Вэкшэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэкшэ
швэдз. Växjö
Катэдра Вэкшэ
Катэдра Вэкшэ
Герб Вэкшэ
Першыя згадкі: 1342
Горад з: 1342
Краіна: Швэцыя
Плошча: 30,28 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 65 383 чал.
шчыльнасьць: 2159,28 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 0470
Паштовы індэкс: 350 03–359 99
Геаграфічныя каардынаты: 56°53′20.508″ пн. ш. 14°48′10.062″ у. д. / 56.88903° пн. ш. 14.802795° у. д. / 56.88903; 14.802795Каардынаты: 56°53′20.508″ пн. ш. 14°48′10.062″ у. д. / 56.88903° пн. ш. 14.802795° у. д. / 56.88903; 14.802795
Вэкшэ на мапе Швэцыі
Вэкшэ
Вэкшэ
Вэкшэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://vaxjo.se/

Вэ́кшэ (па-швэдзку: Växjö) — горад на паўднёвым усходзе Швэцыі ў ляндскапе Смоляндзе, адміністрацыйны цэнтар лэну Крунубэргу і камуны Вэкшэ. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 65 383 чалавекі. Вэкшэ мае мянушку «Найзялёнейшы горад Эўропы».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак Тэлеборг

Вэкшэ вырас з гандлёвага месца каля возера, дзе зьбягаліся некалькі шляхоў — адсюль і яго першапачатковая назва — «Vägsjö», у якой «Väg» азначае «шлях», а «sjö» — «возера». Паводле легенды, ангельскі місіянэр Зыгфрыд прыбыў у Швэцыю і пабудаваў у Вэкшэ першую ў краіне біскупскую царкву. Такім чынам, легенда сьцьвярджае, што ўжо ў 1170 годзе Вэкшэ становіцца цэнтрам біскупства, а горад (ці гандлёвае месца) існаваў яшчэ ў XI стагодзьдзі. Аднак першыя пісьмовыя згадкі аб Вэкша адносяцца да 1342 году, калі кароль Магнус Эрыксан надаў Вэкша гарадзкі прывілей. У XV стагодзьдзі для абароны гораду быў пабудаваны замак Крунубэрг, ад якога пазьней пайшла назва лэну. У адрозьненьне ад Ёнчэпінгу, індустрыяльная рэвалюцыя XIX стагодзьдзя практычна не закранула Вэкшэ, і ў цяжкія годы канца стагодзьдзя горад і яго навакольле перажываюць хвалю эміграцыі. Толькі ў другой палове наступнага, XX стагодзьдзя горад пачынае даволі хутка расьці. Штуршком для гэтага стала адкрыцьцё ў 1967 годзе філіялу Люндзкага ўнівэрсытэту, які ў 1999 годзе быў пераўтвораны ва Ўнівэрсытэт Вэкшэ, а ў 2010 атрымаў назву Ўнівэрсытэт Лінэя.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акрамя Ўнівэрсытэту Лінэя, у Вэкшэ дзейнічаюць Школа паліцыі (пры ўнівэрсытэце), Вышэйшая прафэсійна-тэхнічная школа і Вышэйшая народная школа Сьвятога Зыгфрыда. У сярэднявеччы, пры Катэдры дзейнічала школа, ў якой хлопчыкі маглі атрымаць адукацыю на адносна высокім узроўні.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парк Лінэя
  • Катэдра (XIII—XVIII стагодзьдзі, паводле легенды, на месцы царквы XII стагодзьдзя, рэстаўраваны ў XIX—XX стагодзьдзях)
  • Руіны замку Крунубэрг (XV стагодзьдзе, за 5 км на поўнач ад гораду)
  • Замак Тэлеборг (1897—1900)
  • Замак Бэргквара (канец XVIII стагодзьдзя, за 6 км на захад ад гораду)
  • Італьянскі палац
  • Парк Лінэя, у якім растуць прынамсі па адным відзе расьлінаў з 24 клясаў расьлінаў, вызначаных Лінэем
  • Дом Эмігрантаў — цэнтар памяці аб эміграцыі ў Амэрыку, які ўтрымлівае архівы, пісьмы, фатаграфіі па тэме
  • Скульптура «Легенда са шкла» (1978)
  • Музэй Смолянду (фактычна — Швэдзкі музэй шкла)
  • Музэй псыхіатрыі

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скульптура «Легенда са шкла»

Нарадзіліся ў Вэкшэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музычныя гурты з Вэкшэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы, зьвязаныя з Вэкшэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вэкшэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў