Мурсія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мурсія
гішп. Murcia
Мурсія
Герб Мурсіі Сьцяг Мурсіі


Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Мурсія
Правінцыя: Мурсія
Кіраўнік: José Ballesta[d]
Плошча: 881,86 км²
Вышыня: 43 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 442 573 чал.
шчыльнасьць: 501,86 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 968
Паштовы індэкс: 30001–30012
Нумарны знак: MU
Геаграфічныя каардынаты: 37°59′10″ пн. ш. 1°7′49″ з. д. / 37.98611° пн. ш. 1.13028° з. д. / 37.98611; -1.13028Каардынаты: 37°59′10″ пн. ш. 1°7′49″ з. д. / 37.98611° пн. ш. 1.13028° з. д. / 37.98611; -1.13028
Мурсія на мапе Гішпаніі
Мурсія
Мурсія
Мурсія
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.murcia.es/

Мурсія (па-гішпанску: Murcia) — горад на паўднёвым усходзе Гішпаніі, сталіца й самы буйны горад аўтаномнай супольнасьці Мурсія, сёмы паводле колькасьці населініцтва горад у краіне. Мурсія разьмешчана на рацэ Сэгуры, на паўднёвым усходзе Пірэнэйскага паўвострава, мае мяккі клімат з гарачым летам, мяккай зімой, адносна малой колькасьцю ападкаў. Мурсія была заснавана эмірам Кордавы Абд ар-Рахманам II у 825 годзе й сёньня шырока вядома як курортны й унівэрсытэцкі горад.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад на месцы, дзе цяпер разьмешчана Мурсія, быў заснаваны кордаўскім эмірам Абд ар-Рахманам II у 825 годзе. Паводле пляніроўнікі горад меў шырокую сетку арашальных каналаў з Сэгуры, наяўнасьць якой прывяла да пашырэньня аграрнага сэктару. У XII стагодзьдзі географ аль-Ідрысі апісаў Мурсію як густанаселены й добра ўмацаваны горад. Пасьля распаду халіфату ў 1031 годзе Мурсія трапіла ў рукі кіраўнікоў, якія панавалі ў Альмэрыі, Таледа й Сэвільлі. Пасьля распаду Альмаравідзкай дзяржавы Мухамад ібн Марданіш зрабіў горад сталіцай незалежнага каралеўства. У гэты пэрыяд Мурсія сталася квітнеючым горадам, знакамітым керамічнымі вырабамі, якія экспартаваліся ў Італію. Таксама ў Мурсіі разьвіваліся шоўкавае й папяровая вытворчасьці, першая ў Эўропе. Багаслоў Ібн Арабі й паэт Ібн аль-Джынан былі народжаныя ў Мурсіі ў гэты пэрыяд.

У 1172 годзе Мурсія трапіла ва ўладу Альмахадаў і з 1223 па 1243 гады была сталіцай незалежнага каралеўства. Паводле Алькараскай дамове 1243 году Альфонса X прызначыў Мурсію пратэктаратам, атрымаўшы выхад у Міжземнае мора. Мурсія ў сваю чаргу атрымала абарону ад Гранады й Арагону. Аднак горад быў хутка захоплены хрысьціянамі, якія жадалі ўладкавацца ў месцы, дзе новая хрысьціянская культура здолела бы выцесьніць мусульманаў. Гэтак паўстала каралеўства Мурсія. З гэтае прычыны ў 1264—1266 гадох у горадзе ўспыхнула паўстаньне. У 1296 годзе кароль Арагону Хаймэ II захапіў горад і ў 1304 годзе Мурсія канчаткова ўвайшла ў склад Кастыльскай кароны.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўнай славутасьцю гораду зьяўляецца Мурсійскі сабор, які спалучае ў сабе мноства архітэктурных стыляў. Асноўная пабудова належыць да 1394—1465 гадоў і выканана ў стылі гішпанскай готыкі. Званіца была пабудавана ў тры этапы. Ніжнія два ўзроўні былі пабудаваныя ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя ў стылі Рэнэсанс, трэці ўяўляе сабой зьмешваньне барока, ракако й нэаклясыцызму. Галоўны фасад, выкананы ў XVIII стагодзьдзі й зьяўляецца шэдэўрам гішпанскага барока.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]