Ubuntu
| Ubuntu | |
Ubuntu 12.10 Quantal Quetzal з абалонкай Unity |
|
| Распрацоўнік | Канонікал (Лёндан, Англія) |
|---|---|
| Сямейства АС | Лінукс |
| Апошні стабільны рэліз | (23 кастрычніка 2012 г.) |
| Мовы | 55, у тым ліку беларуская |
| Тып ядра | Маналітнае (Ядро Лінукс) |
| Стандартны інтэрфэйс | Unity, Gnome, KDE |
| Ліцэнзія | Агульная грамадзкая |
| Сайт | www.ubuntu.com |
Ubuntu (вымаўляецца Убу́нту)[1] — апэрацыйная сыстэма, заснаваная на Debian. Асноўным распрацоўшчыкам і спонсарам зьяўляецца кампанія Canonical. У цяперашні час праект актыўна разьвіваецца й падтрымліваецца вольнай супольнасьцю. Ubuntu выкарыстоўвае прыкладна 20 мільёнаў карыстачоў[2] , што робіць яго самым папулярным дыстрыбутывам Linux (на момант 26 красавіка 2011 году) для дэсктапаў[3]. Ён зьяўляецца 4-м у сьпісе самых папулярных АС для вэб-сэрвэраў[4] і яго папулярнасьць хутка расьце [5].
Звычайна новыя вэрсіі дыстрыбутываў выходзяць кожныя паўгоду й падтрымліваюцца абнаўленьнямі бяспецы на працягу паўтары год, а вэрсыі LTS [6], якія выходзяць раз у 2 гады, падтрымліваюцца на працягу 5 год, як сэрвэрныя, так і дэсктопныя варыянты [7]. Пачынаючы з вэрсіі 12/04 падтрымка LTS-вэрсіяў вырабляецца на працягу 5 гадоў незалежна ад вэрсіі, у адрозьненьне ад папярэдніх 3 гадоў для настольных вэрсіяў і 5 гадоў для сэрвэрных[8][9].
Ubuntu пастаўляецца з падборкай праграмнага забесьпячэньня[10] для сэрвэраў і працоўных станцыяў. Яна ўсталёўваецца на настольныя пэрсанальныя кампутары c дапамогай LiveCD [11], LiveUSB або тэкставага ўсталёўшчыка[удакладніць!][12]. Ёсьць вэрсіі для афіцыйна вядомых архітэктураў, такіх як i386, AMD64, ARM.
Зьмест |
Рэлізы [рэдагаваць]
Кожны рэліз мае кодавае імя й вэрсыю, заснаваную на годзе й месяцы выхаду. Кодавыя імёны вэрсый складаюцца з двух ангельскіх словаў: прыметніка й назвы жывёлаў, якія пачынаюцца на адну й тую ж літару. Пачынаючы з 6/6 Dapper Drake (LTS) першыя літары слоў кодавага імя зьмяняюцца ў адпаведнасьці з лацінскім альфабэтам.[13]
| Вэрсыя | Дата рэлізу | Кодавае імя | Кодавае імя па-беларуску | Тэрмін падтрымкі | Вэрсыя ядра Linux |
|---|---|---|---|---|---|
| 4.10 | 20 кастрычніка 2004[14] | Wary Warthog | Пільны Бародаўнік | 30 красавіка 2006 | 2.6.9 |
| 5.04 | 8 красавіка 2005[15] | Hoary Hedgehog | Сівы Вожык | 31 кастрычніка 2006 | 2.6.11 |
| 5.10 | 13 кастрычніка 2005[16] | Breezy Badger | Бадзёры Барсук | 13 кастрычніка 2007 | 2.6.13 |
| 6.06 LTS | 1 чэрвеня 2006[17] 10 августа 2006 (6.06.1)[18] 21 студзеня 2008 (6.06.2)[19] |
Dapper Drake | Кемлівы Качар | 14 чэрвеня 2009[20] (для працоўных станцыяў) июнь 2011 (сэрвэрная вэрсыя) |
2.6.15 |
| 6.10 | 26 кастрычніка 2006[21] | Edgy Eft | Пасьпешлівы Трытон | 25 красавіка 2008 | 2.6.18 |
| 7.04 | 19 красавіка 2007[22] | Feisty Fawn | Адважны Аленяня | 19 кастрычніка 2008 | 2.6.19 |
| 7.10 | 18 кастрычніка 2007[23] | Gutsy Gibbon | Геройскі Гібон | 18 красавіка 2009 | 2.6.20 |
| 8.04 LTS | 24 красавіка 2008[24] 3 ліпеня 2008 (8.04.1)[25] 22 студзеня 2009 (8.04.2)[26] 16 ліпеня 2009 (8.04.3)[27] 28 студзеня 2010 (8.04.4)[24] |
Hardy Heron | Чэпкая Чапля | 12 мая 2011 (для працоўных станцыяў)[28] апрель 2013 (сэрвэрная вэрсыя) |
2.6.24 |
| 8.10 | 30 кастрычніка 2008[29] | Intrepid Ibex | Калёны Казярог | 30 красавіка 2010[30] | 2.6.27 |
| 9.04 | 23 красавіка 2009[31] | Jaunty Jackalope | Забіяцкі Зайцалоп | 23 кастрычніка 2010[32] | 2.6.28 |
| 9.10 | 29 кастрычніка 2009[33] | Karmic Koala[34] | Кармічная Каала | 29 красавіка 2011[35] | 2.6.31 |
| 10.04 LTS | 29 красавіка 2010[36] 17 жніўня 2010 (10.04.1) 18 лютага 2011 (10.04.2)[37] 20 ліпеня 2011 (10.04.3) 16 лютага 2012 (10.04.4) |
Lucid Lynx[13] | Світальны Рысь | красавік 2013 (для працоўных станцыяў) красавік 2015 (сэрвэрная вэрсыя) |
2.6.32 |
| 10.10 | 10 кастрычніка 2010[37] | Maverick Meerkat[38] | Вальнадумны Сурыкатак / Мігрыруючы Мангуст | красавік 2012 | 2.6.35 |
| 11.04 | 28 красавіка 2011 | Natty Narwhal[39] | Прыбраны Нарвал | кастрычнік 2012 | 2.6.38 |
| 11.10 | 13 кастрычніка 2011[40] | Oneiric Ocelot[41] | Выспаўшыйся ацэлот | красавік 2013 | 3.0.4 |
| 12.04 LTS | 26 красавіка 2012[42] 24 жніўня 2012 (12.04.1)[43] |
Precise Pangolin[44] | Прэцызійны / Дакладны Пангалін | красавік 2017[7][8][9] | 3.2 |
| 12.10 | 18 кастрычніка 2012[45] | Quantal Quetzal[46] | Квантавы Кетцаль / Квезаль | красавік 2014 | 3.5 |
| 13.04 | 18 красавіка 2013[47] | Raring Ringtail[48] | Нецярплівы Какаміцлі | кастрычнік 2015 | 3.х |
| Умоўныя абазначэньні: | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| запланаваная / у распрацоўцы | тэставая вэрсыя | бягучая вэрсыя | падтрымліваецца | падтрымліваецца толькі сэрвэрная вэрсыя |
не падтрымліваецца |
Цікавыя факты [рэдагаваць]
- Цягам 2006—2008 гадоў дзеля спрашчэньня кіраваньня сваімі 400 сэрвэрамі Вікіпэдыя ажыцьцявіла іх перавод з дыстрыбутываў Рэд Хэт і Фэдора на Ўбунту Лінукс[49].
- У 2006 годзе француская паліцыя пачала перавод 90 тыс. сваіх кампутараў з Wndows XP на Ўбунту Лінукс дзеля ашчаджэньня сродкаў[50].
- У Францыі ў 2007 годзе ў Парлямэнце адмовіліся ад выкарыстоўваньня Windows XP і перайшлі на выкарыстоўваньне Ubuntu. Ubuntu выкарыстоўваецца як сыстэма па змоўчваньню ў школах Грузіі, Македоніі. У Гішпаніі разгортваецца праект на больш за 400 тыс. кампутарных сыстэм з Ubuntu для вучэбных установаў. [51]
- У 2009 годзе дзеля ашчаджэньня грошай на Ўбунту перайшла Тэхнічная школа Ісляндыі[52].
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Linux Mint — дыструбутыў, заснаваны на Ubuntu
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Ubuntu Documentation About Ubuntu
- ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url і загаловак павінны прысутнічаць. Computerworld UK (14 October 2011). Праверана 18 October 2011 г.
- ^ Linux Distributions - Facts and Figures. distrowatch.com. Праверана 26 April 2011 г.
- ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url і загаловак павінны прысутнічаць
- ^ .builtwith.com / Server / Ubuntu Ubuntu Usage Statistics. builtwith.com. Праверана 19 April 2010 г.
- ^ ад па-ангельску: Long Term Support - «доўгатэрміновая падтрымка»
- ^ а б LTS - Ubuntu Wiki
- ^ а б Ubuntu 12.04 to feature extended support period for desktop users
- ^ а б Час падтрымкі дэсктоп-рэдакцыі Ubuntu 12.04 LTS падоўжанае да 5 год
- ^ Ubuntu packages
- ^ версія «Desktop».
- ^ вэрсія «Alternate»
- ^ а б DevelopmentCodeNames — Ubuntu Wiki
- ^ Ubuntu 4.10 announcement
- ^ Ubuntu 5.04 announcement
- ^ Ubuntu 5.10 announcement
- ^ Ubuntu 6.06 LTS announcement
- ^ Ubuntu 6.06.1 LTS announcement
- ^ Ubuntu 6.06.2 LTS announcement
- ^ Ubuntu 6.06 LTS Desktop Edition reaches end-of-life on July 14, 2009
- ^ Ubuntu 6.10 announcement
- ^ Інфармацыя пра рэліз Ubuntu 7.04 (Feisty Fawn)
- ^ Інфармацыя пра рэліз Ubuntu 7.10 (Gutsy Gibbon)
- ^ а б Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.04 LTS (Hardy Heron)
- ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.04.1 LTS (Hardy Heron)
- ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.04.2 LTS (Hardy Heron)
- ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.04.3 LTS (Hardy Heron)
- ^ Ubuntu па-беларуску | PR: Завершаньне падтрымкі Ubuntu 8.04 Desktop
- ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.10 (Intrepid Ibex)
- ^ Ubuntu 8.10 reaches end-of-life on April 30, 2010
- ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 9.04 (Jaunty Jackalope)
- ^ Ubuntu 9.04 reaches end-of-life on October 23, 2010
- ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 9.10 (Karmic Koala)
- ^ Introducing the Karmic Koala, our mascot for Ubuntu 9.10
- ^ Ubuntu па-беларуску| PR: Завяршэнне падтрымкі Ubuntu 9.10
- ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 10.04 (Lucid Lynx)
- ^ а б Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 10.10
- ^ Shooting for the Perfect 10.10 with Maverick Meerkat
- ^ N-imal?
- ^ OneiricReleaseSchedule — Ubuntu Wiki
- ^ Next after Natty? (англ.) Артыкул Марка Шаттлворта пра выбар кодавага імя для Ubuntu 11.10.
- ^ PrecisePangolin — Ubuntu Wiki
- ^ 12.04.1
- ^ P is for… (англ.) Запіс у блогу Марка Шаттлворта
- ^ Quantal Quetzal — Ubuntu Wiki
- ^ Quality has a new name (англ.) Запіс у блогу Марка Шаттлворта
- ^ Raring Ringtail — Ubuntu Wiki
- ^ Not the Runty Raccoon, the Rufflered Rhino or (even) the Randall Ross (англ.) Запіс у блогу Марка Шаттлворта
- ^ Wikipedia перавяла 400 сервераў з Red Hat на Ubuntu Linux// Беларускія навіны ІТ. 13 кастрычніка 2008
- ^ Вольнае ПА дапамагло францускім жандарам зэканоміць 50 млн эўра// Беларускія навіны ІТ. 13 сакавіка 2009
- ^ Владимир Крюков: «Ubuntu — операционная система, не подверженная вирусной угрозе» (рас.)
- ^ Тэхнічная школа Ісландыі перайшла на Ubuntu Linux// Беларускія навіны ІТ. 13 жніўня 2009
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ubuntu — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў