Гэры Мур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гэры Мур
Робэрт Ўільям Гэры Мур
Гэры Мур у 2007 годзе
Гэры Мур у 2007 годзе
Дата нараджэньня 4 красавіка 1952
Месца нараджэньня Бэлфаст
Дата сьмерці 6 лютага 2011
Месца сьмерці Q492748
Гады творчасьці 1969 – 2011
Краіна Паўночная Ірляндыя
Прафэсіі музыка, сьпявак , паэт, кампазытар, мастак, пісьменьнік
Інструмэнты гітара
Жанры блюз, блюз-рок, хард-рок
Гурты Skid Row, Dr. Strangely Strange, Gary Moore Band, Thin Lizzy, G-FORCE, Scars
http://www.gary-moore.com/

Робэрт Ўільям Гэры Мур (па-ангельску: Robert William Gary Moore; 4 красавіка 1952, Бэлфаст, Паўночная Ірляндыя6 лютага 2011, Эстэпона, Гішпанія) — ірляндзкі гітарыст, сьпявак, аўтар песень. Зрабіў значны ўнёсак ў разьвіцьцё блюз-року.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У восемь год пачаў асвойваць акустычную гітару. У 14 год меў ужо сапраўдную гітару. Ад таго часу Гэры навучыўся граць на стандартных «праварукіх» гітарах, нягледзячы на тое, што сам быў ляўшой. Быў заўзятарам Элвіса Прэсьлі і The Beatles. Пасьля таго як наведаў канцэрты Джымі Гэндрыкса і John Mayall’s Bluesbreakers, пачаў сам граць блюз-рок.

Першым гуртом гістарыста была школьная Granny’s Intentions, пасьля якой ў 1968 годзе была блюз-рокавая Skid Row (Філ Лайнат — вакал, Брэндан Шылдс — бас, Ноэл Брыджмэн — ударныя).

Пасьля сыходу Лайната гурт запісаў два альбомы, і Гэры Мур заснаваў фолькавую каманду Dr. Strangely Strange, пасьля якой ў 1973 была Gary Moore Band (Фрэнк Бойлен — бас, Пірс Кэлі — ударныя). Стыль маладога Гэры Мура ўяўляе сабою варыяцыі на тэму саўнда Джэфа Бэка, але ў сярэдзіне 1970-х пад уплывам Карласа Сантаны Гэры выпрацаваў сваю асабістую манэру — пранізьлівы і адначасова вельмі лірычны стыль, які выдатна падыходзіў да фарміруемага на той час хард-н-хэві.

У студзені 1974 году Лайнот запрасіў Мура ў Thin Lizzy на месца Эрыка Бэла, але праз 4 месяцы гітарыст сыйшоў у Colosseum II Джона Хайсмэна, дзе запісаў тры альбомы (на кружлках 1976 і 1977 ёсьць яго вакальныя партыі). У студзені-траўні 1977 году Гэры Мур працаваў у Thin Lizzy, пасьля ізноў сышоў у Colosseum II, вярнуўся ў жніўні 1978 году і ізноў сыйшоў праз год, пасьля посьпеху сольнага сынгла «Parisienne Walkways» (UK-8). У 19791980 Мур працаваў у складзе амэрыканскага хард-рокавага гутра G-FORCE (Тоні Ньютан — вакал, Ўілі Дзі — бас, Марк Носіф — ударныя), з якой запісаў плыт.

У кастрычніку 1982 году музыкант падпісаў кантракт з «Virgin Records» і, запрасіўшы прызнаных майстраў харда — ударніка Йэна Пэйса, басіста Ніла Мюрэя, клавішніка Дона Эйры і вакаліста Чарлі Хуна, выдаў альбом «Corridors Of Power» (UK-30/ US-149). Нягледзячы на тое, што большсьць мураўскіх «гасьцей» былі знакамітыя па жорсткай гатычнай форме харду, музыка Гэры атрымалася бяскрыўднай і выгоднай у камэрцыйных адносінах. Альбомы 1984 году Dirty Fingers і 1985 году Run for Cover занялі ў Ангельшшчыне 12-я месца, а альбом 1987-га Wild Frontier — 8-е.

У 1990 годзе Гэры Мур выдаў выдатны альбом «Still Got The Blues» (UK-13/US-83), у якім удзельнічалі Альберт Кінг, Альберт Колінз і Дон Эйры. Гэта роўны і моцны альбом стылізаваны пад хэві-блюз. «Блюзавы пэрыяд» у творчасьці гітарыста працягваўся 7 год; выйшаў цікавы альбом «After Hours» (UK-4/US-145), канцэртная кружэлка, зборнік, сумесны альбом ВВМ «Around The Next Dream» (з Джэкам Брусам і Джынджэрам Бэйкерам, у лепшых традыцыях Cream) і прысьвячэньне Пітэру Грыну «Blues For Greeny» (UK-14).

У 1997 годзе зьявіўся студыйны альбом «Dark Days in Paradise», які выклікаў абурэньне ў заўзятараў Мура. У ім Гэры паўстае вакалістам, адкінуўшы гітару. Стылістычна альбом нагадваетворчасьць Карласа Сантаны і Эрыка Клэптана. Цікавыя, незвычайныя мэлёдыі і багатая аранжыроўка дадаюць альбому нейкі шарм, што аднак было ўспрынята як сыход аўтара ў камерцыйную эстрадную музыку.

Новы напрамак - Электронны блюз-рок быў запісаны ў 1999 на альбоме «A Different Beat». Мур захапіўся на той час выпрабаваньнямі з электронным гукам. Таму альбомы 1997 і 1999 лічацца самымі супярэчнымі й самымі цікавымі ў творчасьці гітарыста.

У 2004 пабачыў сьвет альбом «Power of the Blues», дзе ўсе трэкі на ім былі новымі, але у старым, адмысловым мураўскім стыле блюз-року.

23 красавіка 2008 Гэры Мур у рамках сусьветнага турнэ даў канцэрт у Менску на сцэне Палаца Рэспублікі[1].

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памёр ў нядзелю 6 лютага 2011 году. Музыку знайшлі мёртвым ў нумары гатэлю на Коста-дель-Соль у Гішпаніі. Ён памёр ад сардэчнага прыступу[2].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канцэртныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Відыё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1985 Emerald Aisles Live In Ireland
  • 1987 The Video Singles
  • 1987 Live At Isstadion
  • 1990 An Evening Of The Blues
  • 1993 Live Blues
  • 1994 Ballads & Blues 1982—1994
  • 1996 Blues for Greeny Live
  • 2003 Thin Lizzy The Boys are Back in Town, Live '78
  • 2003 The Old Grey Whistle Test 2
  • 2003 Live at Monsters of Rock
  • 2004 Live at Montreux 1990

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гэры Мурсховішча мультымэдыйных матэрыялаў