Буйнавічы
| Буйнавічы | |
| Першыя згадкі: | 1551 |
| Вобласьць: | Гомельская |
| Раён: | Лельчыцкі |
| Сельсавет: | Буйнавіцкі |
| Вышыня: | 139 м н. у. м. |
| Насельніцтва: | 1079 (2000) |
| Колькасьць двароў: | 460 |
| Тэлефонны код: | +375 2356 |
| Паштовы індэкс: | 247862 |
| Аўтамабільны код: | 3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°51′59.7″ пн. ш. 28°32′46.2″ у. д. / 51.866583° пн. ш. 28.546167° у. д.Каардынаты: 51°51′59.7″ пн. ш. 28°32′46.2″ у. д. / 51.866583° пн. ш. 28.546167° у. д. |
|
Буйнавічы на мапе Беларусі
Буйнавічы
|
|
Бу́йнавічы[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 22 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцы, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Ельск, на шашы Глушкавічы — Мазыр (Р36), на левым беразе ракі Балотніца (прыток Убарці). Буйнавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Буйнавіцкага сельсавету і камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Буйнавічы».
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1551 году, як сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага, зьяўляліся казённай уласнасьцю.
У 1793 годзе пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, цэнтар воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
З 20 жніўня 1924 году Буйнавічы — цэнтар сельсавету.
У 1943 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 58 жыхароў. Усяго за гады вайны гітлераўцы забілі 79 жыхароў.
[рэдагаваць] Насельніцтва
- 1886 год — 56 двароў, 560 жыхароў
- 1909 год — 147 двароў, каля 1 тыс. жыхароў; маёнтак — 1 двор, 12 жыхароў
- 1917 год — 214 двароў, 1188 жыхароў; маёнтак — 1 двор, 6 жыхароў
- 1940 год — 420 двароў, 1357 жыхароў
- 2000 год — 460 двароў, 1079 жыхароў
[рэдагаваць] Інфраструктура
Сярэдняя школа, Дом культуры, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва, бібліятэка, лякарня, аптэка, вэтэрынарны пункт, аддзяленьне сувязі, кафэ, дзіцячы сад, аддзяленьне ААТ «Беларусбанк», філія Лельчыцкай дзіцячай школы мастацтваў, 4 крамы.
[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць] Помнікі архітэктуры
- Царква. Пабудаваная ў 1803 годзе на сродкі мясцовага насельніцтва.
- Цагляная царква. Пабудаваная ў 1996 годзе.
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Царква
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Буйнавічы(рас.)
| Буйнавіцкі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету |
Буйнавічы
|
| Пасёлак | |
| Вёскі |
Буда-Сафіеўка · Вуглы · Заберажніца · Зарубанае · Засуньне · Заходы · Крупка · Ліснае · Сініцкае Поле
|
| Былыя вёскі | |
| Лельчыцкі раён | |
|---|---|
| Мястэчка | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |