Рымская Імпэрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Экспансія Рымскай Імпэрыі

Рымская імпэрыя (па-лацінску: Imperium Romanum) — апошні пэрыяд у існаваньні Старажытнага Рыму, які пачаўся з праўленьня Аўгуста і скончыўся пры падзеньні Рыму ў 476 годзе. У часы росквіту Рымская імпэрыя аб’ядноўвала ў сваіх межах заходнюю і паўднёва-ўсходнюю часткі Эўропы, Малую Азію, узьбярэжжа Паўночнай Афрыкі, Сырыю, Палестыну.

[рэдагаваць] Гісторыя

У 1 стагодзьдзе2 стагодзьдзі ажыцьцяўлялася паступовая экспансія — захоп рэшты Пірэнэйскай паўвыспы (яе поўначнай часткі), Альпаў, Эгіпту. Палітыку экспансіі працягваў прадстаўнік дынастыі Юліеў-Клаўдыеў Тыбэрыюс (14 па 37 год н. э.). Ён спрабаваў умацаваць імпэратарскую ўладу, знайсці падыход да Сэнату. Прадстаўнік дынастыі Антанінаў Марк Ульпій Траян (98—117) павёў войскі на тэрыторыі ад Карпат да Днестру і ў Азію да Чырвонага мора. На захопленых тэрыторыях засноўваліся правінцыі — усталёўваўся рымскі грамадзкі і эканамічны лад. Імпэратар Канстантын Вялікі (305—337) зрабіў хрысьціянства дзяржаўнай рэлігіяй імпэрыі і перанёс сталіцу ў Канстантынопаль, чым заклаў падмурак пазьнейшаму разьдзяленьню імпэрыі на Заходнюю і Ўсходнюю часткі. У гісторыі палітычнага ладу Рымскай імпэрыі выдзяляюць два пэрыяды — прынцыпат (31—285 гады) і дамінат (285—324 гады).

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах