Геаграфія Эстоніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа Эстоніі

Эстонія (па-эстонску: Eesti) — кантынэнтальная краіна ў Прыбалтыйскім рэгіёне Паўночнай Эўропы. Амываецца Фінскім залівам з поўначы, Рыскім залівам і Балтыйскім морам з захаду.

Плошча Эстоніі складае 45 226 км². Сярэдняя вышыня над узроўнем мора не перавышае 50 м; найвышэйшы пункт — гара Суўр Мунамягі (318 м). Даўжыня сухапутнай дзяржаўнай граніцы складае 1633 км. Граніца з Латвіяй складае 339 км, з Расеяй — 294 км, а берагавая лінія цягнецца на 3794 км.

Клімат у Эстоніі марскі, зімы пераважна ўмераныя, а летам халаднавата. Лупнякі, вапнякі і лясы, якія займаюць да 47% сушы, граюць ключавую ролю ў эканоміцы рэспублікі зь невялікімі запасамі карысных выкапняў. У Эстоніі больш за 1500 азёраў і мноства балотаў, рэкі Эстоніі невялікія, але даволі паўнаводныя. Талінскі порт Муга не замярзае ў льдах, таму працуе ўвесь год.

У склад тэрыторыі Эстоніі ўваходзіць 1521 востраў у акваторыі Балтыйскага мора, агульная плошча якіх дасягае 4,2 тыс км². Найбуйнейшыя з астравоў — Саарэмаа і Хіюмаа, якія зьяўляюцца асобнымі адміністрацыйнымі адзінкамі, а таксама Муху, Вормсі, Кіхну і іншыя. Нягледзячы на буйную плошчу астравоў, залюдненасьць іх складае менш за 5 адсоткаў усяго насельніцтва.

З-за свайго геаграфічнага становішча паміж Захадам і Ўсходам тэрыторыя Эстоніі не аднойчы станавілася полем бою. У час Другой сусьветнай вайны, па ссоўваньні нямецка-савецкага фронту на захад, у 1944 годзе рэгіёны Янілін і Пэтсэры былі далучаныя да РСФСР.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геаграфія Эстоніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў