (Павал Баркоўскі, Максім Чарняўскі, Кір Тананушка, Юлія Захарына, Ірына Кашталян, Юлія Лахвіч, Вольга Забродзкая, Юлія Назаранка, Настасься Жарская, Алесь Мікус), грамадзкія дзеячы (Андрэй Кім, Алесь Міхалевіч, Тацяна Алесіна, Франак Вячорка, Мікалай Астрэйка, Вольга Стужынская), артысты (Раман Падаляка, Вера Шыпіла, Прымавэра), журналісты (Кацярына Ткачэнка, Віталь Зыблюк, Адэля Дубавец, Багдан Арлоў, Натальля Васілевіч, Дзяніс Марціновіч, Раман Стронгін), мастакі (Антон Крыштаповіч, Аляксей Іваноў, Ніна Маргаева), сьвятары (Яўген Усошын) і інш.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Колас У. Г. Лёс ліцэя. СПб. 2006.

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Досвед беларускага гуманітарнага ліцэя Пастанова Савета міністраў РБ аб ліквідацыя НДГЛ імя Я.Коласа

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах