Варанцэвічы (аграгарадок)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Варанцэвічы
лац. Varancevičy
Першыя згадкі: 1501
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Талачынскі
Сельсавет: Воўкавіцкі
Насельніцтва: 224 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2136
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°22′5.5″ пн. ш. 29°54′21.5″ у. д. / 54.368194° пн. ш. 29.905972° у. д. / 54.368194; 29.905972Каардынаты: 54°22′5.5″ пн. ш. 29°54′21.5″ у. д. / 54.368194° пн. ш. 29.905972° у. д. / 54.368194; 29.905972
Варанцэвічы на мапе Беларусі ±
Варанцэвічы
Варанцэвічы
Варанцэвічы
Варанцэвічы
Варанцэвічы
Варанцэвічы

Варанцэ́вічы[1] — аграгарадок у Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Воўкавіцкага сельсавету Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Варанцэвічы датуецца 1501 рокам. У 1567 року мястэчка належала Ю. Радзівілу й уваходзіла ў склад Аршанскага павету Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 року вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

У XIX стагодзьдзе мястэчка належала шляхцічам Воўк-Ланеўскім. Па стане на 1886 рок у Варанцэвічах налічвалася 8 двароў і 33 жыхары, была багадзельня, праваслаўная прыходзкая царква. У 1887 року была адчыненая прыходзкая школа. На пачатку XХ стагодзьдзя ў мястэчку ўжо налічвалася 23 двары й пражывала больш за 100 жыхароў. У 1924 року ў Варанцэвічах было ўжо 145 жыхароў. У школе навучалася каля 100 вучняў.

Ёсьць Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы садок і ўчастковая больніца[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 224 чалавекі
  • 1999 год — 264 чалавекі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 444
  2. ^ http://vlib.by/pridvinie/index.php/naselenuja-pynktu-lib/1122-varancevichi-veska-talachinskiy-raion(недаступная спасылка)